• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
17.10.2018 | Музыка

Віталь Воранаў: вучыўся граць на дудзе па Скайпе, напісаў кнігу і заснаваў фестываль

Працягваем публікаваць праект пра дудароў. Развагамі дзеліцца Віталь Воранаў – музыка, пісьменнік і даследчык родам з Глыбокага.
Цяпер Віталь жыве ў Польшчы, працуе выкладчыкам замежных моў. Як і большасць дудароў яго пакалення, ён не прафесійны музыка, хаця выступаў сола і ў складзе капэлы “Рэй”, са скрыпачкай Ульянай Гэдзік, на фестывалях у Чэхіі, Славакіі, Польшчы, Партугаліі і Харватыі.

Гісторыя захаплення дудой

– Граць і займацца вывучэннем дуды я пачаў адносна нядаўна, каля трох год таму, але маё захапленне дудовым гучаннем пачалося, як толькі ўпершыню яго пачуў. Хутчэй за ўсё, гэта было ў выкананні “Старога Ольсы”, бо са Змітром Сасноўскім мы пазнаёміліся яшчэ на пачатку 2000-ых. У дзяцінстве я займаўся на фартэпіяна і кларнеце, што безумоўна дапамагло мне падчас першых практыкаванняў на дудзе. У дарослым жыцці я музыкай не займаўся, лічыў, што гэты занятак мне не падыходзіць, але дуда ўсё памяняла.
Спярша, разам з Велькапольскімі Дударамі з Познаня (Польшча) я трапіў на Дударскі Фэст у Дудутках, дзе пазнаёміўся са многімі беларускімі дударамі, у тым ліку з аднымі з першых адраджальнікаў дударскай традыцыі: Алесем Ласём і Тодарам Кашкурэвічам. Сяброўства замацаваў прыезд беларускіх дудароў на міжнародны дударскі фэст у Палаева (Польшча). Адзін з іх, Юрась Панкевіч, лідар гурта PAWA, пагадзіўся вучыць мяне праз скайп і так усё пачалося. На той час у мяне ўжо была дуда, зробленая Алесем Ласём, дадаткова я замовіў некалькі інструментаў у свайго настаўніка.

Асаблівасці грання

— Ужо пасля таго, калі я распрацаваў пальцы і развучыў першыя мелодыі, пачуў пра спрэчку вакол аўтэнтычнасці і гукараду беларускай жалейкі, якую ініцыяваў іншы майстар і дудар Дзяніс Сухі. Аргументацыя Дзяніса і ягоных паплечнікаў, а таксама ўласная музычная інтуіцыя падказвалі, што перабор “па Слаўчыку” больш правільны за той, у якім вырабляліся дуды дагэтуль. (Сутнасць спрэчкі ў тым, што першапачаткова майстры аднаўлялі дуды па малюнках у кнізе этнамузыколага Іны Назінай і апісаннях этнографаў мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў. Пазней сталі вядомыя аўдыазапісы з Фанаграмархіва ў Санкт-Пецярбургу, дзе граў дудар Гаўрыла Слаўчык, і відэафрагмент выступлення двух дудароў, верагодна, М. Усцінава і Ф. Сцеся з Полацкага раёна. — аўт.).Спярша мне падавалася, што я ўжо не перавучуся, але пераход на дуду майстра Дзяніса Сухога, з іншым пераборам, заняў усяго толькі некалькі дзён. Цяпер такія дуды вырабляюць, акрамя Дзяніса Сухога, Сяргей Чубрык і на замову, думаю, таксама іншыя майстры. Выбар адпаведнага інструмента і настаўніка, напэўна, найбольш стратэгічны і менавіта ён і перадвызчанае кірунак, у якім будзе рухацца дудар-пачатковец. Дуды адрозніваюцца не толькі танальнасцю, тэмбрам ці гучнасцю грання, але таксама складанасцю выканання. Каб навука была прыемнасцю, мех не павінны спускаць паветра, а пішчыкі не павінны патрабаваць дзікага ціску і ліхаманкавага дуцця ў сапель.

Міфалогія дуды

— Ніводзін іншы музычны інструмент не ахутаны такой коўдрай сімволікі, гісторыі, ідэалогіі, міфалогіі, паэтычнасці, як дуда. Гэта не проста інструмент. Адно – навучыцца пілікаць на ёй сярэднявечныя стандарты, ці абыгрываць каверы нейкіх вядомых мелодый, а зусім іншае – паглыбіцца ў аўтэнтычны фальклор і закрытую, традыцыйную манеру выканання, адначасна вывучаючы гістарычныя і літаратурныя крыніцы. Ніводная іншая еўрапейская традыцыя не апела сваю дуду ў такой колькасці празаічных і вершаваных твораў, а таму вывучэнне тэкстаў неад’емнае ад вывучэння тэхнік грання. Чытанне крыніц дапаўняе вобраз і разуменне дуды як інструмента і як часткі традыцыі, дапамагае зразумець базавыя рэчы, напрыклад, чаму дуда – гэта мужчынскі інструмент, або чаму яго трэба называць менавіта “беларускай дудой” і наколькі непарыўна ён знітаваны з беларускім этнасам і з геаграфіяй рассялення этнічных беларусаў у прынцыпе. Вывучэнне дуды, найлепш з паралельным вывучэннем традыцыйных танцаў і фальклора, можна сказаць, дапаўняе, а нават і фарміруе вобраз Беларусі ў цэлым.

Праекты і перспектывы

— Менавіта ў такім ключы ладзіцца заснаваны мной у 2017-м годзе Міжнародны фэст дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй”. Ён адбываецца ў Глыбокім і на Глыбоччыне (вёскі Удзела, Мосар, Празарокі, Пліса), мае падкрэсліць наша заслужанае месца на мапе еўрапейскіх дударскіх традыцый, адначасна ўславіўшы беларускую самабытнасць. Асноўнае, што дударскія традыцыі прадстаўленыя не краінамі, а менавіта рэгіёнамі, культурна-гістарычнымі мікрарэгіёнамі, дзе ў жывой форме захавалася мясцовая дударская традыцыя той ці іншай краіны Еўропы. Чаму месцам для “Дударскага Рэю” была выбрана мая малая радзіма, я напісаў у кнізе “Дударская Глыбоччына”, якая задарма дасяжная ў інтэрнэце. Каб вывесці беларускую дуду на шырокі прастор не толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінах, апрача дударскіх фэстаў, безумоўна патрэбнае ўнясенне культуры дуды ў спіс нематэрыяльнай спадчыны Беларусі, а пасля і ў аналагічны спіс UNESCO. Я веру ў тое, што дуда можа не толькі вярнуцца на сваё месца ў беларускай культуры, але і стаць візітнай карткай нашай краіны.
Фота, тэкст і відэа Алены Ляшкевіч. Новы Час
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM