• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
12.11.2015 | Адукацыя

Як нам прымірыцца з уласнай гісторыяй? Новая лекцыя ад Лятучага ўніверсітэта

Лятучы ўніверсітэт запрашае 18 лістапада на чарговую лекцыю ў межах серыі “Галоўнае пытанне”. Пра тое, як нам прымірыцца з уласнай гісторыяй, паразважаем разам з гісторыкам Алегам Дзярновічам на лекцыі “Каліноўскі ў Менску: старажытны горад, “сялянскі правадыр” і пачаткі беларускага кінематографа. Як нам прымірыцца з уласнай гісторыяй?”

paustancy

Фільм “Кастусь Каліноўскі” быў створаны ў 1927 г. рэжысёрам Уладзімірам Гардзіным, які зрабіў сабе імя ў кінематографе яшчэ ў да рэвалюцыйныя часы. Тое, што для здымкаў беларускага фільма быў запрошаны расійскі рэжысёр, зразумела – у Беларусі ў той час увогуле яшчэ не існавала кінематаграфічнай базы. Было дамоўлена пра часовае сумеснае выкарыстанне магчымасцяў Ленінградскай кінафабрыкі. У выніку ў лютым 1927 года СНК БССР пастанавіў стварыць фабрыку «Белдзяржкіно» у Ленінградзе ў памяшканні былога тэатра «Крывое люстэрка». Беларуская кінастудыя, якая пазней была названая «Савецкая Беларусь», працавала тут да 1939 года. Менавіта на ленінградскай базе «Белдзяржкіно» Гардзін зняў свайго «Кастуся Каліноўскага».

Трэба сказаць, што стужка мае вельмі выразны ідэалагічны пасыл. Галоўны герой фільма сапраўды ёсць правадыром сялянскага паўстання і ў 1863 г. ён супрацьстаіць як царскім карнікам, так і шляхецкім інсургентам. Увогуле, асобныя сцэны фільма вырашаны ў жанры баевіка – з перастрэлкамі і пагонямі, дзеі фільма адбываюцца на фоне прыгожай прыроды і ў атачэнні цікавай архітэктуры.

У драматургіі фільма адны з найбольш значных месцаў займаюць фінальныя сцэны смяротнага пакарання Каліноўскага. Як вядома, паўстанцкі правадыр быў публічна пакараны ў сакавіку 1864 г. на гандлёвым Лукішскім пляцы ў Вільні. Але дзе можна было здымаць Вільню ў 1927 г.? Пытанне не пустое. Сама Вільня знаходзілася па польскім баку мяжы, а класістычныя царскія прадмесці Пецярбурга стылёва не пасавалі да краявіду баракальнага гораду. Такім чынам, застаецца знайсці старажытную вуліцу, прыдатную для ілюстравання вобразу даўняе Вільні…

Для нас сюжэты з Каліноўскім, савецкім кінафільмам і старажытнай вуліцай павучальныя – усё ў нашай гісторыі павязана. І той, хто паспрабуе з яе выкінуць нейкую частку, рызыкуе абваліць увесь дом. Прынамсі, наша памяць з гэтым не пагодзіцца. Ці пагодзіцца?

Пра тое, як нам прымірыцца з уласнай гісторыяй, разважаем разам з гісторыкам Алегам Дзярновічам на лекцыі “Каліноўскі ў Менску:

старажытны горад, “сялянскі правадыр” і пачаткі беларускага кінематографа. Як нам прымірыцца з уласнай гісторыяй?”, якая адбудзецца 18 лістапада а 18.30.

 

Слухачоў просім папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.

Расклад і тэмы далейшых лекцый глядзіце на нашым сайце: www.fly-uni.org

На фота кадр з памянёнага фільма – “Кастусь Каліноўскі”

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM