• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
27.08.2018 | Грамадства

Вызначаны пераможца дзяржаўнага конкурсу на помнік у Курапатах

Эскіз помніка калектыў скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, а таксама архітэктараў М. Маркаўцава і В. Ярмоліна.

Эскіз помніка калектыў скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, а таксама архітэктараў М. Маркаўцава і В. Ярмоліна.

Міністэрства культуры каротка абвясьціла вынікі конкурсу эскізных праектаў памятнага знаку ва ўрочышчы Курапаты. Пераможцам названы аўтарскі калектыў скульптараў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава, а таксама архітэктараў Марыя Маркаўцова і Вольга Ярмоліна – паведамляе Радыё Свабода.

Як выглядае работа, на сайце Міністэрстэрства культуры не паведамляецца. Свабодзе не ўдалося апэратыўна высьветліць у міністэрства, які варыянт помніка перамог у конкурсе.

Адзін з аўтараў праекту, Сяргей Аганаў расказаў Свабодзе, што выбраны варыянт з чатырма слупамі ў «іржавым» мэтале.

Паводле ўмоваў конкурсу павінна быць кампліца. У нас не капліца, а тое, што яе нагадвае, гэта чатыры слупы

Паводле Аганава, аўтары мюць прынцыповую пазыцыю «максымальна захаваць народны мэмарыял, які цяпер існуе»:

«Для нас важныя усе плястычныя аб’ёмы і ўсе крыжы і помнікі, якія ёсьць. Мы ставілі сабе задачу максымальна інтэграваць свой знак у існуючы мэмарыял».

Паводле скульптара, ржавы колер знаку спачучаецца з курапацкімі соснамі, а вэртыкальная форма гарманіруе з існуючымі крыжамі, што сьведчаць пра неабыякавасьць людзей, якія іх усталявалі.

Мэмарыяльны знак будзе ўтрымліваць подпісы пра ахвяраў палітычных рэпрэсіяў 1930-40 гадоў: маці, сын, бацька, дзед, паколькі ўсе ахвяры былі чыімісьці роднымі.

«Цяпер ідуць перамовы па фінансаваньні, у чацьвер абудзецца паседжаньне мастацкай рады па манумэнтальным і дэкаратыўным мастацтве пры Савеце міністраў, на якім будуць зацьвярджаць праект», — дадаў Аганаў.

Знак будзе ўсталяваны ў Курапатах наверсе пагорку, дзе цяпер стаяць вялікія крыжы і дзе звычайна адбываюцца мітынгі, але будзе пасунуты на 10 мэтраў убок ад цэнтру, паколькі там праходзіць газаправод.

Аўтарскі калектыў мае праект мэмарыялізацыі ўсіх Курапатаў, ад уваходу і да Галгофы, але пра гэта пакуль мова ня йдзе, паведаміў Свабодзе Аганаў.

Вольга Нячай і Сяргей Аганаў — таксама аўтары помніка князю Гедзіміну ў Лідзе (таго, на якім князь стаў звацца Гедымінам).

Выбар праектаў адбываўся без удзелу грамадзкасьці.

***

Пасьля таго як у лютым 2017 году паўстаў кругласутачны лягер абароны Курапатаў супраць будаўніцтва офіснага цэнтру, адбыўся «круглы стол» у газэце «СБ. Беларусь сегодня» пад назвай «Гісторыя, якая павінна нас абʼядноўваць». Яго матэрыялы паказалі па БТ.

Празь некаторы час Аляксандар Лукашэнка заявіў, што найбліжэйшым часам ва ўрочышчы Курапаты створаць мэмарыяльны комплекс. 24 сакавіка 2017 году Міністэрства культуры абвясьціла конкурс эскізаў памятнага знаку «Курапаты».

Ініцыятар удзелу дзяржавы ў мэмарыялізацыі Курапатаў, тагачасны галоўны рэдактар газэты «СБ. Беларусь сегодня» Павал Якубовіч заявіў, што да мэмарыялізацыі Курапатаў на ўсіх этапах маюць быць далучаныя ўсе прадстаўнікі грамадзкасьці, якія доўгія гады апекаваліся Курапатамі. Узначаліць камісію, якая будзе вызначаць пераможцаў курапацкага конкурсу, было прапанавана ляўрэатцы Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлане Алексіевіч. Яна адмовілася, скажаўшы, што гэта мусіць быць адкрывальнік Курапатаў Зянон Пазьняк. У сваю чаргу, палітык, які з 1996 году не жыве ў Беларусі, лічыць, што народны мэмарыял у Курапатах ужо створаны.

У сьнежні 2017 году старшыня Беларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца сказаў Свабодзе, што ўсе вызначаныя тэрміны для падвядзеньня вынікаў конкурсу ўжо даўно прайшлі, вынікаў няма. Павал Якубовіч сказаў, што прычын у затрымкі некалькі. Адна зь іх — «неабходнасьць вызначыць гістарычныя межы мэмарыялу, каб не было непаразуменьняў накшталт усялякіх будаўніцтваў побач з Курапатамі».

У чэрвені 2018 году журы выбрала тры варыянты эскізных праектаў памятнага знаку. Ніводзін не задаволіў незалежных экспэртаў. Ці цяпер выбраны адзін з тых трох, ці нейкі іншы, невядома.

Адзін з эскізаў, выбраны журы ў ліку трох «фіналістаў»
Адзін з эскізаў, выбраны журы ў ліку трох «фіналістаў»
Прозьвішчы іншых «фіналістаў» невядомыя
Прозьвішчы іншых «фіналістаў» невядомыя
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM