• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
12.06.2017 | Гісторыя

Як беглы катаржнік узначальваў міліцыю. 5 нечаканых фактаў пра жыццё Мінска ў 1917 годзе

Перыяд між лютым і кастрычнікам 1917 года можна назваць часам нечуванай, невядомай раней свабоды для народаў Расійскай імперыі. Ішла сусветная вайна, Беларусь была рассечаная фронтам, але, дзякуючы свабодзе, якую прынесла Лютаўская рэвалюцыя, сто гадоў таму запусціліся працэсы, якія змянілі і карту Еўропы, і ментальнасці цэлых народаў.

10 чэрвеня, падчас круглага стала Гільдыі гісторыкаў, доктар гістарычных навук Аляксандр Гужалоўскі расказаў пра станаўленне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі ў той час.

 

Маніфестацыя ў Мінску ў сакавіку 1917, пасля адрачэння цара Мікалая ІІ.

У беларускіх саветах амаль не было бальшавікоў

Менш чым праз два месяцы Мінск можа адзначаць стагоддзе самых першых цалкам дэмакратычных выбараў улады.

Гаворка пра 30 ліпеня 1917, калі прайшлі выбары ў Мінскую гарадскую думу. У іх узялі ўдзел 105 тысяч мінчукоў і 24 тысячы вайскоўцаў, якія на той час знаходзіліся ў прыфрантавым Мінску. У думу трапілі прадстаўнікі грамадскіх і нацыянальных сілаў, якія мелі вагу. У тым ліку беларускія дзеячы Аркадзь Смоліч і Уладзімір Самойла. Узначалілі Думу прадстаўнікі самых значных на той час палітычных сілаў — бундавец Ванштэйн і эсэр Кашлікаў.

Яўрэйскі Бунд і сацыялісты-рэвалюцыянеры мелі большасць і ў саветах Беларусі.

Насуперак стэрэатыпам, навязаным у часы СССР, бальшавікоў у саветах у той час амаль не было. Прыйшоўшы да ўлады, бальшавікі сілай разганялі старыя саветы і, абапіраючыся на штыкі, праводзілі перавыбары.

Так выглядаў у 1917-м праспект Незалежнасці — тагачасная вуліца Захар’еўская.

Чатырохмоўе

У Думе была і жанчына — Аўгіння Гурвіч, знаная дзяячка сацыялістычнага руху, перакладчыца «Капітала» Маркса на рускую мову. Яна абіралася па спісах Бунда і ўзялася ў Думе за адукацыйную дзейнасць. Пры яе ўдзеле ўвосень 1917 года (яшчэ да бальшавіцкага перавароту) Мінская гарадская дума ўвяла тое самае чатырохмоўе, якое ў БССР набыло дзяржаўны статус і праіснавала аж да 1938. Дзяржаўнымі лічыліся беларуская, ідыш, руская і польская мовы.

Аўгіння Гурвіч.

У 1917 у Мінску выходзіла 18 газет аж на пяці мовах — чатырох згаданых і адна па-ўкраінску — «Вісті украінського оргкомітету».

 

Начальнікам міліцыі быў беглы катаржнік

Выпадак цэнзуры ў СМІ быў зафіксаваны толькі адзін: мінскі губернскі камісар (кіраўнік выканаўчай улады, аналаг губернатара) закрыў газету «Звязда». А калі яна перайменавалася ў «Молат» і зноў пачала выходзіць — закрыў і «Молат».

Прычынай было тое, што ў «Звяздзе» бальшавікі наўпрост заклікалі салдатаў да дэзерцірства.

Стваралася дзіўная сітуацыя: ідзе вайна, а за 50 кіламетраў ад фронту выходзіць газета з такімі публікацыямі. Прычым у Мінску газета амаль не распаўсюджвалася, наклады масава закідаліся ў акопы салдатам.

Пасля забароны быў скандал.

Начальнік мінскай міліцыі, бальшавік Міхаіл Фрунзе, на знак пратэсту пакінуў сваю пасаду. Ён, дарэчы, знаходзячыся на пасадзе начальніка міліцыі, займаўся фандрэйзінгам «Звязды» — можна ўявіць сабе ступень свабоды 1917-га.

Міхаіл Фрунзе з жонкай. Фота зроблена ў Мінску ў 1917.

Каб даць яшчэ некалькі штрыхоў да партрэту асобы і часу, трэба адзначыць, што

Фрунзе на той час быў у бягах з катаргі, куды ён трапіў за спробу забойства паліцэйскага.

Свабода друку скончылася адразу пасля бальшавіцкага перавароту 25 кастрычніка 1917. Загадам №1 Мінскі савет забараніў выданне і дастаўку ў Мінск усіх небальшавіцкіх газет.

 

«Начны дазор» міжрэвалюцыйных часоў

Міліцыя, дарэчы, у міжрэвалюцыйны перыяд была падпарадкаваная не выканаўчай уладзе, а заканадаўчай — не губернскаму камісару, а гарадской думе. Такім чынам, міліцыя была не карным органам, а абаронцам правоў людзей. Але рады яна не давала: блізкасць фронту і беднасць давялі да таго, што пад канец лета злачыннасць у Мінску набыла маштабы сапраўднага крымінальнага тэрору.

У адказ мінчукі стваралі таварыствы самааховы ад злачынных элементаў. У іх ядналіся звычайна жыхары некалькіх суседніх вуліц.

Уявіце сабе такую рэмбрантаўскую карціну: 200 узброеных сякерамі, доўбнямі і вінтоўкамі мужчын патрулююць свой раён у прыцемку.

 

Радзівіл заснаваў беларускую вучэльню

У 1917-м, ва ўмовах нечуванай раней грамадзянскай свабоды, людзі масава гуртаваліся ў грамадскія арганізацыі. Ні дазволу, ні рэгістрацыі, ні заяўкі для стварэння трэба не было — не тое, што цяпер. Патрабавалася толькі фіксацыя ў акруговым судзе. І да чэрвеня 1917-га ў Віцебску было 240 грамадскіх арганізацый рознага кшталту, у Магілёве — 17 агульнагубернскіх, нават у Лёзне было жаночае пажарнае таварыства.

Паўставалі, у тым ліку, дзясяткі адукацыйных арганізацый — і настаўніцкіх, і вучнёўскіх, у Мінску, Віцебску, Горках ствараліся гімназіі, школы розных профіляў і «народныя ўніверсітэты» — яўрэйскія, рускія, польскія.

Малы факцік пра беларускае школьніцтва дае тэлеграма на імя кіраўніка Беларускага нацыянальнага камітэта Рамана Скірмунта, апублікаваная ў газеце «Минский листок» у сакавіку 1918 года:

«Шчыра вітаю беларускі камітэт, жадаючы плённай працы на карысць нашага роднага краю. Спадзяюся быць карысным. У памяць свабоды ствараю ў Століне рамесніцка-агранамічную школу, якая будзе перададзена беларускаму асветніцтву». І подпіс: Станіслаў Радзівіл.

Гэта быў адзін з найбагацейшых абшарнікаў Беларусі, уладальнік Давыд-Гарадоцкай ардынацыі, пазней — ад’ютант Пілсудскага. Загінуў Станіслаў Радзівіл у 1920-м, у баі з чырвонымі ва Украіне.

На жаль, адзначае А.Гужалоўскі, грамадскія свабоды не маглі выправіць гаспадарчую сітуацыю, і да канца верасня краіна апынулася ў стане гуманітарнай катастрофы. У гарадах не было ежы, перад надыходам зімы не было паліва. І, як бывала не раз, значная частка грамадства страціла давер да «дэмакратыі». З’явіўся запыт на «цвёрдую руку», якая навядзе парадак. Такую руку і прапанавалі грамадству бальшавікі. Чым гэта ўрэшце скончылася — мы ведаем.

Наша Ніва

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Як судзілі Святлану Алексіевіч

Гэтак выйшла, што дзве леташнія даты засталіся ў ценю чорных навін мінулага года: 5 гадоў таму Святлана Алексіевіч стала першым беларускім нобелеўскім лаўрэатам, і 30 гадоў таму была апублікаваная...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася. У БССР, як і ў іншыя савецкія рэспублікі, пачала прасочвацца разнастайная інфармацыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

Апошнія навіны

    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM