• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
13.04.2018 | Літаратура

Верш тыдня: Міхал Анемпадыстаў “Ultima Thule”

Я палю сваю файку,
Вецер дзьме мне ў сьпіну.
У паўночным кірунку
Нясе мой карабель.

Мой карабель —
Ветразяў бель.
Бі, вецер, бі
У яе, як у бубны.
Дзьмі, вецер, дзьмі,
Дзьмі, не шкадуй,
Нясі карабель мой
На Ultima Thule.

Ultima Thule —
Чароўная выспа.
Там выспацца можна
Пасьля вандраваньняў.
І кожны вандроўнік
Знойдзе прытулак
Там, на высьпе далёкай,
Высьпе Ultima Thule.

А на той высьпе далёкай
Ёсьць корчмы і бары.
Там клёцкі за дзякуй,
Там піва задарма.
І прыгажуні
Прагнуць каханьня
Там, на высьпе далёкай,
Высьпе Ultima Thule.

А яшчэ там ёсьць дуб
Стары і магутны.
І такі ён стары,
Што стаяў там спрадвеку.
І такі ён магутны,
Што трымае ён неба,
Каб яно ня ўпала
На выспу Ultima Thule.

Я палю сваю файку,
Вецер дзьме мне ў сьпіну.
У паўночным кірунку.
Нясе мой карабель.

Упершыню я ўбачыў Міхала пры канцы 90-х, у Варшаве. Я, тады перакладчык-неафіт, навучэнец майстэрні Translatorium, пачуў, што ў цэнтры сучаснага мастацтва “Замак Уяздоўскі” будзе канцэрт славутага “Народнага альбома”, – і павёў калегаў-украінцаў, каб паслухалі беларускае дзіва. Канцэрт быў камерны, з усяго некалькімі ўдзельнікамі, але ўражваў як мае быць. У нейкі момант вядоўца паклікаў на сцэну аўтара словаў. “Гэта наш знакаміты паэт Анемпадыстаў, – прашаптаў я калегам, – аўтар усіх гэтых вершаў”. І адразу пашкадаваў пра сказанае, бо музыкі змусілі Міхала спяваць фальклорную “Надзеньку”. І ён, дарэчы, даў рады. Ды так, што на зваротнай дарозе калегі-ўкраінцы найбольш з усяго канцэрта хвалілі Анемпадыстава. Асабліва за верш “Надзенька”.

Гадоў праз восем я атрымаў электронны ліст. Невядомы мне карыстальнік паштовай скрынкі на tut.by стрымана пахваліў файл з маімі тэкстамі і выразіў згоду аформіць кніжку. І не падпісаўся. Так я даведаўся пра серыю “Кнігарня “Наша Ніва” і пра тое, што мой зборнічак будзе яе пачынаць. А вось імені будучага дызайнера кніжкі так з ліста і не дазнаўся. Даведаўся потым ад “нашаніўцаў” – і ледзь не самлеў ад радасці. Бо ў 2006-м ужо добра ведаў не толькі аўтара, але й мастака Анемпадыстава. І не расчараваўся ў афармленні кніжкі. А потым яшчэ некалькіх. Увогуле Міхал – найлепшае, што магло здарыцца з вокладкай любой паэтычнай кнігі. Прычым не толькі беларускай, але й перакладной – Чэслава Мілаша, Збігнева Герберта. Бо Міхал (сам не абы-які перакладчык!) адэкватна разумеў чужую паэзію і заўсёды знаходзіў для яе трапны візуальны вобраз.

Некалькі гадоў таму на “Бязмежжы”, літаратурнай сустрэчы беларускіх літаратараў з іх калегамі з Беласточчыны, я пачуў найлепшае выкананне песні “Мая краіна” на словы Анемпадыстава. Спеў Касі Камоцкай нечакана ператварыўся ў дыялог з культавай паэткай Падляшша Надзеяй Артымовіч. “Я люблю, калi сьвецiць сонца / Рана ранкам праз фiранкi…” – пачала Кася. “І я”, – адгукнулася паэтка, і перасела бліжэй да спявачкі. “Я люблю пах сьвежае кавы…” – вяла далей Кася. “І я ж таксама”, – зноў адгукнулася Надзея. Далей – болей: “Я люблю смак смажанай бульбы. / Мне падабаецца дым цыгарэтаў, / Мне падабаецца водар парфумы. / Я люблю халодныя блюзы, / Я люблю свае джынсы старыя”. Зразумела, кожную з пяці фразаў – ціхенька, але выразна чутна для прысутных – у тым жа стылі пракаментавала спадарыня Артымовіч. На паэтку ніхто не зашыкаў, бо яна агучвала відавочнае для ўсіх прысутных. Песня – і Міхалаў верш, што ёй зрабіўся – датычаць нас усіх. Таму слухалі яшчэ больш урачыста, чым заўжды. Як гімн, што аб’ядноўвае некалькі пакаленняў. Як песню, што лучыць землякоў з розных бакоў дзяржаўнай мяжы:

Я жыву ў гэтай Краiне –
Мая краiна пад белым сьнегам,
Мая краiна пад белым сьцягам,
Пад белым сьцягам з чырвонай стужкай.

Я зь цягам часу стануся птушкай,
Раскiну крылы, зраблю тры крокi
I падымуся па-над зямлёю
Туды, дзе вецер i дзе аблокi.
Над краiнай пад белым сьнегам,
Над краiнай пад белым сьцягам,
Пад белым сьцягам з чырвоной стужкай –
Мая свабода.

Міхал Анемпадыстаў – адзін з найлепшых паэтаў свайго пакалення. Магчыма, адзін з найбольш недаацэненых у нас аўтараў. Можа, таму, што ўвесь час перабываў як бы ў цені зоркавых выканаўцаў сваіх знакамітых зонгаў? (І гэта прытым, што самі зонгі раз за разам трапляюць у “дзясятку”, робячыся маніфестамі для новых і новых беларусаў: “Мы чакаем Калядаў з маленства, / Ды ня можам ніяк дачакацца”, “Я стаю на мяжы, / Я іду па нажы, / Божа, дапамажы / Захаваць раўнавагу”.) А можа, вінаватая сама “мінімалістычная” паэтыка Анемпадыстава? Вершы іншых аж крычаць, гіпнатызуючы слухачоў-чытачоў піратэхнікай паэтычных спэцэфектаў, каскадамі вынаходлівага гукапісу, бліскучымі словамі-вобразамі, што зіхцяць, як цацкі на паэтычных ялінках. Паступова ператвараючыся ў кіч. У Міхала ж кожны вобраз – не дадатковая аздоба, а абсалютна неабходны канструктыўны элемент. Без яго ўся пабудова разваліцца. Але не развальваецца, бо кожнае слова – на сваім месцы. Ці не таму такі моцны эфект ад мінімальнай перастаноўкі словаў, ад ледзь заўважна перасунутага акцэнту? “Цэпеліны ў небе, / Неба ў цэпелінах”, “Падае сьнег на цябе, на мяне / І падае надзею”.

У траўні 2005 года ў Доме літаратараў адбывалася вельмі вялікая вечарына. Газета “Наша Ніва”, якая шмат для каго тады яшчэ была культавая, святкавала свой не зусім круглы юбілей – 99 гадоў. Сказаць, што далёка не малая зала была перапоўненая, – не сказаць нічога. У Доме літаратараў тады часта бывалі аншлагі, калі не ўсім хапала крэслаў – і публіка стаяла. Часам вельмі шчыльна стаяла. У той жа дзень усім ахвочым не хапіла нават стаячых месцаў. Шмат людзей залезлі на сцэну і сядзелі там. І ўсё адно не хапіла. Дзясяткі людзей проста стаялі на ганку будынка – і слухалі вечарыну (сёння цяжка даць веры!) праз мабільныя тэлефоны (іншыя тэлефоны сябры падносілі да мікрафонаў у зале). Абвешчаным хэдлайнерам быў Лявон Вольскі – і ён нікога ў той вечар не расчараваў. Фантастычна выступалі Арлоў і Глобус, Вера Бурлак і Зміцер Бартосік, Сяргей Харэўскі і рэдактары-“нашаніўцы”. Але проста парваў залу на дробныя шматочкі менавіта Анемпадыстаў.

Імгненна прымоўклая публіка загіпнатызавана слухала, як Міхал – без гітары да іншых прыбамбасаў – проста ціхенька спяваў свой верш пра падарожжа на эстонскую выспу, якую параўнаў з Ультыма Туле – чарадзейным востравам, паўміфічным “краем зямлі”, які шукалі на поўначы Еўропы старажытныя падарожнікі (кажуць, некаторыя нават знаходзілі). Міхал у той вечар відавочна яго знайшоў. Я рэдка бачыў і чуў штосьці настолькі ж натхнёнае, гарманічнае і самадастатковае. І толькі адна дробная дэталь, так бы мовіць, замінала поўнаму шчасцю майго ўнутранага сноба. Аўтар упарта спяваў: “Ультыма Тхульле”, праз “х”. Колькі разоў потым збіраўся падыскутаваць з паэтам пра яго верш, але так і не сабраўся – баяўся разбурыць тое фантастычнае ўражанне, якое дагэтуль са мной. Можа, яно й да лепшага. Бо на сённяшні дзень версія “Ультыма Тхульле”, набраная ў пашуковіку, абмінаючы пасткі-юцьюбы з модным Аксіміронам, выводзіць цікаўных непасрэдна да тэксту Міхала. З “Ультыма Туле” такі фокус, на жаль, не праходзіць.

 

Андрэй Хадановіч

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»

Фармальны падыход. Прыйшоў яшчэ з СССР. Галачка стаіць, значыцца, усё зроблена. Насамрэч, можа быць усё, што хочаш — зроблена часткова, зусім не зроблена, але наяўнасць галачкі — упартая рэч, піша...

Апошнія навіны

    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM