• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
03.07.2018 | Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

Як дамовіцца НДА і дзяржаве? Малдова дае адказ(ы)

Як выбудоўваюцца стасункі дзяржавы і грамадскага сектару ў постсавецкіх краінах? Ці можа вопыт Малдовы ў гэтай сферы быць карысным для Беларусі? Якія вехі і этапы трэба пераадолець, каб улады і НДА падалі адно аднаму руку? Адказы шукалі ўдзельнікі публічнай лекцыі малдоўскага эксперта Сяргея Остафа ў Мінску.

Сустрэча пад грувасткай назвай “Вопыт Малдовы ў прыцягненні грамадзянскіх арганізацыяў да супрацы і экспертнай ацэнкі” прайшла ў клубе IMAGURU і сабрала прыкладна паўсотні чалавек. Арганізатарамі выступілі кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага меркавання “СІМПА”.

Хто ж такі Сяргей Остаф і чаму ён аказаўся цікавы беларускай публіцы? Сяргей працуе ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека. Калі быць дакладным, то Остаф — старшыня Нацыянальнага савета па ўдзеле пры ўрадзе Малдовы, дырэктар рэсурснага цэнтра па правах чалавека CReDO, эксперт Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ.

Пасля 15-хвіліннага знаёмства з публікай, якое ініцыяваў сам Сяргей, выявілася, што кампанія сабралася даволі стракатая: выкладчыкі і студэнты, экаактывісты і чальцы ТБМ, праваабаронцы і раварысты, госці з Паставаў, Барысава, Віцебска, Новага Поля і інш.

Чаканні прысутных ад сустрэчы можна рэзюмаваць у некалькіх рэпліках з залы: “Хачу навучыцца камунікаваць з дзяржаўнымі органамі”, “Хачу даведацца, як ГЭТА працуе ў Малдове”, “Якія цяжкасці нас чакаюць у пераходны перыяд?”, “Як працаваць з чыноўнікамі ў рэгіёнах?”, “А што з карупцыяй у Малдове?”.

Сяргей Остаф

Сяргей Остаф

Які сектар галоўны і што рабіць з канкурэнцыяй?

Цягам усёй сустрэчы Сяргей выкарыстоўваў методыку сакратаўскага дыялогу, таму лекцыя часцей нагадвала дыскусію з максімальным удзелам прысутных, а не сумны дыялог з высокай кафедры. Яшчэ адным кейсам вечара стала візуалізацыя: усе графікі, палі і дыяграмы з’яўляліся на вачах прысутных з-пад маркера ў руках Сяргея. Асноўнай мапай для гасцей, каб разабрацца, што да чаго, стаў “компас” з каардынатамі “Некамерцыйныя” — “Камерцыйныя” (вертыкаль) і “Стабільнасць” — “Змены” (гарызанталь).

Які сектар галоўны? Без чаго грамадства праваліцца? Паводле Сяргея, грамадства не можа існаваць без спектру сектараў — яны ўзаемапатрэбныя і балансуюць адзін з адным. Калі зрэзаць усе дзяржаўныя арганізацыі альбо недзяржаўныя, прыбраць камерцыю альбо, наадварот, татальна манетызаваць працу — усё гэта прывядзе да дысбалансу і шкодных перакосаў. Таму асноўным вектарам маюць быць міжсектарная супраца і ўзаемапавага.

Ці мусіць мець месца канкурэнцыя, напрыклад, паміж дзяржаўнымі і недзяржаўнымі арганізацыямі? Зразумела, што так. Здаровая канкурэнцыя заўжды дадае тонусу, а для патэнцыйных удзельнікаў стварае поле выбару, да каго і ў які момант далучацца. Таксама гэта важны момант пераймання досведу дзяржавай у грамадскіх арганізацыяў: нават калі ўлады ў гэтым не прызнаюцца, яны будуць выкарыстоўваць паспяховыя метады актывістаў.

Храналогія зменаў, альбо Як НДА прайшлі ва ўрад і парламент

Вопыт Малдовы ў сферы супрацы грамадскага сектару і дзяржавы, па шчырасці, уражвае. Сяргей Остаф згадаў вехі, якія за апошнія 20 гадоў разбуралі сцяну недаверу да дзяржаўнай машыны і дапамагалі выбудаваць дыялог.

2000 г. — прыняцце Закона пра доступ да дзяржаўнай інфармацыі.

2005 г. — прынятая канцэпцыя супрацы паміж парламентам і грамадзянскай супольнасцю: НДА удзельнічаюць у камісіях пры парламенце, што дало рэальныя інструменты для працы на найвышэйшым узроўні.

2008 г. — прыняты Закон аб празрыстасці працэсу распрацоўкі дзяржаўнай палітыкі. Грамадства даведалася, што адбываецца ў дзяржаўных інстытуцыях, а гэта ўжо іншая ступень даверу і разумення.

2013 — стварэнне інфармацыйнай платформы, то бок адзінага сайта, з дапамогай якога стаў магчымы маніторынг законаў і рашэнняў на этапе распрацоўкі.

2010–2017 — фармаванне Нацыянальнага савета па ўдзеле. Што гэта? Савет стаў органам, у якім маглі ўдзельнічаць і прымаць рашэнні НДА, таксама ствараліся калегіі пры міністэрствах, што дало наўпросты доступ да органаў выканаўчай улады. Сярод іншага гэта ўдзел у паседжаннях урада, доступ да праграмы працы ўрада, прычым усё гэта не часовая “лібералізацыя”, а фармалізаваная юрыдычна дамова.

Сам працэс у Малдове аказаўся шматфактарным, пры гэтым шчыльна завязаным на палітычныя працэсы: змены ўладных элітаў і эканамічнае становішча. Стабільнасці курсу зменаў, зрэшты, увесь час дадавалі знешнія арбітры — міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Савет Еўропы.

Вёска, дзе людзі не ўсміхаюцца фатографам

Зрэдку Сяргей Остаф прыводзіў красамоўныя матывавальныя прыклады з грамадскага жыцця Малдовы:

“Неяк я бачыў фотарэпартаж з адной вёскі ў Малдове. Мяне здзівіў адзін момант: ні на адным здымку людзі не ўсміхаліся. Чаму? Усё аказалася проста і скрушна: праз дрэнную якасць вады і моладзь, і людзі ва ўзросце страцілі зубы… вось і не ўсміхаліся. За сітуацыю ўзялася не дзяржава, а грамадскія экалагічныя арганізацыі, якія не толькі крытыкавалі, але і дагрукаліся да мясцовых чыноўнікаў і выправілі сітуацыю. Як на мяне, дык гэта прыклад паспяховага кейса”.

Важнай тэмай, паводле Сяргея, таксама з’яўляецца планаванне. Кожны сектар — культурны, экалагічны, праваабарончы — мае вызначыць этап, на якім цяпер знаходзіцца, і пачаць планаванне на найбліжэйшыя некалькі гадоў у плане паляпшэння супрацы з дзяржавай. Калі не планаваць, а толькі рэагаваць на цяперашнія падзеі, наўрад ці варта разлічваць на прынцыповыя крокі наперад.

 

“30% нашых прапановаў прымаліся”

Нягледзячы на змены, ці засталася нейкая сфера ў Малдове, цалкам ці збольшага закрытая для грамадства? Паводле Остафа, цалкам закрытыя сектары наўрад ці цяпер знойдзеш. У некаторых, зразумела, узровень адкрытасці, празрыстасці і ўцягнутасці грамадства вышэйшы, у іншых — ніжэйшы. Гэта нармальна.

“Адзін з самых складаных сектараў, як ні дзіўна, гэта мясцовае самакіраванне, — распавядае Остаф. — Недастаткова рэсурсу, каб прасоўваць сваю мясцовую палітыку. Базавы ўзровень пройдзены, але да прасунутага яшчэ далёка. І мэр, і ягоныя саветнікі (дэпутаты) выбіраюцца ў кожным сяле (камуне). Усё ў сяле, уключна з зямлёй, —уласнасць камуны, але лес, напрыклад, можа належаць цэнтральнай уладзе. Альбо ўлада можа парэзаць зямлю вельмі нязручнымі кавалкамі… Ёсць свае складанасці. Самакіраванне і юстыцыя — найбольш складаныя сферы”.

На якія дзяржаўныя сферы ў такім разе ўплывае грамадскасць у Малдове? Остаф катэгарычны і адназначны: на ўсе.

“Калі працягваць тэму з Нацыянальным саветам па ўдзеле, то 30 % нашых прапановаў, калі я там быў, прымаліся, — кажа эксперт. — Мы даціскалі яшчэ 7-8% , часам атрымлівалася. На ўзроўні парламента ўлада часам гасіла тое, што не падабалася. Бывала па-рознаму. У гэтай кадэнцыі мы не рабілі ацэнкі, але, на жаль, поспехаў разы ў два менш”.

Нацыянальны савет па ўдзеле абіраецца кожныя два гады, туды ўваходзіць да 40 арганізацыяў: у гэтай кадэнцыі — 28, у папярэдняй было 35. Часам арганізацыя можа ўяўляць сабой сетку альбо парасон, падбіраючы пад сябе іншыя структуры.

“Для мяне гэта была валанцёрская праца, — прызнаецца Сяргей, — я надалей працаваў у сваёй арганізацыі, але дапамагаў іншым структуры лабіяваць пэўныя рэчы на ўзроўні ўлады. Сённяшнія арганізацыі, якія апынуліся ў абойме пасля апошніх выбараў, аказаліся даволі слабымі. Але гэта дэмакратыя: будзе наступная кадэнцыя — будуць новыя арганізацыі”.

 

Вопыт Малдовы — не клішэ, а адзін з варыянтаў

Адказнасць за пэўныя нявыкананыя абяцанні для арганізацыяў не крымінальная, але іміджавая. Усе арганізацыі розныя, і гэта таксама норма. Якасць прапановаў і экспертнай ацэнкі нашмат важнейшая за ўзрост і брэнд арганізацыі, а таксама яе палітычную індактрынаванасць альбо поўную апалітычнасць. Паводле Остафа, шэраг арганізацыяў у Малдове мае яскравыя палітычныя сімпатыі ці завязаныя з партыямі, але ў гэтым няма праблемы: абы ўсё не ператварался ў папулізм і пустыя словы.

“Такім чынам, Беларусь знаходзіцца недзе ў 1998-м годзе?” — з ноткай суму і лёгкай зайздрасці падагуліў нехта з залы пры канцы дыскусіі. Остаф, аднак, аспрэчыў: вопыт Малдовы можа быць карысным для беларусаў і пры гэтым не адзіна правільны. Гэта не клішэ, а варыянт развіцця, таму ў Беларусі ўсё можа быць па-іншаму — абіраць шлях маюць людзі, якія жывуць на гэтай зямлі.

Алесь Кіркевіч
Фота — Аляксандр Кісялёў


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?

«Ці можна мне вясной насіць сваё чырвонае паўпаліто і белую шапку, а летам белыя штаны і чырвоную кашулю?», запыт з такім пытаннем карэспандэнт НЧ накіравала да начальніка Слуцкага РАУС...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ігар Лосік спыніў галадоўку пасля 42 дзён і звярнуўся да беларусаў. "Я решил прекратить голодовку. Почему я это сделал? Точно по собственному желанию. Я не принимал пищу...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM