• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
29.05.2018 | Літаратура

Віно, каханне і прывід трэцяй сусветнай у новай кнізе Арлова

Новая кніга Уладзіміра Арлова “Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань” нагадвае ці то баляванне ў пекле, дзе разам з аўтарам за адным сталом п’юць любімыя гістарычныя персанажы, ці то дантаўскае падарожжа па дзевяці колах апраметнай…

arlou

Балады ў кнізе вельмі розныя і на першы погляд не звязаныя паміж сабой. Тут вам і гісторыя ката-садыста з сярэднявечнага Полацка (“Кат Бальтазар”), і дзіцячыя ўспаміны, напоеныя цеплынёй і пахамі лета (“Мёд”), і падарожныя гісторыі – містычныя травелогі з экстэр’ерамі Італіі, Балканаў, Грузіі, Галічыны, дзе ява цесна пераплятаецца з міражамі ды галюцынацыямі.

Герой самай гісторыі першай у зборніку, “полацкай балады”, – кат Бальтазар, праца якога – пазбаўленне людзей жыцця, часам праз пакуты. Але ягоная гісторыя – гэта яшчэ і змога ўратаваць жыццё: узяць сабе за жонку вырачаную на смерць зеленавокую вядзьмарку Юсту… Але што рабіць, калі кат ужо ажаніўся некалі з іншай вырачанай дзяўчынай? Забіць папярэднюю? Дылема. Думкі Бальтазара праплываюць у баладзе, нібы крыгі па Дзвіне ў час паводкі: на адной крызе певень, на іншай кот, на апошняй – адсечаная галава…

У барочнай баладзе “Аркады Падуі” аўтар ідзе следам Францішка Скарыны, трапляючы ў ягоную альма-матэр – Падуанскі ўніверсітэт, але сустракае там здані зусім іншых гістарычных персанажаў, якія стагоддзямі стваралі культурны партрэт Еўропы: Ціт Лівій, Джота, Нерон, Міцкевіч, Баторый, Мусаліні… Цікава, што менавіта дзякуючы апошняму ў Падуі з’явіўся вядомы ўсім са школьных часоў партрэт Скарыны – роспіс быў зроблены ў 1942-м, за год да капітуляцыі Італіі.

Усіх сваіх герояў Арлоў нібыта ўсаджвае за адзін вялікі стол з шырокім алкагольным асартыментам: грапа, франкоўка, тарапака, пазней з’яўляецца гвірабі і кава “з вогником” – атрымліваецца поўны гастракалейдаскоп. Апісанняў ежы ў баладах вобмаль, алкаголю – багата. Усё проста: героі Арлова даўно пераплылі разам з Харонам свой Стыкс, таму ў ежы не маюць патрэбы, а вось выпіць заўжды гатовыя, так весялей!

Пытанні жыцця і смерці ў баладах разглядаюцца без пафасу, надрыву ці трагізму. Смерць – гэта пераход у іншы стан, падарожжа, а падарожжа – гэта заўжды цікава, асабліва калі ты ў добрай кампаніі ды з парай пляшак чырвонага віна:

…Калі верыць у памяць продкаў

Друону павінна сніцца Вільня

павінна ж там нешта сніцца

успамінацца

чытацца

выпівацца…

А калі там ёсць і сны, і чытво, і выпіўка – навошта сумаваць? Правільна, без сэнсу. Тады можна з усмешкай дэкламаваць: “На Страшным судзе ўсім у сраку будзе”, – кажуць, гэта Міцкевіч.

Па сваім духу балады вельмі еўрапейскія, гэта пэўнае падсумаванне нашай агульнай гісторыі ў пару тысяч гадоў. Адначасна гэта разуменне Еўропы як музея, кшталту музея гадзіннікаў у Браціславе: не кожны механізм на хаду, але кожны – твор мастацтва. Старыя сэнсы ў гэтым музеі нікуды не знікаюць, яны наслойваюцца, назапашваюцца. Не змешваюцца, утвараючы адзін колер, але расцякаюцца неймавернымі ўзорамі, як завіткі фарбаў на персідскай паперы.

Разам з тым аўтар чуе трывожны вецер зменаў, які аддае ўжо не пахам мокрага лісця ці запыленых старадрукаў, але вогнішчамі і попелам новай вайны:

Ва Украіне вайна

маскоўскі цягнік блытае сляды

ідзе на Варшаву

Браціславу

Будапешт

Бялград…

Сумны сімвалізм бачыцца ў тым, што гэтыя радкі можна знайсці на старонцы 39 зборніка. 1939-ы – пачатак вайны, якая змяніла Еўропу і ўвесь свет. Наўрад ці так запланаваў аўтар, вярстальшчык ці рэдактар, проста жыццё перапоўненае сімваламі. Арлоў піша пра чыгуначны рух, а атрымліваецца пра рух шасцярэнек гісторыі. Ёсць рэчы, на якія мы не можам паўплываць. Галоўнае – заставацца сабой, любіць жыццё, захаваць у памяці абліччы сяброў, сабутэльнікаў, каханак і – паспець, па прыкладзе Бруна Шульца, пакарміць галубоў, перад тым як куля з абоймы Карла Гюнтэра знойдзе тваю патыліцу, дорачы супакой і вечную свабоду.

Алесь Кіркевіч

Глядзіце таксама:

Прэзентацыя “Дзеяслова” і новай кнігі Арлова – 30 траўня

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM