• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
05.11.2018 | Музыка "Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Вырай “Вурая”

Некалі — зусім нядаўна — Беларусь гучала на ўвесь СССР дзякуючы сваёй этнічнай музыцы. Зразумела, што “Сябры” ды “Песняры” нельга параўноўваць з трушным этна, з тым самым Іванам Кірчуком, але ж менавіта сваім “народным” гучаннем брала за душу “Вы шуміце, шуміце нада мною бярозы; калышыце, люляйце свой напеў векавы” (словы — Ніл Гілевіч).

Сёння большасць беларускіх калектываў, якія маюць у сваім музычным складзе фольк-элемент, цікавыя хіба што заўсёднікам “Камяніцы”. І так, зразумела, што “Расія ўжо не тая”, што цяпер у кожнай з былых савецкіх рэспублік “свой фольк”, і сярэднестатыстычнаму наведніку поп-канцэрта ў Крамлёўскім палацы з’ездаў “Буранаўскія бабулі” будуць цікавейшыя за ўкраінскія ці беларускія этна-гурты менавіта тым, што бабулькі паходзяць з Малапургінскага раёна “вялікай Расіі”, а не з нейкіх там “бандэраўскіх ускрайкаў”. Але вось што цікава: нават з беларускай машыны, стоячы ў заторы ў Мінску, не пачуеш “сваіх”. А ў беларускай музыцы — гэтаксама як і ў беларускай літаратуры — робіцца да халеры ўсяго цікавага. Пра што 9 мільёнаў, як заўсёды, анічога не чуюць.

На музычны калектыў Vuraj, ачолены Сяргеем Доўгушавым, я звярнуў увагу ўжо даўно, але іхнае “Lito” — нешта выбітнае нават для гурта, які ўжо спарадзіў шмат дасканалых інструментальных шэдэўраў. Пачнём з таго, што ўсе вакальныя кампазіцыі ў альбоме з’явіліся па выніках экспедыцый “Вурая” ў беларускае Палессе. Зямлю загадкавую ў тым ліку ўласнай адарванасцю ад “культурнага цэнтра”. На трасе ля Пінска больш указальнікаў на Тураў, чым на Мінск. Гэта абсалютна адасобленая культурна зямля, асабліва на другім беразе Прыпяці. Яны гавораць іншай мовай, яны вераць у іншыя забабоны і спяваюць крышачку іншыя песні. “Lito” “Вурая” збірае гэтыя песні і змяшчае іх у дужа абаяльную музычную абалонку. Але першае, што чапляе вока, — гэта палеская мова. Мацнюткая ў гукавым сэнсе гаворка, якая для беларускага вуха гучыць гэтаксама экзатычна, як каталонская мова для жыхара Мадрыда. Канчаткі, абароты — усё гэта прымушае ўслухоўвацца і ўдумвацца.

Vuraj прадстаўляе альбом палескіх песень Lito (аўдыё)

Я раю пачынаць знаёміцца з альбомам з іканічнай песні “Да дай Божэ цёпле лета”. Яна распачынаецца з жорсткага, “непрычасанага” жаночага харалу (feat. Vytoki). І, як заўсёды ў палескіх вёсках, нягледзячы на тое, што пяюць пра рэчы добрыя і нават у нечым прыемныя (цёплае лета, добры ўраджай, ад якога “калоса спахіліўся”, ды хуткі шлюб сына “ўзяў собі красну дзеўку”), уступ гучыць страшна. Гэта такі гуд беларускай зямлі, ад якога мурашы бягуць па спіне. Бо беларускае шчасце — яно як вось гэтая мелодыя. Хоць “на восень вожэніўся”, але праз два леты нахер спіўся (гэтага ў песні няма, але яе мінорны лад гэта падразумявае). За вакалам ідзе такі нервовы — тыпова “вураеўскі” — рытмак, на які накладаецца струннае адажыа. Гэта абсалютна невызначальна па жанры: гэта гучыць нечым падобным на неакласіку, нечым — на задуменны блюз. Дакладна акрэсліць тое, чым займаецца Доўгушаў, я асабіста не магу, таму што мне не хапае ведаў. Мне падаецца, што ніхто — проста аніхто ў свеце — нічога хаця б аддалена падобнага не рабіў.

І што яшчэ ўражвае — гэта меладычны дыяпазон, бо вось пасля змрочнага нуару “Да дай Боже цёпле лета” ідзе (гэтаксама мінорная) далікатная “Карагодная” — пад яе ўступ можна люляць кацянё, калі тое захварэла. І хай сабе тут усё зноўку зрываецца ў меладычны рык, але ж па-іншаму з беларускім этна ў 2018-м немагчыма. Яно ж беларускае. Пры гэтым у альбоме ёсць кампазіцыі (Lastovka), якія адстаяць ад згаданых дзвюх прыкладна на дыстанцыю “Акіяна Эльзы”. Але ў сукупнасці з нечым прынцыпова новым і шматабяцальным для “Вурая” — выключна інструментальнымі і напісанымі “з нуля”, без этна-складніка кампазіцыямі “Ustup” ды “Lira” — плытка “Вурая” пакідае ўражанне вельмі цэльнага выказвання.

Прэзентацыя новага альбому “Lito” гурта Vuraj (фотарэпартаж)

Альбом “Lito” — успамін пра вандроўку да бабулі ў загадкавую палескую вёску, які прыйшоў у галаву чалавеку, што задумаўся пра сваё ў нью-ёркскай арт-кавярні. Ён з’ехаў даўно, і яму ўжо амаль не баліць за страчаныя краявіды, за спарахнелыя дзедавы вёскі, але штось засталося ўнутры і, бывае загучыць такой невыноснай тугой, якой прасякнутая кампазіцыя “Ой орол, орол, дзе ж ты побував?”. Той беларус, задумаўшыся, заўважыў, як гукі задуменнай музыкі з кафэшных калонак зліліся са спрадвечнымі спевамі беларускай зямлі. І атрымалася гэткая гармонія тутэйшага і нетутэйшага. Зусім нетутэйшага.

Мяне вельмі ўражвае, як адчуванне поўнай культурнай пустыні спалучаецца ў нас з перыядычным з’яўленнем прадуктаў, аўтары якіх ставяць перад сабой задачы, што значна апярэджваюць час. Прычым не наш, беларускі, час, які ёсць пазаўчора Еўропы, а час агульнасусветны. Яны быццам бы адказваюць на пытанні той Беларусі, якой пакуль няма.

“Lito” — музыка не для канцэртаў. Наўрад ці вы захочаце слухаць гэты альбом, несучыся праз ноч па хуткаснай трасе. Але вазьміце яго з сабой у вандроўку, і Радзіма заўсёды будзе побач.

 

Віктар Марціновіч, budzma.by

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі

Сёння — 129-я гадавіна з дня нараджэння беларускага навуковага і грамадска-палітычнага дзеяча Браніслава Тарашкевіча. Асоба стваральніка першай беларускай граматыкі вельмі спрэчная, адны лічаць яго выбітным...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу

Аналітык Вадзім Мажэйка тлумачыць «Свабодзе», чаму ён вырашыў звольніцца зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры, дзе чатыры гады выкладаў гуманітарныя дысцыпліны. Вадзім Мажэйка ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Стартуе новы сезон літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Прэмія прысуджаецца за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу на беларускай мове. Прымаюцца кнігі, выпушчаныя ў 2019 і...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом

Леанід Лыч пайшоў з жыцця 17 студзеня. Развітанне са знаным гісторыкам, прафесарам, доктарам гістарычных навук адбылося 19 студзеня ў памінальнай залі на Сямашка, 8/8, піша Новы Час. ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом
    Грамадства
    Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА
    Замежжа
    ​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве
    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM