• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
03.10.2017 | Афіша

«Выбірай сэрцам!»: Юрый Жыгамонт правядзе творчыя сустрэчы ў пяці гарадах Беларусі

У кастрычніку 2017 года ў межах кампаніі па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў адбудзецца серыя творчых сустрэч з акцёрам і тэлевядучым Юрыем Жыгамонтам. Акцёр раскажа гісторыі пра Беларусь, пакінутыя за кадрам перадачы «Падарожжа дылетанта», адкажа на пытанні гледачоў, а таксама падзеліцца, як пераадолеў сур’ёзнае захворванне, каб працягнуць падарожжа. Мерапрыемствы пройдуць у пяці гарадах краіны. Першая сустрэча з акцёрам адбудзецца 6 кастрычніка ў горадзе Полацку.

zhyhamont-1805

Самы вядомы «дылетант» Беларусі 15 гадоў цешыў тэлегледачоў апавяданнямі пра культуру і гісторыю нашай краіны. Праграма «Падарожжа дылетанта» за сваю гісторыю сабрала вялікую калекцыю легенд і апавяданняў пра цікавыя і незвычайныя беларускія мясціны, а вобраз ведучага-«дылетанта» нават стаў своеасаблівым сімвалам беларускай культуры.

У 2016 годзе Юрый Жыгамонт на некаторы час прыпыніў свае падарожжа з-за хваробы. Акцёр перанёс інфаркт міякарда, затым рушылі ўслед складаная аперацыя і працяглы працэс рэабілітацыі. Пасля выздараўлення знакаміты «дылетант» аднавіў здымкі перадачы, але ўжо ў новым фармаце. Пра гэтыя змены, пра сваё жыццё, творчасць і захапляльныя падарожжы, якія засталіся за кадрам праграмы, Юрый Жыгамонт раскажа на сваіх творчых сустрэчах.

– Правядзенне такіх сустрэч невыпадкова. Калі Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа запрасіла мяне паўдзельнічаць у кампаніі па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, я адразу пагадзіўся. Бо ў нядаўнім мінулым сам перанёс інфаркт. Каб аднавіцца, я змяніў свой лад жыцця на больш здаровы і працягваю працу над сабой. Пра гэта, а таксама пра мае падарожжа і творчасць я раскажу ўдзельнікам сустрэч. Я выступлю па-за вобраза «дылетанта», гэта будзе адкрытая размова з гледачамі ў прыязнай абстаноўцы», – паведаміў Юры Жыгамонт.

Серыя творчых сустрэч з Юрыем Жыгамонтам праходзіць у рамках праекта «Далучэнне супольнасцяў у прасоўванне здаровага ладу жыцця» Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК), Швейцарскага Чырвонага Крыжа і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. У 2017 годзе БТЧК ініцыявала правядзенне кампаніі па прафілактыцы хвароб сістэмы кровазвароту «Выбірай сэрцам!», мэта якой – праінфармаваць насельніцтва Беларусі аб захворваннях сардэчна-сасудзістай сістэмы, фактарах рызыкі іх развіцця і мерах прафілактыкі.

– З дапамогай кампаніі мы хочам расказаць, як можна знізіць рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў і матываваць людзей змяніць свае паводзіны ў бок здаровага ладу жыцця. Рады, што вядомыя людзі Беларусі падтрымліваюць кампанію і далучаюцца да яе. Спадзяемся, творчыя сустрэчы з Юрыем Жыгамонтам стануць для ўдзельнікаў добрым стымулам беражліва і адказна ставіцца да свайго здароўя», – пракаментавала менеджэр праекта БТЧК Таццяна Святловіч.

Сустрэчы з Юрыем Жыгамонтам пройдуць у пяці гарадах Беларусі. Удзельнікамі мерапрыемстваў стануць жыхары і госці гарадоў Горкі, Ашмяны, Слонім, Полацк і Сянно. Першая сустрэча адбудзецца ў Полацку 6-га кастрычнiка ў Полацкай дзяржаўнай гімназіі №1 ім. Ф. Скарыны ў 18 гадзін па адрасе вул. Камуністычная, 13. Уваход вольны.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея прызнаў, што ў Беларусі амаль няма шанцаў прыняць чэмпіянат свету ў 2021 годзе. Для пачатку Рэнэ Фазэль у інтэрв'ю Sportchau растлумачыў сутнасць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM