• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
03.05.2018 | Літаратура

Як нашы землякі лёталі на Марс 100 гадоў таму

У 1908 годзе ўраджэнец Гродзенскай губерні Аляксандр Маліноўскі надрукаваў фантастычны раман “Чырвоная зорка” пра палёт на Марс. Сёння, калі Ілан Маск сур’ёзна рыхтуецца да вандроўкі на тую планету, цікава паглядзець, як уяўлялі гэты працэс нашы землякі стагоддзе таму. Budzma.by прачытала раман і прапануе выбраныя цытаты.

Аляксандр Маліноўскі больш вядомы як Багданаў. Ён нарадзіўся ў мястэчку Сакоўка Гродзенскай губерні ў 1873 годзе і стаў даволі вядомай гістарычнай асобай: палітыкам — паплечнікам Леніна, вучоным — прадказаў высновы кібернетыкі, дзякуючы чаму яго імя вядомае на Захадзе, медыкам — арганізаваў першы ў свеце Інстытут пералівання крыві, літаратарам — папярэднікам савецкай навуковай фантастыкі.

Раман “Чырвоная зорка” ўпершыню быў надрукаваны ў 1908 годзе ў часопісе “Товарищество художников печати” і перадрукоўваўся ў 1918 і 1929 гадах. У ім аўтар апісаў вандроўку зямляніна Леаніда на Марс, дзе той пабачыў нешта падобнае да ідэальнага камуністычнага грамадства.

 

Як карабель выглядаў і рухаўся

Леаніда запрасілі на планету марсіяне. На іх касмічным караблі-этэранефе даляцець да Марса можна было за два з паловай месяцы. З выгляду лётны апарат быў “амаль што шар, са згладжаным сегментам унізе, як пастаўленае калумбава яйка. Што тычыцца матэрыялаў, то пераважалі алюміній і шкло”.

Рухаўся карабель у касмічнай прасторы дзякуючы сінтэзаванай “мінус-матэрыі”, якая не прыцягвалася планетамі і Сонцам, а адштурхоўвалася. “Карабель робіцца са звычайных матэрыялаў, але ўтрымлівае ўнутры рэзервуар з “матэрыяй адмоўнага тыпу”. Яе аб’ём ураўнаважвае вагу карабля . Потым застаецца толькі надаць гэтай бязважкай сістэме належную хуткасць”, — тлумачыў марсіянін Леаніду.

Для гэтага выкарыстоўваўся атамны рухавік.

“Рухальная сіла этэранефа — радыіруючае рэчыва, якое мы багата здабываем, — распавядаў марсіянін. — Мы знайшлі, як паскорыць раскладанне яго элементаў у сотні тысяч разоў. Такім чынам вызваляецца вялікая колькасць энергіі. Часціцы атамаў разлятаюцца з хуткасцю, якая ў дзясяткі тысяч разоў пераўзыходзіць хуткасць артылерыйскіх снарадаў. Калі гэтыя часціцы могуць вылятаць з этэранефа толькі па адным канале з непранікальнымі сценкамі, тады ўвесь этэранеф рухаецца ў процілеглы бок, як гэта бывае пры аддачы стрэльбы”.

Раскладанне атамаў адбывалася ў “вертыкальным металічным цыліндры з осмію — вельмі тугаплаўкага высакароднага металу, роднаснага плаціне”.

Як атрымлівалі кісларод

На караблі быў “кіслародны” пакой: “У ім захоўваліся запасы кіслароду ў выглядзе 25 тон берталетавай солі, з якой можна было вылучыць 10 тысяч кубічных метраў кіслароду: гэтай колькасці дастаткова для некалькіх падарожжаў. Тут жа знаходзіліся апараты для раскладання берталетавай солі. Там жа захоўваліся запасы барыту для паглынання з паветра вуглякіслага газу, а таксама запасы сернага ангідрыду для збору лішняй вільгаці і лятучага леўкамаіну — фізіялагічнай атруты, што вылучаецца пры дыханні і непараўнальна больш шкодная, чым вуглекіслата”.

Карабель быў шматпавярховы, з пад’ёмнікам, дзвюма абсерваторыямі, водным рэзервуарам. І ўсюды — крыштальная падлога.

 

Тэрор і варварскі патрыятызм

У кнізе Багданава шмат цікавых прадказанняў і наконт развіцця грамадства, а менавіта сацыялістычнага. Вось адно з іх, якое спраўдзілася праз некалькі гадоў пасля выхаду рамана: “Там, дзе сацыялізм утрымаецца і пераможа, яго характар будзе глыбока і надоўга скажоны гадамі аблогі, неабходнага тэрору і ваеншчыны з непазбежным наступствам — варварскім патрыятызмам”.

 

Ганна Кручкова

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала

Прыняць удзел у апытанні можна з 25 студзеня па 25 лютага, піша Наша Ніва. Для гэтага неабходна зайсці на сайт «Белпошты» ў раздзел «Філатэлія», спампаваць бланк...

valiancina_shauchenka
Асоба

Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом

Грамадскае развітанне са знаным гісторыкам, сябрам Рады ЗБС «Бацькаўшчына» Леанідам Лычом адбудзецца 19 студзеня ў 10.00 у 1-й залі морга 9-й ГКБ (вул. Сямашкі 8/8). Леанід Лыч памёр 17 студзеня ад каранавіруса....

valiancina_shauchenka
Краіна

Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін

Згодна сэрвісу Numbeo, Беларусь у рэйтынгу бяспекі займае 114-е месца сярод 135 краін. Зараз наша краіна размясцілася ў самым нізе спісу па суседству з Дамініканскай Рэспублікай, Кеніяй і Лівіяй,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

«Словы мацней» — новы відэапраект ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. У ім сучасныя дзеячы культуры, якія пацярпелі ад пераследу і ўціску за культурніцкія акцыі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук
    Літаратура
    «Фаўстаўскі» сюжэт Васіля Сёмухі
    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM