• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
12.01.2017 | У краіне Культура

Вяртанне культурных традыцый

Традыцыі беларускай батлейкі адраджаюць у магілёўскім музеі імя Масленікава.

Будынак музея імя Масленікава ў Магілёве.

Некалі батлейка была вельмі распаўсюджаным відам народнага мастацтва, фактычна – своеасаблівым тагачасным тэлевізарам. У вандроўных батлейках пад час кірмашоў, у асноўным у перыяд калядных святаў, просты люд мог паглядзець і кананічныя біблейскія  сюжэты, і невялічкія інтэрмедыі з жыцця месцічаў.

Адзін з асноўных сюжэтаў  - пра нараджэнне Хрыста. З гэтага і пайшла сама назва "батлейка" - ад назвы горада Бетліем (Вефліем)  і з  гісторыі  пра цара Ірада.

 

Зачастую некаторыя сюжэты ствараліся заезджымі артыстамі-батлейшчыкамі проста ў выніку назірання за жывым жыццём гараджан, сялян, нават шляхты, ці па слядах нейкіх мясцовых гісторый. І традыцыя гэта прыжылася на нашых землях прыкладна з сямнаццатага стагоддзя, калі гэткі перасоўны лялечны міні-тэатр прывезлі сюды езуіты. Нешта падобнае было ва Украіне і нават далей на ўсход – у Расіі, там гэта называлася “верцеп”, але ў Расіі не атрымала такой папулярнасці, як у нас.

 

Сама батлейка і асноўныя персанажы, якія дэманструе адна з удзельніц тэатра Вольга Гаўруцікава.

Сама батлейка і асноўныя персанажы, якія дэманструе адна з удзельніц тэатра Вольга Гаўруцікава.

Магілёўскую батлейку,  сам яе выгляд і лялечных персанажаў, аднавілі на ўзор самай сапраўднай аўтэнтычнай батлейкі з нашых краёў, якая знаходзіцца ў сховішчах расейскага музею этнаграфіі ў Пецярбургу. Захаваліся і некаторыя тэксты старадаўніх пастановак.

 

Чорт - адзін з галоўных "герояў", які прысутнічае шмат у якіх дзействах. "Чамусці бальшыні гледачоў падабаецца Чорт, і дарослым і дзецям. Але зараз і дзеткі такія, што ўсё ведаюць, і пра чорта і пра прывідаў. І хоць быццам чорт даволі страшны, ніхто дужа не пужаецца, нават самыя маленькія" - распавяла  пра гэты персанаж намесніца дырэктара па навуковай працы музэю і адначасова кіраўнік тэатру-батлейкі Святлана Строгіна.

 

Царыца Екацярына ІІ зроблена ўжо ў нашыя дні для новай пастаноўкі тэатра.

 

І ўжо на пачатку двухтысячных гадоў адноўленая батлейка ў якасці экспаната выставы “Захаваная спадчына” з’явілася ў музеі Масленікава. Спачатку тут зрэдку ладзілі паказы пастановак батлейкі, хутчэй у якасці музейнай інтэрактыўнай экспазіцыі. Але з часам гэта станавілася часцей, супрацоўнікі музея нават арганізавалі тэатр-батлейку з назвай “Шчодра”. А некалькі год таму зладзілі ў сваім музеі першы міжнародны фестываль батлейкі, які доўжыўся на працягу цэлага месяца ў калядны перыяд са снежня па студзень. Калектыў не толькі паказвае сваю батлейку ў сценах музея, але і  наведвае са спектаклямі дзіцячыя дамы, іншыя дзіцячыя ўстановы. Зараз “Шчодра” гатуецца прыняць удзел ужо ў трэцім міжнародным батлеечным фестывалі “Нябёсы”, які пройдзе ў Мінску з 12 па 15 студзеня.

 

А ў аўторак 10 студзеня адбыўся першы ў гэтым годзе паказ батлейкі ў самім музеі Масленікава. Арганізацыйна-інфармацыйную  падтрымку падзее аказала магілёўская суполка Таварыства беларускай мовы імя Скарыны.

 

Перад спектаклем некалькі словаў пра сёняшнюю падзею і пра гісторыю батлейкі  сказаў Алег Дзьячкоў - старшыня магілёўскага ТБМ і дасведчаны краязнаўца.

Гледачы пабачылі некалькі сюжэтаў, у першую чаргу самы традыцыйны, біблейскі сюжэт пра цара Ірада, які загадаў знішчыць усіх немаўлят у сваёй краіне, калі даведаўся пра нараджэнне Хрыста. Некаторыя з міні-спектакляў былі і з часоў не такога далёкага мінулага. Так, адзін з сюжэтаў распавядаў пра лекара-шарлатана, які мог лячыць “панскія” хваробы, а другі – пра жыццё сямейкі мясцовых габрэяў. Была паказана і зусім новая сцэнка, прыдуманая ўжо самімі ўдзельнікамі “Шчодры”. Гэта інтэрмедыя, пастаўленая на рамантычна-гістарычны сюжэт, з вялікай доляй іроніі і гумару пра царыцу Екацярыну Другую і яе фаварыта генерала Зорыча.

 

103

І дзеткі і дарослыя з захапленнем паглядзелі прадстаўленне, бо, што ні кажы, а жывое дзейства заўсёды цікавей за любы тэлевізар.

“Калі мы будзем ведаць нашу гісторыю, нашы традыцыі, у нас будзе і будучыня. Для нас цікава адрадзіць магілёўскую батлеечную традыцыю, бо ў яе рэперетуары былі большай часткай інтэрмедыі, якія прыдумляліся і ставіліся менавіта ў нашых мястэчках, на Магілёўшчыне, і на падставе сапраўдных падзей і персанажаў” – пракаментавала ідэю стварэння тэатра ягоны арганізатар і кіраўнік Святлана Строгіна.

 

Старшыня магілёўскага ТБМ Алег Дзьячкоў  і намесніца дырэктара  музэя  па навуковай працы Святлана Строгіна.

 

“Раней батлейка была вельмі распаўсюджана, асабліва сярод простага люду. А зараз мы на такой стадыі нашай культуры, што для многіх гэта навіна і экзотыка, нехта ўпершыню пра батлейку сёння пачуў і гэта пабачыў. Такі заняпад нацыянальнай культуры, не толькі батлеечнай, быў звязаны  з дэнацыяналізацыяй, з вынішчэннем нацыянальнай эліты, усяго пласту носьбітаў нацыянальнай культуры пасля трыццатых гадоў мінулага стагоддзя. Але апошнім часам мы зноў назіраем адраджэнне” – выказаў свае думкі і назіранні на прыканцы сустрэчы Алег Дзьячкоў.

110106
Пасля прадстаўлення ўсе цікаўныя маглі яшчэ і паразглядаць персанажаў, нават  патрымаць у руках, ва ўсіх падрабязнасцях павывучалі саму батлейку ды паразмаўлялі з акторамі.  Хто ведае, можа нехта ў будучым надумае зладзіць і свой гэткі міні-тэатр.

Алесь Сабалеўскі. Фота аўтара, 6tv.by

Tweet
Тэгі: Магілёў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»

Фармальны падыход. Прыйшоў яшчэ з СССР. Галачка стаіць, значыцца, усё зроблена. Насамрэч, можа быць усё, што хочаш — зроблена часткова, зусім не зроблена, але наяўнасць галачкі — упартая рэч, піша...

Апошнія навіны

    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM