• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
11.01.2018 | Замежжа

Вяселле тэксту і чытача: Кульбак выходзіць па-нямецку

Піша Антон Лявіцкі.

У аглядзе «Габрэйскае жыццё пад сярпом і молатам», прысвечаным новаму перакладу «Зельманцаў» на нямецкую мову, нямецкае радыё «Культура» стылізуе Мойшу Кульбака як песняра мадэрнасці, удзельніка еўрапейскай літаратуры 1920-х. Побач з уласна тэкстам рэцэнзіі даступная таксама гутарка журналіста з ейным аўтарам, крытыкам Карстэнам Гукам (Hueck).

Нямецкі пункт гледжання, як і кожны іншы, дазваляе адзначыць адно і абмінае іншае. У гутарцы (якая моцна адрозніваецца ад тэксту) толькі аднойчы ўпамінаецца Беларусь, а ў цэнтры ўвагі аказваецца лёс мовы ідыш у эпоху мадэрну.

Ідыш зазнаў росквіт у 1920-я гады, у тым ліку з прычыны афіцыйнага прызнання ў савецкай дзяржаве, дзе ўзніклі адпаведныя магчымасці: выдавецтвы, газеты, тэатры. На літаратурнай сцэне ідыш у гэтым дзесяцігоддзі Кульбак быў заўважнай постаццю. Як кажа Карстэн Гук у размове, Кульбак асэнсавана ставіў за мэту зрабіць з ідыш мову сучаснай літаратуры. У ягонай прозе можна знайсці ўплывы Байрана, Гётэ, Гайнэ, але таксама Бабеля ды іншых сучаснікаў.

Пры гэтым Кульбак быў выдатным выступоўцам. Ён часта ўдзельнічаў у публічных чытаннях, ахвотна рабіў свайго кшталту «spoken poetry». Гэта вынікала з ягонага разумення літаратуры як «вяселля паміж тэкстам аўтара і пачуццем чытача».

Сюжэт рамана тычыцца вялікай грамадскай трансфармацыі. Супольнасць габрэяў — нашчадкі рэбэ Зельмы, рамеснікі з пралетарскімі рысамі, якія жывуць «дзесь у Беларусі, бацькаўшчыне Мойшы Кульбака», — знаходзяцца на парозе мадэрнізацыі. Яна будзіць розныя пачуцці: нехта цэніць электрычнасць і «механіку сваёй швейнай машыны», іншыя — прыроду і музыку. Напружанне паміж розным стаўленнем да «новай часіны» стварае змястоўны асяродак рамана.

Кульбак паказвае жыццёвы свет, асуджаны на немінучы заняпад, у якім суіснуюць магчымасці і трывога з прычыны глыбінных змяненняў. Сам пісьменнік быў прыхільнікам мадэрнасці і рэвалюцыі, ён разумеў гісторыю як рух, якога няможна ўнікнуць.

Тым не менш, у кнізе Кульбак дэманструе прыхільнасць да свайго народа, які, як здаецца, наўрад ці перажыве гэтую мадэрнізацыю. Скептыцызм што да шанцаў габрэйскай культуры «знайсціся» ў новай (савецкай) мадэрнасці з болем адлюстраваны ў фінале рамана. Як трохі павярхоўна заўважае Гук, Кульбак паказвае ўсіх сваіх герояў «сардэчна», «з цеплынёй».

Пазней меланхалічная сімпатыя, з якой Кульбак малюе гэтую будучыню, стала пунктам абвінавачвання супраць яго з боку бальшавіцкай улады. Сталінская культурная палітыка выкарыстала адсутнасць у рамане сацыялістычнага героя як нагоду для адпаведнай «крытыкі» аўтара.

У беларускай крытыцы «Зельманцаў» пераважна чытаюць як менскі раман (напрыклад). Нямецкі ж рэцэнзент цалкам выключае лакальны кантэкст творчасці Кульбака — Менск у размове не згадваецца зусім, толькі аднойчы і мімаходзь — Беларусь; у тэксце неяк недарэчна і неабавязкова мільгае беларуская Акадэмія навук. Росквіт ідыш 20-х, які ў беларускай літаратуры адносяць у тым ліку да асаблівасцяў БССР як нацыянальнай дзяржавы (якая мела чатыры дзяржаўныя мовы), Гук тлумачыць спасылкай на агульную савецкую палітыку 20-х.

Побач з выдаткамі такая оптыка мае і перавагі. Яна дазваляе прачытаць раман Кульбака як гісторыю савецкай сучаснасці — вялікага і дынамічнага мадэрнізацыйнага праекта, складовай часткі міжваеннай «цывілізацыйнай кан’юнктуры». Тое, што традыцыйны беларускі погляд часта выпускае з-пад увагі.

Добры прыклад дае апошняя менская канферэнцыя па рэпрэсіях, на якой слова «мадэрнасць», здаецца, не прагучала ніводнага разу. Замест гэтага з пільнай руплівасцю аналізуецца савецкасць, саветызацыя. Па-нямецку ж «саветызацыя, мадэрнізацыя, электрыфікацыя» ўтвараюць неспадзяваны, але лагічны сэнсавы рад.

Пры гэтым асноўную семантычную нагрузку нясе менавіта мадэрнізацыя, мадэрнасць. Кульбак у такім выпадку становіцца часткай традыцыі айцоў новай літаратуры на ідыш (Шалам-Алейхэм і іншыя). Кульбак скіраваў іхную спадчыну далей у актуальную сістэму каардынат, адкрыў новым уплывам. Пісьменнік пазычаў з культурнага даробку нямецкіх «залатых 20-х»: у пачатку дзесяцігоддзя ён жыў у Берліне, дзе асвойтаўся ў дынамічных даляглядах тамтэйшых плыняў і рухаў (Гук называе экспрэсіянізм).

Цікава, што прачытаны такім чынам Кульбак лёгка вяртаецца ў кантэкст Беларускай рэспублікі Саветаў і размяшчаецца побач з аўтарамі, якія з роспачным бяссіллем пазіралі на «вялікі пералом» — напрыклад, Купала і Зарэцкі.

Варта заўважыць, што выхад «Зельманцаў» па-нямецку з’яўляецца часткай «адкрыцця» Кульбака. Крыху раней, у 2017-м, выйшаў ягоны раман «Панядзелак», а неўзабаве мае з’явіцца «Дзісненскі чайльд-гаральд» — твор, у якім Кульбак падсумоўваў досвед свайго берлінскага побыту. Нямецкі кніжны рынак адкрывае для сябе выдатнага літаратара амаль сінхронна з беларускім.

Раман пераклалі і пракаментавалі Нікі Грака і Эстэр Аляксандрэр-Імрэ, кніга выйшла ў выдавецтве «Іншая бібліятэка» («Die andere Bibliothek», Берлін) і ўтрымлівае 397 старонак. Каштуе 42 еўра.

Антон Лявіцкі, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM