• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
28.02.2018 | Гісторыя

Вёска, дзе жылі апошнія прыхільнікі «старалітвы»

Піша Мечыслаў Ян Супрон.

Ішоў 1721 год. У Вялікім Княстве разглядалі судовую справу аб гвалтоўным пераводзе ваўкавыскім лоўчым Казімірам Калусоўскім сялянаў сваіх вёсак (Няцеч, Старажымавічы і Чапліца) з уніяцтва ў рыма-каталіцтва.

Сярод пытанняў, якія задаваліся сведкам па справе, было і пытаньне, якой веры прытрымліваліся сяляне да гэтага. У адказах называюцца каталікі, уніяты, схізма (праваслаўныя). У шасці адказах згадвалася «старалітва».

Многія даследчыкі тлумачаць слова «старалітва» як паганцы, язычнікі. Цікава, што «старалітва» ўзгадваецца ў дакументах парафій з перавагай (або значнай часткай) балцкага насельніцтва. Гэта дае падставы некаторым даследчыкам казаць, што маецца на ўвазе паганства, або штосьці вельмі блізкае да яго.

Аднак іншыя ўпэўнены, што старалітва (Stara Litwa) — назва пэўнай часткі літвіноў-каталікоў, якая часта сустракаецца ў дакументах Касцёла Вялікага Княства Літоўскага цягам XVI—XVIII стагоддзяў.

Як бы там ні было, подых паганства ў вёсцы адчуваецца. І вось чаму…

Па-першае, наяўнасць у недалёкім мінулым змяінага культу (яскравае таму сведчанне – наяўнасць «змяіных» арнаментаў на ліштвах). Па-другое, за вёскай ля балота знаходзіцца ўрочышча Балван. Як ведаем, балваном у дахрысціянскія часы называлі паганскіх ідалаў. Супадзенне? Не думаю…

Цяпер Чапліцы (афіцыйна Чаплічы) – узорная каталіцкая вёска, нягледзячы на тое, што засталося тут з тры дзясяткі жыхароў. На самым уездзе ў вёску нас вітае прыдарожная каплічка з надпісам: «Dajcie ukłon Jezusowi. 1936 r». Значная палова шчытоў хат у вёсцы маюць выяву крыжа (як над шчытавым вакенцам, так і пасярод вокнаў на фасадзе). Нават сустракаюцца такія варыянты:

З унікальных рэчаў у вёсцы захавалася старажытная каменная агароджа з боку вуліцы. Сустракаецца даволі часта ў вёсцы, хоць месцамі многія гаспадары разабралі яе і паставілі класічны плот. Глядзіцца вельмі незвычайна і архаічна:

Польская брукаванка. Кажуць, у 1920-я кожны гаспадар абавязаны быў пакласці брук на вуліцы насупраць сваёй хаты. У адваротным выпадку яму пагражаў штраф.

Самая цікавая хата ў паселішчы. У ім перапляліся рысы як хрысціянства (крыж пад шчытом), так і язычніцтва (выявы вужоў на ліштвах).

А вось іншыя найбольш цікавыя нам хаты:

Амаль што ў самым канцы Чапліц стаіць самая старая хата – к. ХІХ – пач. ХХ ст. Калісьці тут была школа, нягледзячы на тое, што гэта прыватны дом. У міжваенны час у самым пачатку вёскі была пабудавана новая драўляная школа (разабрана на пачатку 2000-х )

supron-licvin.livejournal.com

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы

Новы Час асвятляе топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы. Топчык на мяжы вар’яцтва, але ж, як ёсць. За апошнія паўгода былі затрыманыя больш за 32 тысячы беларусаў....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года

Беларусам, якія па палітычных матывах хочуць з’ехаць з краіны, прасцей за ўсё абраць Польшчу. У гэтай краіне па гуманітарнай візе можна легальна працаваць. Таму ў 2020 годзе туды з’ехалі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»

26 студзеня раніцай супрацоўнікі КДК прыйшлі да выдаўца, а таксама дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль», піша TUT.BY. Паводле папярэдняй інфармацыі, у кватэрах адбываюцца агляды...

valiancina_shauchenka
Грамадства

На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі

Артыст камернага хору Дзяніс Іваноў быў затрыманы ўчора, 25 студзеня ў Белдзяржфілармоніі, дзе ён працуе. Пра гэта Tut.by паведамілі яго калегі. Як распавялі калегі Дзяніса, яго затрымалі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM