• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
19.01.2021 | Грамадства

Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА

Перакладчыцы Вользе Калацкай прад’явілі абвінавачаньне паводле часткі 1 артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу, «Хуліганства». Пра гэта паведаміла прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, піша Свабода.


E8383863-2526-4C67-97D1-D76AD0684606_w1023_r1_s.jpg
Вольга Калацкая

Раней паведамлялася, што яе затрымалі ў межах справы паводле артыкулу 342 КК — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак».

Родныя мяркуюць, што Вольгу прыцягваюць да адказнасьці за падзеі, паказаныя ў матэрыяле супрацоўніка дзяржаўнага тэлеканалу СТВ Рыгора Азаронка, у якім жанчыны падчас аднаго з маршаў гучна сварацца з прапагандыстам.

Перакладчыцу Вольгу Калацкую затрымалі 15 студзеня ў сябе дома. Пра затрыманьне і «запрашэньне» на размову ў Фрунзэнскі РУУС яна сама пасьпела напісаць у фэйсбук. Падрабязнасьці Свабодзе расказала студэнтка Вольгі, якая прыходзіла да Калацкай дадому займацца ангельскай мовай. Усё адбывалася на вачах у дзяўчыны.

«Я нядаўна пачала займацца ў Вольгі, прыходзіла да яе дадому, — расказвае сьведка. — Гэта быў звычайны занятак, мы ўжо завяршалі амаль. І тут званок у дзьверы. Такі дастаткова агрэсіўны, як быццам нехта глухі. Вельмі гучна званілі. Я яшчэ падумала, што сама не адчыняла б дзьверы пасьля такога. У наш час у прынцыпе незнаёмым ня варта адчыняць. Але Вольга пайшла адчыняць. Дзьверы ў яе падвойныя, яна адчыніла першыя і спытала, хто там. Паглядзела ў вочка. І адчыніла другія. Зайшлі двое ў цывільным. Яны былі ў чорных масках, паказалі пасьведчаньне чырвонага колеру. Я пачула, як яны сказалі Вользе — вы такая і такая, апранайцеся, паедзем з намі на размову ў Фрунзэнскі РУУС».

Па словах студэнткі, для ўсіх прысутных гэта стала шокам, Вольга не была гатовая да такога. Яна спытала ў міліцыянтаў, з кім можна пакінуць хворую 89-гадовую маці, якая патрабуе догляду. На гэта праваахоўнікі адказалі, што маці можна пакінуць са студэнткай. А сама Вольга, маўляў, хутка вернецца дадому, бо ўся справа «зойме паўтары гадзінкі». Калацкая пасьля гэтага зайшла ў пакой да маці, сказала ёй, што хутка вернецца, і паехала зь міліцыянтамі. Дадому яе так і не адпусьцілі. Маці Вольгі цяпер даглядаюць яе сябры. Пра затрыманьне дачкі яна ведае ад самой Вольгі, якая патэлефанавала дадому ўвечары 15 студзеня зь міліцэйскага пастарунку.

«Казала, што сусьветная клясыка, бэстсэлеры павінны быць па-беларуску» 

Падрабязнасьцяў аб прычынах затрыманьня Вольгі Калацкай пакуль няма. У жніўні 2020 году яна ўпершыню і з уласнай ініцыятывы пайшла назіральніцай на выбарчы ўчастак. Пасьля рэгулярна хадзіла на нядзельныя маршы пратэсту, ня ўтойвала гэтага. У выбарчыя штабы не ўваходзіла, сябрам Каардынацыйнай рады таксама не была.

«Мы, сябры і калегі Вольгі, абсалютна ня ведаем, за што яе маглі затрымаць, — кажа сябра Рады беларускага ПЭНу, перакладчыца і пісьменьніца Марыя Мартысевіч. — Можна здагадвацца, што гэта неяк зьвязана зь яе пратэставай дзейнасьцю. Вольга была, як усе, хадзіла на нядзельныя маршы сама, не хавала гэтага. Усе шакаваныя затрыманьнем Вольгі. Усё вельмі нечакана здарылася».

Па словах Марыі, Вольга ня робіць падзелу паміж перакладчыцкай і грамадзкай дзейнасьцю.

«Для Вольгі перакладчыцкая дзейнасьць і грамадзкая непадзельна зьвязаныя паміж сабой. Перакладаць зь беларускай на ангельскую і наадварот для яе — гэта грамадзкі акт. Яна была адной зь першых нашых перакладчыц, хто казаў пра тое, што сусьветная клясыка, бэстсэлеры павінны быць па-беларуску. Яна пра гэта пачынала гаварыць яшчэ на пачатку 2000-х, калі мы хадзілі ў Калегіюм на заняткі да Вольгі, калі пачыналася перакладніцкая майстэрня зь яе ўдзелам. Яна вельмі шмат энэргіі ўкладала ў навучаньне перакладу».

«Дзякуючы ёй існуе Дэн Браўн па-беларуску»

Па словах Мартысевіч, Вольга Калацкая была адной зь першых перакладчыц кніжнай сэрыі «Амэрыканка», прысьвечанай клясыцы амэрыканскай літаратуры. Пры гэтым яна займаецца перакладамі, не зважаючы на каньюнктуру рынку. Проста сама выбірае кнігі і перакладае іх.

«Такім чынам зьявіліся дзясяткі кніжак, — кажа Марыя Мартысевіч. — Яе партфоліё карацейшае за тое, што Вольга насамрэч зрабіла. Таму што не на ўсе гатовыя пераклады выкупленыя аўтарскія правы. Вольгу не цікавіць камэрцыйны бок, яна энтузіястка. Дзякуючы ёй існуе Дэн Браўн па-беларуску, напрыклад. Яна пераклала "Пяцьдзясят адценьняў шэрага", кніга яшчэ чакае выдаўца. Назву яна пераклала як "Паўсотні тонаў Шэра" — калямбурна абыграла прозьвішча героя, Грэя. Урыўкі перакладу Вольга выкладвала ў сябе ў фэйсбуку, для яе гэта таксама місія — папулярная літаратура па-беларуску».

На сытуацыю з затрыманьнем Вольгі Калацкай па крымінальнай справе ўжо зьвярнулі ўвагу міжнародныя арганізацыі і замежныя пісьменьнікі. З адмысловай заявай выступіў Амэрыканскі ПЭН. Да патрабаваньня вызваліць Вольгу Калацкую з-пад варты далучылася пісьменьніца Маргарэт Этвуд, якую, сярод іншага, Калацкая перакладала на беларускую мову:

«Жахліва бачыць, што беларускія ўлады працягваюць свае жорсткія напады на тых, чыё адзінае жаданьне — жыць у дэмакратычнай краіне, дзе паважаюць іх правы, — напісала Этвуд. — Асабліва цяжка даведвацца пра перасьлед маіх калег-пісьменьнікаў і чальцоў літаратурнай супольнасьці. Я шчыра спадзяюся, што Вольга і ўсе несправядліва затрыманыя ў Беларусі будуць неадкладна вызваленыя».

Радыё Свабода

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Тэатр

Паліграф Сабачын: Васхіціцельны спектакль

Ад рэдакцыі. Раніцай да нас прыйшоў чалавек у аранжавай робе, з характэрным сіняватым колерам твару і, блішчучы залатым...

valiancina_shauchenka
Замежжа

Аўстралійская авіякампанія Qantas запусціла рэйсы ў невядомым кірунку. Даведацца пункт прызначэння можна толькі пры пасадцы

«Загадкавыя рэйсы» павінны стымуляваць унутраны турызм — у Аўстраліі забароненыя выезды за мяжу. Аўстралійская...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як масоны змагаліся за Беларусь

Гісторыя тайных таварыстваў і сакрэтных арганізацыяў налічвае шмат стагоддзяў. Адным з найбольш знаных падобных...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Казімір Лышчынскі: філосаф, якога пакаралі за «неіснаванне бога»

Часам Лышчынскага параўноўваюць з Джардана Бруна, але наш суайчыннік, мабыць, пайшоў далей у сваіх філасофскіх разважаннях...

Апошнія навіны

    Тэатр
    Паліграф Сабачын: Васхіціцельны спектакль
    Замежжа
    Аўстралійская авіякампанія Qantas запусціла рэйсы ў невядомым кірунку. Даведацца пункт прызначэння можна толькі пры пасадцы
    Гісторыя
    Як масоны змагаліся за Беларусь
    Гісторыя
    Казімір Лышчынскі: філосаф, якога пакаралі за «неіснаванне бога»
    Грамадства
    «Усё што цяпер адбываецца у беларускім грамадстве ўяўляецца мне як фаза парадаксальнага сну соцыума»: Зміцер Вайноўскі пра фатаграфію, пратэсты і тое, што будзе далей
    Грамадства
    У Viber з'явілася функцыя, якая павінна абараніць беларусаў ад званкоў махляроў
    Адукацыя
    Тартускі ўнівэрсытэт абвясьціў конкурс на стыпэндыі для беларускіх студэнтаў
    Грамадства
    Беларусы свету пратэстуюць супраць выкарыстання Беларускага таварыства чырвонага крыжа ў палітычных мэтах
    Грамадства Гісторыя
    «Ня наш гарадавы» — першае «міністэрства ўнутраных спраў» зьявілася ў беларусаў у ХVIII стагодзьдзі
    Гісторыя
    Фотафакт. У Беларусі будавалі дубовыя дарогі
    Грамадства Літаратура
    Затрымалі пісьменьніка Міхася Зізюка
    Тэатр
    «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    Грамадства
    «За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу
    Мастацтва
    «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    Кіно
    Дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Смеласць» («Сourage») патрапіў у праграму Берлінскага кінафестывалю

Афіша

  • 04.03 20:00Кірыл Кедук і Міхаіл Радунскі: анлайн-канцэрт класічнай музыкі
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    • У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску
    • Як ня падаць духам у чаканьні пераменаў? Парады дысыдэнта Міхася Кукабакі, які правёў у лягерах 17 гадоў

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM