• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
10.04.2017 | Літаратура

Вешчуны прыйшлі на Беларусь

Зборнік твораў выпускнікоў Школы маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентавалі 7 красавіка ў мінскім Літаратурным музеі Петруся Броўкі.

Амаль пяць гадоў таму ў Мінску пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў пачала працаваць адмысловая Школа маладога пісьменніка, аналаг студый creative writing, даўно распаўсюджаных у Еўропе і Амерыцы, аднак дагэтуль нязвыклых і новых для Беларусі. Нібыта ж і немагчыма навучыцца пісаць, нібыта ж, як той казаў, “становяцца”, а не “нараджаюцца”. Але ўсё гэта фразеалагізмы і стэрэатыпы. Нягледзячы на ўсю імпульсіўнасць маладосці, ледзь не ўсе выпускнікі ШМП застаюцца ўдзячнымі Школе, каардынатарам і выкладчыцам, бо атрымалі нешта бясспрэчна карыснае для сябе, навучыліся бачыць свой тэкст збоку, аналізаваць, як зроблены тэксты іншых.

Вечарына ў музеі Броўкі была хутчэй для “сваіх”, і запоўненая зала ніяк гэтага не адмяняла. Папросту самая кніга “Вешчуны ідуць на Беларусь” аб’ядноўвае некалькі тузінаў маладых літаратараў, розных паводле ўзросту і мовы, падыходаў і досведу. Шмат хто пабачыў кніжку менавіта на вечарыне, бо і выдадзеная яна была зусім нядаўна. Таму для многіх гэта быў пэўнага кшталту сакральны вечар, бо творы кнігі большай часткай упершыню выходзілі на паперы, а для кагосьці гэта і наогул была першая папяровая і кніжная публікацыя.

У вечарыне, акрамя аўтараў зборніка, узялі ўдзел выкладчыцы Школы Ганна Бутырчык і Наталля Паваляева. Мадэравала сустрэчу адна з каардынатарак Школы Юля Цімафеева, якая нямала распавяла пра навучанне ў Школе, будучы Дзень расчыненай брамы і асаблівасці навучання на другім годзе Школы.

Выкладчыца і рэдактарка зборніка Ганна Бутырчык рыхтавала яго з маладзейшымі навучэнцамі Марыяй Маляўкай і Сяргеем Шаматульскім і адзначыла прыстойны як на цяперашні час культурніцкі бэкграўнд аўтараў: “Мне прыемна, што сярод навучэнцаў школы ўжо ёсць амаль прафесійныя пісьменнікі і прафесійныя чытачы. Хто ведае, можа, у гэтай аўдыторыі сядзіць будучы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Уявіце, як у некалі ў вузкім коле адкрыецца зборнік ʼʼВешчуны ідуць на Беларусьʼʼ, і вы скажаце ʼʼА ўсё пачыналася так…ʼʼ. Ужо і цяпер “школьнікі” атрымлівюць літаратурныя прэміі. Крысціна Бандурына атрымала ʼʼЗалаты Апострафʼʼ, Зараслава Камінская намінавалася на “Залаты апостраф” у дарослай намінацыі і сёлета паедзе ў рэзідэнцыю маладога літаратара ў Вільні. Нехта ўжо прэзентаваў свае кнігі. У наступныя гады зборнік будзе складацца з новага курса і з новых твораў былых выпускнікоў”. Выкладчыца Наталля Павяляева прачытала верш Віславы Шымборскай “Вермеер” у перакладзе Андрэя Хадановіча, дзе ў мастацтве паказана апраўданне існавання свету. Пакуль з нічога ствараецца прыгожае, “ні мы, ні Свет яшчэ не заслужылі канца свету”.

З увагі на тое, што аўтараў у зборніку сабралося вельмі шмат, арганізатары прыдумалі латарэю: кінулі ў чорны капялюш паўтара дзясяткі паперак з прозвішчамі, і яны пакрысе адтуль выцягваліся. Старт оскараўскай цырымоніі з называннем прозвішча дала Юля Цімафеева, а потым ужо яе падхапілі ўласна навучэнцы, якія агучвалі імёны з відавочным задавальненнем, бо за час вучобы шмат з кім пасябравалі. Часу на прэзентацыю сябе ў іх было няшмат, фактычна на ўзроўні слэмавага выступу – адна старонка. Тым не менш, і з адной старонкі ўсё станавілася ясна. Хтосьці пісаў пра коцікаў, хтосьці заглыбляўся ў экзістэнцыйныя эмпірэі, шмат што – хоць і пісалася некалькі гадоў таму – заставалася сугучным сённяшняй сітуацыі. Так, у творы Ніны Лістоты ў нейкай краіне ўжо год было забаронена размаўляць па-беларуску, Зараслава Камінская згадала НКВД, а проза Юліі Арцёмавай распавядала пра Плошчу, пастарункі, збіццё і разбіванне дзіцячых успамінаў.

Ніхто не сышоў з вечарыны пакрыўджаным і самотным, бо меў кнігу – а нават і дзве, бо аўтары і аўтаркі атрымалі аўтарскія асобнікі. Думаецца, што ў ваколіцах Карла Маркса, праспекта і Нямігі ў гэты вечар гудзела літаратурнае жыццё. Прынамсі, старыя літарацкія пакаленні дакладна б гудзенне і дудзенне тое зладзілі б. Зрэшты, у дзень Дабравешчання анталагічным аўтарам “Вешчуноў…” магло б хапіць і чыстых эмоцый і легальных стымулятараў.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, Тэкст: ЦЧ, фота: ВТ

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

Апошнія навіны

    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM