• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
23.11.2018 | Грамадства

Выдрыца: дом многіх рэдкіх жывёл і раслін пад пагрозай

У рэспубліканскім ландшафтным заказніку «Выдрыца», які знаходзіцца на поўнач ад Светлагорска, Жлобінскі лясгас збіраецца будаваць дарогу, падобную той, якую правялі на Альманскія балоты.
Лесавозныя дарогі зноў пагражаюць бяздумна знішчыць унікальную прыродную тэрыторыю.
Выдрыца — унікальная тэрыторыя. Тут нізінны забалочаны ліставы лес плаўна пераходзіць у найпрыгажэйшыя чорнаальшанікі. На ўзвышшах — багацце найбуйнейшых клёнаў, дубоў і ліп. Гэта захаваўся фрагмент малапарушанага лесабалотнага комплексу ў пойме ракі Бярэзіна.
Мясціны вакол ўжо дастаткова моцна трансфармаваны, ды і самому заказніку дасталося — яго ўжо парэзалі дарогамі. Але ў паўночнай часткі захаваўся досыць буйны суцэльны фрагмент.
Менавіта тут жывуць вялікія падворлікі, якім пагражае глабальнае знікненне. І менавіта там хочуць пабудаваць дарогу.
Цяпер вялікія падворлікі з Беларусі зімуюць на Балканскім паўвостраве і ў Афрыцы і не здагадваюцца, што леснікі з будаўнікамі на Радзіме ў Беларусі рыхтуюць ім сюрпрыз. Іх дом тут можа быць знішчаны. Групоўка вялікага падворліка налічвае ў Беларусі ўсяго 120-150 пар акурат у сувязі з абмежаванай колькасцю забалочаных месцаў, прыдатных для гнездавання гэтага адчувальнага да турботы выгляду.

Выдрыца з’яўляецца не толькі рэспубліканскім заказнікам і адным з ядраў экалагічнай сеткі Рэспублікі Беларусь нацыянальнага ўзроўню. Яна мае і міжнародныя прыродаахоўныя статусы. Гэта Рамсарская тэрыторыя і Тэрыторыя, важная для птушак, якая мае міжнароднае значэнне.

Паўночны ўчастак Выдрыцы, праз які плануюць правесці дарогу, захаваў сваю першародную дзікую структуру, як відаць на спадарожнікавым здымку.
Яшчэ ў ліпені 2018 года прыкмет будаўніцтва дарогі на Выдрыцы не было.
28 кастрычніка 2018 года валанцёры Аховы птушак Бацькаўшчыны Андрэй Шэўчык і Аляксандр Зяцікаў пабывалі на месцы меркаванага будаўніцтва дарогі. Яны выявілі, што на ўсім працягу планаванай дарогі ўжо праведзена разметка для пачатку будаўніцтва.
Андрэй Шэўчык, валанцёр АПБ адзначае, што мяркуючы па месцы размяшчэння планаванай дарогі, яна пройдзе ўшчыльную да месца гнездавання паўночнай пары вялікіх падворлікаў, што не пакіне птушкам ніякіх шанцаў застацца ў гэтым раёне. «Без усялякіх сумневаў можна сказаць, што яе будаўніцтва трэба выключна для правядзення высечак спелых і пераспелых лісцяных лясоў заказніка. Гэта не зможа не паўплываць на існуючую там экасістэму. Знікне вельмі шмат дупляных дрэў, акрамя асноўнай дарогі з’явіцца сетка тэхналагічных праездаў для лесанарыхтоўчай тэхнікі, пра якую-небудзь цішыню ў радыусе некалькіх кіламетраў можна будзе забыцца назаўжды. Такім чынам будзе запушчана ланцуговая рэакцыя, якая прывядзе да кардынальнага змянення або, іншымі словамі, знішчэння гэтага унікальнага месца».
Ландшафт і гідрарэжым будуць парушаныя, а гэта негатыўна паўплывае на рэдкія і звычайныя віды фауны і флоры гэтых месцаў. Многія не змогуць прыстасавацца да зменаў.
Галоўны ляснічы Жлобінскага лясгаса Павел Міхайлавіч Цікаловіч тлумачыць, што дарогу хочуць пабудаваць для доступу да лесу (па рэчышчах ручаёў шмат алешыны, на балотных выспах — хвоя), а таксама для аховы лесу ад пажараў — каб да месцаў лакацыі пажараў магла праехаць тэхніка.
Аднак, як адзначае старшыня Лясной рабочай групы АПБ Андрэй Абрамчук, большая частка тэрыторыі ўчастка, дзе збіраюцца будаваць дарогу, адносіцца да 4-5 класаў пажаранебяспекі, гэта значыць — там такія лясы, якія практычна не гараць. З іншага боку, чым больш даступнымі для людзей робяцца дзікія месцы, тым больш верагодныя там пажары. Па дадзеных Мінлясгаса, у 9 з 10 выпадкаў вінаватым ва ўзгаранні з’яўляецца чалавек.
Праект абыйдзецца ў немалую суму, бо сыпаць дарогу прыйдзецца па балоце, якое паглынае велізарную колькасць пяску. Выдаткі ледзь акупяцца той драўнінай, якая будзе тут здабывацца.

У выніку дарога будзе не толькі бескарысная, але і небяспечная.
Неабходны этап пры падрыхтоўцы праектаў на прыродаахоўных тэрыторыях — правядзенне ацэнкі аб уздзеянні на навакольнае асяроддзе (АУНА). Справаздача аб АУНА па дарозе ў заказніку «Выдрыца» была падрыхтавана, але Гомельскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя яе не зацвердзіў. Цяпер справаздачу дапрацоўваецца.
Мясцовыя жыхары ведаюць пра тое, што па балоце плануюць правесці дарогу, але кажуць, што ім самім яна не патрэбна. Яны наведваюць лес толькі да мяжы з забалочанымі ўчасткамі, так як далей пачынаюцца цяжкапраходныя месцы без грыбных і ягадных угоддзяў.

Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ, лічыць: «Сучасная дрэваапрацоўчая прамысловасць ужо не мае патрэбы ў буйных ствалах, як раней. З тонкіх стволікаў склейваюцца зараз панэлі любой велічыні. Для біяразнастайнасці, для захавання арлоў узрост лесу мае безумоўнае значэнне. АПБ зараз імкнецца наладзіць узаемадзеянне з Міністэрствам лясной гаспадаркі па абмеркаванні планаў будаўніцтва лесагаспадарчых дарог, каб прадухіляць такія сітуацыі загадзя, калі яшчэ няма праектаў і на іх не затрачаны народныя грошы».

 
Ёсць надзея, што Выдрыца застанецца некранутай.
Як паведаміў Сямён Левы, спецыяліст АПБ па прыродаахоўных пытанням, «участкі лесу, якія плануюць высечы, з’яўляюцца месцам гнездавання не толькі вялікага падворліка, але і дзясяткаў пар іншых «чырвонакніжных» відаў птушак. Для вераб’інага сыча, валасянка-белашэйкі і беласьпіннага дзятла падрыхтаваны пашпарты месцаў пражывання і праекты ахоўных абавязацельстваў і перададзеныя ў Жлобінскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Калі дакументы прымуць, лясгас абавязаны будзе ахоўваць гэтыя унікальныя месцы, а не знішчаць».

Новы Час паводле ptushki.org

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM