• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
01.06.2016 | Грамадства Забавы

Як мінчукі на Марс глядзелі

31 мая на двух дахах у раёне Новая Баравая ўсталявалі тэлескопы, каб мінчукі змаглі паназіраць за планетамі. Менавіта 31 мая Марс падышоў да Зямлі максімальна блізка за апошнія два гады. Адлегласць паміж планетамі склала 75,3 млн кіламетраў, што па планетарных маштабах даволі мала.

На даху дома ў новым раёне сабралося амаль сто чалавек. Перад тым, як пабачыць планеты, аматарам астраноміі распавялі пра цікавы беларускі праект Wake Up NEO. Гэта праект беларускай каманды для хакатона NASA Space Apps Challenge 2016. Гэта першы выпадак, калі беларускія распрацоўшчыкі бралі ўдзел у хакатоне, які аб’яднаў 160 лакальных конкурсаў на ўсіх кантынентах. У аснове распрацовак Wake Up NEO — дзве ключавыя тэхналогіі. Першая ўяўляе з сябе хуткую ідэнтыфікацыю астэроідаў па крывой бляску з выкарыстаннем хуткага пераўтварэння Фур’е. Другая дазваляе класіфікаваць выяўленых «касмічных вандроўнікаў» з выкарыстаннем машыннага навучання на базе шматслойнай нейронавай сеткі з «навучаннем з настаўнікам».

Пасля ўступнай лекцыйнай часткі на даху пачалася практычная: да тэлескопаў пацягнуліся чэргі з жадаючых паглядзець на Марс, Юпітэр і Сатурн з павелічэннем у 100 разоў. У фатографаў была магчымасць падключыць да тэлескопаў свае камеры, каб зрабіць здымкі праз іх лінзы.

Так выглядаў Сатурн з аб’ектыву тэлескопа.

А гэта — Марс.

5 цікавых фактаў пра Марс:

1. На Марсе прысутнічае вада

На палярных шапках Марса прысутнічае вада і вадзяны лёд. Адносна нядаўна была знойдзена вада ў вадкім стане. Часам вада з’яўляецца на пагорках. Гэта адбываецца, калі аддаляецца пяшчанае покрыва, сонца разагравае ваду, з-за гэтага з’яўляюцца невялікія раўчукі.

2. На Марсе ёсць соль, якая, магчыма, прыдатная для ўжывання

Пакуль да канца невядома ці можна ўжываць соль на Марсе. Соль на Марсе ўтвараецца з рэшткаў вады. На сёння момант ужо вывучаюцца солевыя адклады з Марса.

3. За Марсам можна сачыць у рэальным часе

Сучасныя тэхналогіі дазваляюць сачыць за Марсам у рэжыме рэальнага часу. Напрыклад, ёсць асобны раздзел на сайце Google. Фота Марса часта абнаўляюцца, дасылаюць іх розныя касмічныя аб’екты і місіі. Такім чынам можна самому вывучаць аб’екты на паверхні Марса.

4. Высотныя воблакі на Марсе

Адкрыццё 2012 года, зробленае наўпрост аматарамі астраноміі. Больш за тое, гэтыя высотныя воблакі сфатаграфавалі аматары з Мінску. Дагэтуль навукоўцы не могуць выявіць іх паходжанне. У якасці версій ёсць воблака ледзяных часціц, палярнае ззянне ці пыльныя буры.

Здымкі марсіянскага аблокаў, зробленыя астраномамі-аматарамі ў 2012 г.

5. Жыццё на Марсе магчымае

Тэарэтычна, а сёння нават і практычна гэта зрабіць магчыма. Але эканамічна гэта не будзе ніяк апраўдана. Нашмат прасцей запусціць марсаход і працягваць вывучэнне планеты.

Мікіта Недаверкаў, фота Ірыны Арахоўскай, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM