• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
13.01.2021 | Літаратура

Падведзены вынікі літаратурнага конкурсу «БрамаМар»

Адзінаццаць студэнтаў БДУ сталі пераможцамі X Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу студэнтаў і школьнікаў «БрамаМар», паведамляе Звязда са спасылкай на прэс-службу ВНУ.



Творчае спаборніцтва сярод студэнтаў прайшоў у пяці намінацыях: «Паэзія», «Проза», «Драматургія», «Крытыка» і «Пераклад». Школьнікам прапаноўваліся першыя дзве катэгорыі. Работы ацэньвала журы ў складзе вядомых беларускіх літаратараў, крытыкаў і журналістаў. Усяго на конкурс было даслана 146 работ. Пераможцамі прызнаныя 33 маладых аўтара. Гран-пры заваявалі другакурсніца факультэта журналістыкі БДУ Ксенія Зарэцкая і школьнік з Мядзела Мікіта Балюк. Дзяўчына прадставіла сем празаічных і чатыры паэтычных творы, дзе закранула тэмы кахання, сям’і і творчасці. Мікіта Балюк напісаў фантастычны аповед на беларускай мове пра прышэльцаў і аформіў яго аўтарскімі ілюстрацыямі.

Пераможцамі ў намінацыі «Паэзія» сталі студэнты факультэта журналістыкі БДУ другакурснікі Лізавета Арлова, Валерыя Гаўруковіч, Вікторыя Трыфанава, Раман Гадун, трэцякурсніца Кацярына Тарасава, студэнтка трэцяга курса Юрыдычнага каледжа Ганна Лашук, чацвёртакурсніца фізічнага факультэта БДУ Вераніка Станевіч, студэнтка пятага курса біялагічнага факультэта БДУ Яна Крэмень. Таксама лепшымі ў гэтай намінацыі сталі Яніна Равяка і Вольга Нікіценка з Мінска. У намінацыі «Проза» перамогу атрымалі студэнткі факультэта журналістыкі БДУ другакурсніца Валерыя Гаўруковіч і трэцякурсніца Кацярына Тарасава, студэнтка трэцяга курса філалагічнага факультэта БДУ Ульяна Зяткіна, а таксама Ксенія Лысенка з Віцебска і Алёна Манкевіч з Мінска. Пераможцамі ў намінацыі «Драматургія» названыя Антаніна Камельчык з Мінска і Алена Полівёнак з Гродна, у катэгорыі «Пераклад» лепшымі сталі работы студэнткі трэцяга курса філалагічнага факультэта БДУ Дар’і Талалаевай і Вольгі Нікіценкі з Мінска, а ў намінацыі «Крытыка» перамогу атрымала Ганна Плаван з Гродна. Сярод школьнікаў лепшымі празаікамі названыя Валерыя Брынчук, Ганна Кершыс, Мікіта Солтан, Сяргей Івашкоў (Мінск), Наталля Аніковіч, Валерыя Баранава (Орша), Вікторыя Каханоўская, Алена Полівёнак (Гродна), Марат Крупко (Салігорск). У намінацыі «Паэзія» лепшымі сярод школьнікаў сталі Валерыя Бакланава (Гомель), Яўгенія Мароз (Мінск), Максім Нехвядовіч (Мядзел), Вікторыя Каханоўская, Ганна Коршун, Сава Вішэйка (Гродна), Наталля Драздова (Магілёў). Узнагароджанне пераможцаў пройдзе з 20 па 29 студзеня па адрасе: вул. Кальварыйская, 9, каб. 323.

Рэспубліканскі літаратурны конкурс «БрамаМар» упершыню прайшоў у 2010 годзе. Яго ініцыятарамі выступілі студэнты кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ. У 2018 годзе конкурсу афіцыйна прысвоены статус рэспубліканскага. Штогод яго ўдзельнікамі становяцца больш за 300 таленавітых школьнікаў і студэнтаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Скіраваны конкурс на развіццё творчага патэнцыялу моладзі. Арганізатарамі літаратурнага спаборніцтва выступаюць кафедра літаратурна-мастацкай крытыкі, Міністэрства інфармацыі Беларусі і Выдавецкі дом «Звязда».

Сяргей РАСОЛЬКА, Звязда


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы” для...

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

Апошнія навіны

    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM