• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
27.11.2018 | Літаратура

Верш тыдня: Раіса Баравікова “Французскае танга ў метро з Някляевым”

 


Раіса Баравікова


Упершыню я ўбачыў і пачуў Раісу Баравікову гадоў 15 таму. Мы разам выступалі на філфаку БДУ перад гасцямі нейкай міжнароднай канферэнцыі. Беларускую мову з іх разумеў мала хто – і чытанні ператварыліся ў чыстае мастацтва. Спадарыня Раіса, спрабуючы намацаць сякую-такую зразумелую слухачам глебу, стала чытаць свае пераклады з Ахматавай:

Дваццаць першае. Ноч. Панядзелак.
Выплыў вырыс сталіцы з імглы.
Напрыдумваў жа нехта няўмела,
Што бывае любоў на зямлі.

Я быў крыху расчараваны, прычым адразу двойчы. Мне больш хацелася пачуць саму паэтку, чым ейныя пераклады. Да таго ж я не знайшоў у перакладзе свайго ўлюбёнага, “фірмовага” радка: “Сочинил же какой-то бездельник”, без якога ўся страфа як бы перастае быць ахматаўскай. Потым я прачытаў у Баравіковай цэлую нізку перакладаў з Ахматавай і яшчэ раз пераканаўся: пераклады – не найлепшае, што ёсць у нашай бліскучай паэткі. Але саму Ахматаву па-беларуску, прычым фантастычна зробленую, я знайшоў. У вершах самой Баравіковай.

“У час апошняе сустрэчы / засланы вочы ціхім жалем, / пакутліва накрыла плечы / я пры табе пуховым шалем”. Трэба працягваць? “Кахання растрывожаны агонь… / Лягчэй сцярпець удар каванай пражкай”. Каго там муж “хлестал узорчатым…”? “Стракатасць выставачнай залы / і лесвічны пралёт круты. / Там незнарок табе сказала / нязвыклае да здзіву: “Ты”…” Як там было ў Ахматавай? “И, как будто по ошибке, / Я сказала: “Ты”…” Дайце веры, прыкладаў можа быць болей.

“…Растут стихи, не ведая стыда”. Вершы Раісы Андрэеўны, не ведаючы сораму, растуць проста з вершаў Анны Андрэеўны. Апроч яўных запазычанняў ці не ў кожным другім вершы – прынамсі, 70-х гадоў – ахматаўскія вобразы, фразеалогія, метрыка. Тое, што часам называецца “рытмічнай памяццю”. Падсвядомыя рэмінісцэнцыі з улюбёнай паэткі, якая надта ўжо адрознівалася ад усяго, што Баравікова магла прачытаць па-беларуску? Або цалкам свядомы прыём? Аўтарытэт Ахматавай – як ахоўная грамата, калі трэба набрацца смеласці й загаварыць пра раней табуяванае ў тваёй паэзіі? Даследчыкі любяць цытаваць верш, якім наша паэтка некалькі разоў пачынала свае выбраныя творы:

Няхай гавораць людзі ля кіёскаў,
што я ў палоне ветраных забаў,
што нада мной вясёлкавай палоскай
сусед-мастак нябёсы распісаў.

Сяброўкі абсталёўваюць кватэры,
я п’ю ў лясах на досвітку расу
і незалежна, з выглядам гетэры,
чыёсьці сэрца ў кошыку нясу.

Шаноўны крытык Ганна Кісліцына, назваўшы Раісу Андрэеўну сэкс-сімвалам беларускай літаратуры, звяртала ўвагу на гэтае слова “гетэра”. Мне ж тут найбольш падабаюцца “людзі ля кіёскаў” і “сэрца ў кошыку” – мілыя савецкія рэаліі, з якіх, “не ведаючы сораму”, прарастае наіўная беларуская эротыка. Якая патрабуе так шмат адвагі, бо так лёгка падацца смешнай і нарвацца на кпіны, нават калі спрабуеш бараніцца, хаваючыся за іроніяй і гульнёй:

Скуль ты такі невыносна адважны?!
Моцна зацягваеш ніць…
Гэта мясціна завецца ў нас Дражняй,
можа, цябе падражніць?

Тым больш адвагі, што – як бы ты зноў і зноў не самападманваўся – ты добра ведаеш, чым усе гэтыя гісторыі канчаюцца:

Пары харошай – недарэчнасць,
на спад збіраецца зіма…
І застаешся ты, як вечнасць,
і знаю – вечнасці няма.

Шмат хто таксама звяртаў увагу, што вершы Баравіковай такія ж светлыя, як сама іх аўтарка. Гэтая светлыня і пяшчота ўласцівыя кожнай яе кніжцы, а вось адкрытасці, жарснасці, парыўнасці ў пазнейшых кнігах заканамерна паменела. На жаль, без іх вершы робяцца як бы трохі больш балбатлівымі, рэзанёрскімі. Хоць і тут часам ратуе іронія. Праўда, цяпер усё часцей сумная:

Начным дажджом асфальт наўкол амыты.
Асфальт свідруе дворык прахадны.
Свядомыя пайшлі ізноў на мітынг,
а ў несвядомых сёння – выхадны.

/…/

У вадасцёк ручай сцякае брудны,
за плотам грыб драўляны, нібы гном…
Як маўзалей дыктатара, бязлюдны,
палохае пустэчай “Гастраном”…

Часам назіральнасць і шчырасць (язык мой – вораг мой!) не пакідаюць аўтарцы выбару, і ў яе выходзяць наўпрост эпіграмы:

Сябе
не ставіў ён ні ў грош!
Быў пры любым начальстве ў модзе.
І суцяшаўся тым,
што й вош
жыве для нечага
ў прыродзе.

(“Патрэбны чалавек”)

Але такія “калючыя” тэксты – рэдкія выключэнні, прычым заўсёды бязадрасныя. А вось калі ў вершы з’яўляецца канкрэтны адрасат, яму дастаецца поўная мера любові й пяшчоты, якой ніколі не шкадуе шчодрая аўтарка. Адзін такі верш пачынае падборку Раісы Баравіковай ў культавым часопісе “Крыніца” й прысвечаны яго галоўнаму рэдактару – але рэдактарства тут не галоўнае, бо рэдактар – найперш сам фантастычны паэт, з якім лірычную гераіню лучыць цёплы ўспамін пра адну парыжскую авантуру – танец проста ў метро.

“Паршывы” (калі згадаць формулу беларускага класіка) рамантызм верша дзейнічае, аж ты на хвілінку забываеш усё, што ведаеш пра рэальнае парыжскае метро. Забываеш пра яго звыклы кантынгент і штодзённыя пахі. Помніш толькі добрае. Лацінаамерыканскую музыку ў вагоне. Футбаліста-жанглёра на ўваходзе. Станцыю, аздобленую вершамі французскіх сюррэалістаў. Выступ скрыпача, што граў тады арыю з “Вяселля Фігаро”. І, вядома ж, пару закаханых слухачоў, што праўда, глуханямых, але, здаецца, ніхто тады не падаў скрыпачу больш за іх. І вось дэмакратычная “падземка” пакрысе ператвараецца ў цудоўны палац з натхнёнымі танцорамі. І з кожным рухам танга з іх злятае бронзавая хрэстаматыйная вядомасць, і перастаюць лічыцца важныя літаратурныя заслугі, а лічацца толькі тры крокі й паварот, тры крокі й паварот. Як рэцэпт лёгкасці й маладосці. І добрай паэтычнай страфы, дарэчы, таксама.

І нават два радочкі, на якіх ты трохі спатыкаешся, усе гэтыя “рангі” ды “вангі”, ужытыя паэткаю, каб хоць штосьці зрыфмаваць з “танга”, не псуюць уражання ад добрай паэзіі. Паэзіі, што, хочацца верыць, перажыве ўсе дэталі, з якіх яна канструявалася, з якіх расла, “не ведаючы сораму”. Так што будучыя чытачы, можа быць, аднойчы спытаюцца: “А хто такая гэтая Ванга?” Ды так, была адна… Паэтцы рыфма спадабалася…

Хто такі Някляеў, яны, будзем спадзявацца, ніколі не спытаюцца.

 

Французскае танга ў метро з Някляевым

 

Ужо на нас паставіў нехта крыж,
а Музам і не надта трэба рангаў…
Нам пазайздросціць мог бы сам Парыж,
так спраўна мы ў метро танцуем танга.

Заместа стрэл Амур бярэ ядро,
“да лямпачкі” даўно яго нам нораў,
хай замірае ўражана метро,
мы адтанцуем, далібог, няскора…

Сваю журбу аддай, Валодзя, мне,
а я табе сваёй адважу трохі,
па мармуровай коціцца сцяне
слязінка ачмурэлае эпохі.

Якою прорвай нас адорыць час, –
варожыць лёс ці штось прарочыць Ванга.
Яшчэ нябёсы не прымаюць нас,
і на зямлю не адпускае танга.

Андрэй Хадановіч

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM