• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
27.11.2018 | Кіно

“Ягор”, “Парушэнне спакою” і “Вахцёр”. Трыа грамадскага спакою

Фестывальнае жыццё – гэта як адпачынак узімку на паўднёвым курорце. Толькі пачнеш уваходзіць у смак рэлаксу, як прыходзіць разуменне, што заўтра ўжо трэба вяртацца ў слізкі і халодны Мінск. Беларускія рэаліі падмешваюць да гэтай непазбежнай кінаманскай самоты бадзёрасць трылеру. Бо калі не паглядзіш неабходныя стужкі ў канкрэтны час і ў прапанаваным месцы, можаш наракаць на сябе – іншай магчымасці не будзе.

фільм “Парушэнне спакою”

кадр з фільма “Парушэнне спакою”

Што рабіць, так дзіўна працуе нашая кінаіндустрыя. У нас ёсць “Беларусьфільм” і прыватныя кінастудыі, працуюць акторы, прадзюсары, рэжысёры, сцэнарысты, здымаюцца стужкі. Творчы працэс сяк-так ідзе, а вось інфраструктуры, якая замыкала б ланцужок паміж творцамі і гледачамі, на дадзены момант не існуе. За дзесяцігоддзі дзяржсамастойнасці яна так і не сфармавалася. Вось і атрымліваецца, што калі хочаш даведацца, што наздымалі беларускія рэжысёры за апошні год, трэба ўвесь час пільнаваць культурнае жыццё. Проста хадзіць у кінатэатры не атрымаецца: неабходна неадступна сачыць за праектамі “Белкіналета”, “Свайго кіно”, фестывалю “Нефільтраванае кіно” і г.д. Але найбольш поўны малюнак існавання аўтарскага кіно дае Нацыянальны конкурс “Лістапада”, які ў гэтым годзе чыноўнікі з Мінкульта вырашылі адфільтраваць ад сацыяльна вострага і ідэалагічна небяспечнага кіно.

«Перазімаваць» і «Пляж\Лес\Тамбур». Сапраўдныя пераможцы «Лістапада»

Так выпала, што сёлетняя беларуская праграма фестывалю атрымалася вельмі камернай па настроі і сціплай па тэмах. Аўтараў адабраных прац у гульнявой секцыі, па вялікім рахунку, турбуюць уласныя (ці іх герояў) перажыванні і эмоцыі: настальгія па бурнай маладосці, першае каханне, надыход сталасці і смерці, і г.д. Агульнаграмадскія турботы апынуліся недзе па-за дужкамі, што стварыла добрую глебу для з’яўлення сапраўднай інтрыгі ў фінале.

Пакуль усе аддавалі перавагу фестывальнай драме “Крышталь” Дар’і Жук пра беларускія 90-я, яе абставіла вострасацыяльная трагедыя “Дачка” рэжысёркі-пачаткоўкі Мары Тамковіч. Фільм пра праблемы польскага грамадства стаў пераможцам у нацыянальным конкурсе – што можа быць іранічнейшым? Безумоўна, толькі яшчэ адно адкрыццё – усё больш рэжысёраў – удзельнікаў фестывалю пачынаюць свой творчы шлях не ў Беларусі, а за мяжой. На шчасце альбо на жаль, якаснае гульнявое кіно – гэта часцей за ўсё эмігранцкая гісторыя. Каб цябе ўбачылі тут, трэба як найяскравей праявіць сабе там. Інакш не спрацуе. Біблія не хлусіла – няма прарока ў сваёй айчыне. Нават беларускай.

Пра “Дачку” і “Крышталь” мы ўжо пісалі раней, цяпер пагаворым пра іншых удзельнікаў Нацыянальнага конкурсу, стужкі якіх ідуць у сталічным “Доме кіно” ў праграме “Лістапад. Калекцыя (BY)”. Журы іх ніяк не адзначыла, але гэта не прычына іх не глядзець.

Асобнае месца тут займае тэатралізаваная трагікамедыя “Ягор”, якую знялі акторы і рэжысёры Купалаўскага тэатра Раман Падаляка і Міхаіл Зуй. Узяўшы урывак з нон-фікшн бэстсэлера Андруся Горвата “Радзіва “Прудок”, які нядаўна ператварыўся ў спектакль, яны зрабілі цудоўную экзістэнцыйную замалёўку жыцця ў беларускай вёсцы. Яе героем робіцца мужык Ягор, які ўпаў на перакрыжаванні дзвюх вуліц і так не падняўся. Аднавяскоўцы, што сабраліся вакол яго – прадавачка з крамы, участковы, старшыня, бацюшка з царквы, – успамінаюць Ягора і вырашаюць, як ім быць у надзвычайных абставінах. Зробленая пад уплывам тэатральных вынаходак, стужка тым не менш апавядае кінематаграфічную гісторыю з нечаканым фіналам пра жыццё і смерць, якая прыйдзе нечакана, колькі да яе ні рыхтуйся. Асаблівага шарму дадае ўжыванне акторамі трасянкі, што надае арганічнасць падзеям на экране.

Тэатральную тэму закранае і стужка “Вахцёр” актора Тэатра імені Горкага Андрэя Крывецкага. Выпускнік БДАІ, ён цяпер вучыцца ў ВГІКу і ўсё часцей спрабуе сябе ў якасці рэжысёра. Яго фільм можна назваць прысвячэннем свайму месцу працы. Зняты нібыта адным дублем, “Вахцёр”, як той “Бёрдмэн” Алехандра Іньярыту, дэманструе закуліссе тэатральнага жыцця перад пачаткам спектакля. Сэрцам гэта аповеду з’яўляецца Сяргей Гаўрылаў, які грае свой апошні спектакль. Ключы ад грымёркі ён аддае маладому вахцёру, які на акцёра вучыцца. Адчуванне пераемнасці пакаленняў, сумна-натхняльны кругазварот паміж людзьмі кажа мінімум пра тое, што тэатр працягне жыць. І ўжо толькі гэтаму трэба радавацца.

Замыкае спіс нямецкая меладрама ад баранавіцкага суайчынніка Аляксея Палуяна. Атрымаўшы адукацыю ў Касельскай мастацкай акадэміі, наш зямляк робіць першыя крокі ў кіно. Летась яго дакументальная стужка “Край жанчын” таксама ўдзельнічала ў конкурсе “Лістапада”, гульнявая меладрама “Парушэнне спакою” працягвае гэтую традыцыю. У фокусе ўвагі рэжысёра трапляе першае каханне – нейкая дзяўчына ў сталоўцы аблівае супам студэнта Якуба. Малады хлопец, замест таго каб вылаяцца, зацікавіўся маўклівай незнаёмкай і вырашыў з ёй пазнаёміцца, але справа аказалася не такой простай. Простая гісторыя з простымі героямі – аўтар добра гуляецца ў жанр, не злоўжываючы дыялогамі. “Парушэнне спакою” – гэта мілая, інтэлігентная па настроі стужка, маўчанне ў якой – сапраўднае золата. Асабліва калі вы не расчараваліся ў рамантыцы кіношнага кахання.

Тарас Тарналіцкі

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»

Фармальны падыход. Прыйшоў яшчэ з СССР. Галачка стаіць, значыцца, усё зроблена. Насамрэч, можа быць усё, што хочаш — зроблена часткова, зусім не зроблена, але наяўнасць галачкі — упартая рэч, піша...

Апошнія навіны

    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM