• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
17.07.2018 | Літаратура Беларусы свету

Віктар Стахвюк: пісьменнік з Падляшша і Краіны адкрытых акяніцаў

Калі раптоўна сярод гарачага лета неба засцілаюць свінцовыя хмары, уздымаецца шалёны вецер, прырода бушуе, раззлаваная ці то на людзей, ці то на нешта сваё, невядомае, а ты ў дарозе, у чужым краі ў лёгкіх летніх строях, як вытрымаць, не змерзнуць, не прастудзіцца? Зусім проста. Трапіць да мілае сябрыны, дзе не толькі апрануць у цёплыя каптанікі, сагрэюць кавай-гарбатай, але створаць дзівосны свет цікавага сумоўя, дзе будуць гучаць цёплыя словы, вершы, песні. Усё гэта — у Краіне адкрытых акяніцаў, на Беласточчыне, у знакамітай колісь Трасцянцы, радзіме беларускага пісьменніка Віктара Стахвюка.

Ужо пяты раз напрыканцы чэрвеня ладзіў ён у лесе, у незвычайным месцы з даўняю назваю Замак, літаратурныя сустрэчы, якія назваў «Пікнік беларускага слова».

Краіна адкрытых акяніцаў — праўда, прыгожа? Бо многія хаты (а ў большасці яны тут драўляныя) расчынілі свае вокны дзівоснымі каляровымі ўзорамі, глядзяць на свет, радуючыся жыццю. Гэта назва не проста выдумка тутэйшае інтэлігенцыі. Яна «ўзаконена», красуецца на дарожным знаку пры ўездзе ў Трасцянку.

Журналістка Яня Запольская кажа, што прывезена гэтая краса на Беласточчыну з бежанства. Магчыма. Але адкрытыя акяніцы ўжо так даўно ўпрыгожваюць хаты, што сталіся адметнасцю краю.

Віктар Стахвюк вярнуўся ў родную Трасцянку, збудаваў хату, працуе на зямлі, упрыгожвае яе, садзіць дрэвы. Ужо цэлы лес шуміць, узгадаваны рукамі гаспадара і ягонай мілай жонкі пані Альжбеты.

Малады лес трэба яшчэ і палоць — праца жаночая. Тры гады рабіла гэта гаспадыня. А пасля касіць траву між маладых дрэўцаў даводзілася касою. Навучылася! Зараз косіць гаспадар. Трактарам. Праца паэтычная! Бо размаўляе з бусламі, птахамі, дрэвамі, кветкамі. А яны нашэптваюць яму гісторыі гэтай зямлі, падказваюць сюжэты будучых твораў. Віктар Стахвюк піша вершы, прозу, стварае мастацка-гістарычны нарыс роднага краю. Сябра беларускіх пісьменнікаў Польшчы, актыўны ўдзельнік літаратурных імпрэзаў. А ладзяцца яны звычайна ва ўніверсітэце, дзе працуюць прафесары Галіна Тварановіч і Ян Чыквін.

Вось жа, вырашыў аднойчы пісьменнік з Трасцянкі слова літаратурнае перанесці ў шырэйшы свет, у свой Замак. Вырашыў і зрабіў, бо Віктар — чалавек слова і справы. Запрашае пісьменнікаў, якія чытаюць свае творы, суседзяў, сяброў, што чакаюць такіх сустрэч як свята. Для люду тутэйшага, што жыве з працы рук сваіх, гэта магчымасць пачуць галасы творцаў з розных бакоў мяжы, далучыцца да мастацкага слова, паспяваць песні. Якія галасы ў сяброў Віктара! Не расказаць. Гэта трэба пачуць. Цікавыя мясцовыя паэткі Барбара Гаральчук, Лідзія Длугалэнска, госці з Беларусі паэтка Ірына Мацкевіч, пісьменнік Алесь Аркуш і іншыя парадавалі слухачоў чытаннем твораў. Пісьменнікі абмяняліся новымі кнігамі, бо шануюць плён працы сваіх калегаў. Доўга гучалі ў старажытным Замку размовы, несліся ў прастору гучныя спевы.

Заўсёды будзе грэць маю душу згадка пра Краіну адкрытых акяніцаў.

Альжбета Кеда, «Літаратура і мастацтва»

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Лаўрэатам літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» стаў пісьменнік і мастак Артур Клінаў

Прэстыжную ўзнагароду, заснаваную сябрамі Таварыства Вольных Літаратараў, пісьменнік, мастак і галоўны рэдактар праекта...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Няскончаныя творы класікаў — што мы ведаем пра іх

У гісторыі беларускай літаратуры хапае таямніц — асабліва горка, калі гаворка ідзе пра зніклыя бясследна рукапісы, якіх...

valiancina_shauchenka
Грамадства

34 607 затрыманняў, 1038 фігурантаў крымінальных спраў, 522 зняволеных — статыстыка рэпрэсій

Гэта самыя масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Еўропе за апошнія 40 гадоў — піша «Наша Ніва». На сёння праваабаронцам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Цягліцы і косці балелі як пры грыпе»: як беларусы прышчапляюцца ад COVID-19

8 красавіка Мінздароўя абвясціла пра старт масавай вакцынацыі ад COVID-19. Праўда, пачала прышчапляць ахвотных толькі 34-я мінская...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Лаўрэатам літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» стаў пісьменнік і мастак Артур Клінаў
    Літаратура
    Няскончаныя творы класікаў — што мы ведаем пра іх
    Грамадства
    34 607 затрыманняў, 1038 фігурантаў крымінальных спраў, 522 зняволеных — статыстыка рэпрэсій
    Грамадства
    «Цягліцы і косці балелі як пры грыпе»: як беларусы прышчапляюцца ад COVID-19
    Грамадства
    Сёння — гадавіна тэракта ў мінскім метро
    Асоба
    Івонцы Сурвілле 85 гадоў!
    Тэатр
    Актрыса Наталля Качаткова, якая аддала Купалаўскаму 50 гадоў: Яны проста абслугоўваюць уладу, і калі-небудзь ім будзе за гэта сорамна
    Каранавірус
    Міністэрства аховы здароўя апублікавала афіцыйную статыстыку па COVID-19 на 10 красавіка
    Грамадства
    Міністр інфармацыі Пярцоў: Прыйшоў час абмежаванняў і забарон, а можа — і пакаранняў
    Літаратура
    Размова з Надзеяй Кандрусевіч: новы выпуск праграмы «Кантэкст»
    Грамадства
    Ад красавіка на ўсіх станцыях Беларускай чыгункі абвесткі для пасажыраў мусяць рабіцца па-беларуску
    Музыка
    «Забаранілі піць, паліць і займацца музыкай. Ён спытаў, навошта тады жыць». Выйшла біяграфія культавага беларускага музыкі
    Грамадства
    Новы законапраект аб СМІ: абмяжоўваць доступ да рэсурсаў, пазбаўляць акрэдытацыі, прыцягваць да адказнасці
    Літаратура
    «Не тчэ, забыўшыся, рука». Выйшла з друку кніга Зьмітра Саўкі «Іншамоўныя найменні ў беларускім тэксце»
    Грамадства
    Ляўрэатамі прэміі «Гонар журналістыкі» сталі палітзьняволеныя Кацярына Андрэева, Дар’я Чульцова і Кацярына Барысевіч

Афіша

  • 15.04

    Анлайн-канцэрт Піта Паўлава

  • 14.04 17:00Чаму «чырвоны чалавек» баіцца гісторыі? Інтэлектуальны анлайн-клуб Святланы Алексіевіч
  • 14.04 18:00Открытие выставки «Реальность»
  • 15.04 19:00Анлайн-канцэрт Піта Паўлава
  • 05.05 19:00Сплин сыграет самый тёплый концерт для минчан
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Калі ўсё забаронена
    • Віктар Марціновіч: Калі судзіць пачынае музыка
    • Няма ні на што сіл. 5 падказак, дзе іх знайсці
    • Неверагодныя 107 гадоў Барыса Кіта
    • «Трэба рэзаць, інакш праз дзве гадзіны вам канец». Альгерд Бахарэвіч пра аперацыю, пратэсты і жыццё ў Аўстрыі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM