• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
23.10.2015 | У краіне Грамадства

Вытанчаныя пялёсткі і мудрагелістыя карункі з… жалеза: малады каваль з Рэчыцы пра сваё захапленне

З таго часу, як чалавек навучыўся здабываць і выплаўляць жалеза, а на тэрыторыі Беларусі, і асабліва на Палессі, жалезную руду здабывалі шмат дзе, пра што сведчаць назвы населеных пунктаў са складнікам “Рудня”, а з “беленай”, альбо пераплаўленай, руды атрымлівалі метал, які ў сваю чаргу меў патрэбу ў апрацоўцы, каб стаць неабходным у гаспадарцы альбо ў вайсковай справе прадметам. Вось з таго самага часу на нашай зямлі існавалі людзі, якія спрытна ўпраўляліся з распаленым горанам, цяжкім молатам альбо хваткімі шчытамі, – кавалі. Яны складалі асабліва паважаную супольнасць сярод рамесніцкага люду. Раней іх праца патрабавалася для таго, каб выправіць у падарожжа коней, падрыхтавацца да адбіцця нападаў ворагаў, зрабіць плуг, бароны, вілкі альбо іншыя прылады для працы ў полі ды на падворку ці ў хаце. Час змяніўся: і коней ужо амаль нікому падкоўваць не патрэбна, і цяжкія сталёвыя мячы не дапамагаюць у ратнай справе, ды й для апрацоўкі глебы выкарыстоўваюцца агрэгаты, якія вырабляюцца паводле зусім іншых тэхналогій. Але ж… Кавальскае рамяство захоўваецца. Праўда, як і большасць іншых рамесніцкіх накірункаў кавальства перайшло ў сферу эстэтычную. Адзін з сучасных кавалёў супрацоўнічае з Рэчыцкім раённым цэнтрам рамёстваў. Знаёмцеся: спадчынны каваль – Аляксандр ЛЫСЕНКА.

Ад прадзеда спакон вякоў…

Прызнаюся шчыра, калі я ўпершыню ўбачыў вырабы Аляксандра ў выставачнай зале Цэнтра рамёстваў, што месціцца на скрыжаванні вуліцы Пралетарскай з Савецкаю,  я адразу захацеў пазнаёміць рэчычан з аўтарам дзіўна завітых, нібы злепленых з пластыліну, вытанчаных кветачак ды іншых далікатных, хоць і жалезных, вырабаў. Чакаў сустрэць пасівелага дзядзьку з расчырванелым ад гарачага жалеза абліччам і напампаванымі цяжкім молатам цягліцамі. Але… Брамку дома на адной з вуліц прыватнага сектара Рэчыцы мне адчыніў невысокі маладзён хударлявага целаскладу, але з сапраўды мастацкім запалам у вачах. Запрасіў прайсці ў двор, дзе за домам, што пакуль знаходзіцца ў стадыі будаўніцтва, і месціцца тая самая кузня, дзе ўсё і адбываецца.

У ёй ды каля яе мне і давялося даведацца шмат чаго новага, шмат чаму здзівіцца і насамрэч зачаравацца дзівоснымі мастацкімі вырабамі з жалеза.

– Саша, дазволь цябе так зваць, а адкуль у цябе такое незвычайнае хобі?

– Ведаеш, гэта ўжо нават не хобі. Я і спецыяльнасць адпаведную атрымаў. А пайшло ўсё, напэўна, ад продкаў. Мой прапрадзед сам з Украіны. Калісьці з Рэчыцы ўніз па Дняпры сплаўлялі лес, часцяком украінцы прыязджалі сюды, каб набраць плытоў, ды гналі іх па вадзе ў свае краі. А майму продку Рэчыца прыйшлася даспадобы, і ён вырашыў тут застацца – неяк набыў тут участак і пасяліўся. Праўда, кавалём стаў не ён, а ўжо мой прадзед. Ён, канешне, рабіў не мастацкія творы, але ж, наколькі я ведаю, яго вырабы карысталіся попытам гаспадарлівых рэчычан. Мяне ж яшчэ ў дзяцінстве пачаў вучыць гэтай справе бацька Аляксандр. Ён, праўда, і сам не надта вялікім майстрам быў, але мы з ім разам нешта спрабавалі. Абсталявалі вось гэтую кузню на купленым участку і спачатку выраблялі розныя элементы – дробязі ўсялякія. Потым паспрабавалі вырабіць агароджу паміж нашым і суседскім участкамі – вось яна і дагэтуль стаіць, – паказвае Аляксандр на карункавы плот з боку суседзяў.

На жаль, зараз бацькі Аляксандра, які больш за 25 гадоў адрабіў у цвіковым цэху метызнага завода, ужо няма з намі – невылечная анкалагічная хвароба забрала яго зарана. Але сын, як бачым, працягвае ўсе бацькоўскія і нават прадзедаўскія пачынанні: дабудоўвае вялікі дом, вырабляе прыгожыя рэчы з металу.

Хто на што вучыўся!

– Ты казаў, што ў цябе прафесія кавальская? Дзе вучыўся?

– Прызнаюся, мяне мае з бацькам падлеткавыя досведы з ператварэннем кавалка жалеза ў розныя прыгожыя рэчы захапілі. Знайшоў адзіную навучальную ўстанову, у якой толькі сябе і бачыў, наважыўся – ды паступіў у Пінскі дзяржаўны ліцэй мэблевай вытворчасці і аўтамабільнага транспарту. Толькі там ёсць прафесія ручнога і мастацкага кавальства. Менавіта мы, “мастакі”, збіліся яшчэ ў тым ліцэі ў сваю кампанію – двое з Пінска, адзін з Пінскага раёна, брэстаўчанін, кобрынец ды я – і пачалі вырабляць свае рэчы. Самі малявалі эскізы, у ліцэйскай майстэрні корпаліся да ночы –
грэлі жалеза ды грукалі па ім малаткамі! Потым аформілі афіцыйны статус рамеснікаў, сталі ездзіць на розныя выставы, кірмашы, фестывалі. Нас запрашалі некалькі разоў на Дзень горада ў Мінск – там удзельнічалі ў так званым “Горадзе майстроў”, нават сёе-тое прадавалі. Праўда, на жаль, наколькі я ведаю, цяпер усе мае тагачасныя паплечнікі ўжо пазнаходзілі больш удалыя заняткі ды кавальствам не займаюцца.

– А ты не хацеў кінуць гэтую справу? Ці прыносіць яна прыбытак?

– Ну пакуль наўрад ці яна здольная мяне пракарміць – хутчэй, гэта проста захапленне, і адмовіцца ад яго я пакуль не магу. Пасля таго як у 2011 годзе я скончыў ліцэй – уладкаваўся на працу кавалём (прамысловым, праўда!) і зваршчыкам на аб’яднанне “Рэчыцадрэў”. Адтуль пайшоў у войска. Пакуль служыў, на “Рэчыцадрэве” пачалася ўзмоцненая мадэрнізацыя, і калі я вярнуўся са службы і прыйшоў на прадпрыемства, то на месцы сваёй былой кузні пабачыў роўненькі газон і зялёную траўку: аказалася, кузню знеслі літаральна за два тыдні да майго “дзембеля”. А мне сказалі, што кавалі і зваршчыкі не патрэбныя, тым больш, у мяне ж стажа, лічы, не было – не хацелі браць. Уладкаваўся зваршчыкам у адну з будаўнічых прыватных фірмаў, там і працую. Вось улетку ажаніўся са сваёй каханай: аказалася, у адной школе вучыліся і не зналіся, а ўжо пасля войска пазнаёміліся. Таццяна працуе ў раённай бальніцы, але для яе маё захапленне пакуль таксама дзівоснае – прыходзіць часам у кузню, назірае, цікавіцца, што ды як.

Вось з гэтых нарыхтовак атрымаюцца пялёсткі ды лісцікі ружы

Таямніцы рамяства

– Ну раскрый сакрэт, як у цябе нараджаюцца ідэі стварэння тваіх твораў?

– Тут няма нечага такога пастаяннага. Як у некаторых мастакоў – там, сярод ночы, я не падрываюся з раптоўна прыйшоўшай у галаву ідэяй. Хутчэй, проста адчуваю жаданне патрапіць у кузню і нешта тут парабіць. Бяру метал, і пачынаюць нараджацца вобразы таго, што я з яго хачу вырабіць. А бывае, нехта з сяброў замовіць, напрыклад, падстаўку пад кветкі альбо дэкаратыўныя краты на камін з канкрэтнымі памерамі, тады сядаю і малюю некалькі эскізаў – прапаную яму, што лепей вырабіць. А часам як “разый-
дуся”, наўпрост у кузні раблю нейкія рэчы адразу ў некалькіх варыянтах, і той, што мой замоўца ўпадабаў, ідзе яму, астатнія пакідаю сабе.

– І што ты здольны выканаць з металу?

– Мая мэта, звычайна, – не проста зрабіць нейкую мала каму патрэбную цацанку, а рэч практычную, але прыгожую – і па дызайне, і па выкананню, напрыклад, дэкаратыўныя краты на вокны, на каміны, наборы для лазні, падстаўкі пад парасоны, пад кветкі, адмыслова аздобленыя кавальствам свяцільнікі, люстэркі і гэтак далей. Пры гэтым усе элементы выкоўваю сам, рознымі гатовымі адлітымі штуковінамі, што прадаюцца зараз у крамах, не карыстаюся.

– А ці шмат часу займае вырабіць, ну, да прыкладу, камінны набор?

– Вось у мяне тут менавіта застаўся адзін з такіх набораў – дроўніца, падстаўка пад кавяню, шчотку і шуфлік з падсвечнікам уверсе. Я яго рабіў недзе з месяц, але не з дня ў дзень – таксама пад натхненне і вольны час.

– А якім жа цікавым чынам можна з жалеза “вылепіць” гэткую ружу, што выглядае практычна, як жывая?

– Насамрэч – анічога складанага. Прынамсі, мне так здаецца. Вось з лістоў металу высякаю вось такія нарыхтоўкі, прут звычайна апрацоўваю малатком на кавадле.

Аляксандр распальвае на горане невялікае цяпельца, уключае самаробны кампрэсар, і пакрысе разгараюцца дровы, а там і вугаль з’яўляецца. Раўнюткі сталёвы прут даволі хутка чырванее, урэшце робіцца пунсовым і выпраўляецца на кавадла, дзе чуецца раўнамернае пагрукванне малатка, які робіць з роўнага прута выгнуты, нібы жывы, парастак ружы. Ужо пасля на яго нанізваюцца спачатку лісточкі, тады і пялёсткі акуратна прыварваюцца. А на абліччы майстра адчуваецца сапраўднае захапленне.

Каваць лягчэй, чым прадаваць

Саша прызнаецца, што выкаваць нешта яму значна прасцей, чым прадаць: – Калі ў Рэчыцы адчыніўся Цэнтр рамёстваў, то я адразу пачаў супрацоўнічаць з установай. Разам з іншымі рэчыцкімі рамеснікамі браў удзел у Днях горада. Вось у снежні маю намер паўдзельнічаць у рэспубліканскай выставе-кірмашы аўтарскіх і дызайнерскіх вырабаў “Млын”, што будзе праводзіцца ў выставачным комплексе “Белэкспа” ў Мінску, а там, можа, і яшчэ куды выбяруся.

– А ці можна ў Рэчыцы набыць твае вырабы?

– Ну я ж афіцыйна супрацоўнічаю з раённым Цэнтрам рамёстваў – там усе мае кантакты, і там выстаўляецца тое, што я раблю. Дарэчы, там яно не толькі выстаўляецца, але і прадаецца. Таму – ласкава запрашаю ўсіх, каму цікава паглядзець, у Рэчыцкі раённы цэнтр рамёстваў. Там акрамя маіх вырабаў можна ўбачыць яшчэ шмат чаго вельмі і вельмі цікавага!

 

Андрэй Мядзведзеў
Фота аўтара

dneprovec.by

Tweet
Тэгі: Рэчыца

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі

Гарадзенцу Аляксандру Рябкову — 68 гадоў. 26 з іх ён выкладае дзецям гісторыю ў сярэдняй школе № 28,...

valiancina_shauchenka
Культура

Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца

6 сакавіка мусіла адбыцца адкрыццё фестывалю сучаснага мастацтва Moving Art Festival на пляцоўцы MAF заводу «Гарызонт». Але...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет

Цяпер, калі за сцяг — содні, за мітынг — арышт, за журналісцкую працу — зона, цяпер мы ўзгадваем, што...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка

Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі

Трэк «Канкан» трапіў у няміласць расійскай Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    Гісторыя
    Як апраналіся беларускі 100 гадоў таму? З'явіўся каталог традыцыйнага адзення
    Літаратура
    125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Наша пакаленне і цяперашні рэжым не могуць існаваць разам, бо гэта як два розныя сусветы»
    Маё права
    Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна»
    Літаратура
    Рыхтуецца ўнікальнае выданне «Вандроўкі па Палессю»
    Грамадства
    Як мэдыя мяняюць Беларусь
    Грамадства
    Беларусь набрала 11 пунктаў з 100. Freedom House апублікавала справаздачу наконт свабоды ў краінах свету
    Літаратура
    У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга Максіма Танка

Афіша

  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM