• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
23.12.2016 | Літаратура

Вершы, якія мкнуцца ў метафізічныя нябёсы

У музеі Максіма Багдановіча 23 снежня ў 19:17 Міхал Бараноўскі абвясціў пра нараджэнне сваёй кнігі «Volumen.1». У гонар немаўляці аўтар і госці вечарыны прачыталі вершы і праспявалі песні — карацей кажучы, як мае быць сустрэлі новае жыццё.

Міхась Бараноўскі

Імпрэза была адметнай тым, што практычна кожны выступ аўтара і спецыяльных гасцей быў з гумарам. На прэзентацыі не было ні вядоўцаў, ні сцэнара — яна была практычна поўнасцю імправізаванай. Для кожнага з гледачоў дзень народзінаў кнігі “Volumen.1” быў сакральнай з’явай.

Валянцін Акудовіч — хросны бацька “Volumen.1”

Першым свае думкі наконт кнігі давялося выказаць “хроснаму бацьку не толькі кнігі, але і цэлых накірункаў” Валянціну Акудовічу. Ён быў выкладчыкам Міхала ў Беларускім Калегіюме, і менавіта яму аўтар даверыў пакрэмзаць сваю кнігу.

— Калісьці прыйшоў да мяне ў Калегіюм хлопчык на сумоўе, — успомніў Валянцін. — Ён запомніўся мне сваёй рашучасцю. Хлопчык пісаў вершы на рускай мове і гаварыў: “Паглядзеў я беларускія вершы — не так, не тое. Трэба пісаць для народа, каб усім было зразумела”. Я пра сябе ўсміхнуўся і падумаў: “Паглядзім, што атрымаецца”. Недзе праз год Міхал ужо і пісаў, і спрабаваў размаўляць па-беларуску, і вершы ў яго былі вельмі складаныя, не для “ўсяго народа”. Вось што зрабіў з чалавекам Калегіюм! У Міхала моцная паэтычная энергетыка. Вершы мкнуцца, прарываюцца, узбухаюць у фундаментальную онталогію жыцця, у вялікія дыскурсы — па-простаму кажучы, у метафізічныя нябёсы.

Ксенія Шталенкова — маці “Volumen.1”

Пра афармленне кнігі з цеплынёй распавяла Ксенія Шталенкова — яе дызайнер.

— Праца над “Volumen.1” Міхала стала для мяне адметнай. Я ўжо працавала над вокладкамі, над мастацкім афармленнем, але зрабіць кнігу ад пачатку да канца мне давялося толькі зараз. Калі Міхал прынёс вершы і малюнкі, адразу захацелася зрабіць нешта андэграўнднае. Але ён мяне трымаў у жорсткіх межах, не даваў перабольшваць. Цяпер кніга для мяне стала нейкім містычным артэфактам. Не лічу сябе эмацыйным чалавекам, але калі я дачытала яе да канца, зразумела, што амаль галашу. Я знайшла менавіта тое слова, якое адлюстроўвае маё ўражанне ад кнігі — яна “штырыць”!

Міхал распавёў, што, па яго меркаванні, трэба быць альбо смелым і нахабным, альбо крыху дурнаватым, каб дазволіць сабе ствараць мастацкую літаратуру. Людзі напісалі ўжо столькі, што нельга без іроніі ставіцца да сваіх твораў. Але ж і зусім несур’ёзна адносіцца таксама не варта. Таму кніга і атрымалася чорна-белай.

Саюз беларускіх пісьменнікаў — радзільны дом “Volumen.1”

Прыйсці ў гэты свет “Volumen.1” дапамагло ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Кніга выйшла ў серыі “Пункт адліку” ў выдавецтве “Кнігазбор”.

— Праца была цяжкая, аўтар быў непадатлівы, — падзяліўся ўражаннямі Ціхан Чарнякевіч, — але дзякуючы гэтаму кніжка і атрымалася такой цікавай. Яна не да канца аформлена, не скончана, і гэтым мне вельмі падабаецца. Бывае так, што з кнігай усё зразумела: вось, аўтар напісаў 150 вершаў, сабраў, мы кнігу выдалі — добра. А з кнігай Міхала ўсё не так: з рыфмамі — цяжкасці, са звязкай вобразаў — цяжкасці, з граматыкай — цяжкасці. Але ж калі пачынаецца надзяванне шарфоў, размахванне трубкай — паэт памірае. А тут мы назіраем нараджэнне.

Аляксандра Дварэцкая, куратарка серыі “Пункт адліку”, не згадзілася з калегам наконт непадатлівасці паэта:

— Мне было вельмі проста працаваць і з кнігай, і з Міхалам, і з Ксеніяй Шталенковай. Хачу сказаць, што Мішам знаёмыя ўжо даўно. І калі я яшчэ не ведала, што ён займаецца вершамі — чула толькі аб яго захапленні армрэстлінгам, — мне заўсёды падабалася яго пачуццё гумару. А калі я ўжо хадзіла на канцэрты “Нельга забыць” — адчувала глыбіню і паэтычнасць аўтара. А зараз у кнізе я бачу вельмі балючае спалучэнне іроніі і самоты. Магчыма, гэтыя вершы не кананічныя, але  яны “баляць” — і гэта галоўнае.

Юлія Мацук — акушэр “Volumen.1”

Міхась нагадаў, што Максім Багдановіч вельмі цікавіўся пытаннем дзяцінства і пры неабходнасці мог прыняць роды. А наступны выступовец, карэктар кнігі Юлія Мацук, прысутнічала пры “паэтычных родах”.

— Зараз многія аўтары выдаюць кнігі толькі ў электронным варыянце. Але ж у папяровага выдання ёсць значная адметнасць — яго можна патрымаць у руках, нібы дзіцяці. Я назірала за аўтарамі і магу сказаць: самыя шчаслівыя — тыя, у якіх выходзілі менавіта папяровыя кнігі. Таму хачу павіншаваць Міхала — у яго нарадзілася сапраўды вартае дзіця!

На вечарыне Міхасю Бараноўскаму таксама дапамагалі Віталь Мурзіч, Максім Сазонаў і Надзея Процька. Дзякуючы ім на вечарыне гучалі не толькі добрыя вершы, але і цудоўная музыка.

Вечарына скончылася аўтограф-сесіяй і жадаючыя атрымаць кнігу, падпісаную Міхасём, сталі ў вялікую чаргу. Колькасць чытачоў “Volumen.1” не можа хлусіць — кніга нарадзілася недарэмна.

Тэкст: Алена Босава, фота: Зміцер Савельеў, lit-bel.org

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?

«Ці можна мне вясной насіць сваё чырвонае паўпаліто і белую шапку, а летам белыя штаны і чырвоную кашулю?», запыт з такім пытаннем карэспандэнт НЧ накіравала да начальніка Слуцкага РАУС...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ігар Лосік спыніў галадоўку пасля 42 дзён і звярнуўся да беларусаў. "Я решил прекратить голодовку. Почему я это сделал? Точно по собственному желанию. Я не принимал пищу...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM