• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
16.11.2016 | Грамадства

Як праблему ператварыць у прыбытак? Пяць фактаў пра сацыяльнае прадпрымальніцтва

Некаторыя, асабліва ў буйных кампаніях і гандлёвых сетках, даюць грошы на дабрачыннасць і думаюць, што іх бізнес можа называцца «сацыяльным». Не, спадарства, усё не так. Што ж тады такое «сацыяльнае прадпрымальніцтва»? Пра гэта расказваюць старшы праграмны менеджар арганізацыі «ОДБ Брусэль» Алена Ліс і каардынатар праграмы «Дом узаемаразумення» ў Беларусі Максім Падбярозкін.

 

1. Што можа называцца «сацыяльным прадпрымальніцтвам»?

Сацыяльнае прадпрымальніцтва — гэта прадпрымальніцкая дзейнасць, скіраваная на вырашэнне сацыяльных праблем. То бок гэта камерцыйнае прадпрыемства. Але яно павінная накіроўваць на вырашэнне сацыяльных праблем не менш за 50% прыбытку альбо не менш за 50% прыбытку ўкладаць у сваё развіццё: каб вырашаць праблему, для скасавання якой яна створаная, кампанія павінная быць моцнай.

Самае важнае ў сацыяльным прадпрымальніцтве — матыў. Прадпрыемства павінна быць скіраванае менавіта на вырашэнне сацыяльнай праблемы, а не на атрыманне прыбытку, як «класічнае» камерцыйнае прадпрыемства.

 

 

2. То бок тыя крамы, якія даюць, напрыклад, зніжку для пенсіянераў, альбо кампаніі, якія праводзяць дабрачынныя акцыі, «сацыяльнымі» не з’яўляюцца?

Не, яны не з’яўляюцца сацыяльным прадпрыемствам. Нават калі яны ініцыююць сацыяльныя праграмы ўнутры кампаніі альбо арганізоўваюць дабрачынныя акцыі.

Калі б яны ад самага пачатку былі створаныя для дапамогі пенсіянерам і выдаткоўвалі на вырашэнне праблемы беднасці пенсіянераў не менш за 50% прыбытку — толькі тады б яны былі «сацыяльнымі прадпрыемствамі».

 

3. Камерцыйныя прадпрыемствы звычайна «заточаныя» на атрыманне грошай. Якая цікавасць у камерсанта займацца сацыяльным прадпрымальніцтвам?

 

А якая цікавасць ў людзей, якія ідуць на кірмаш гандляваць рэчамі? Якая цікавасць у звычайных ІПшнікаў? Яны не атрымліваюць звышпрыбытку, але яны атрымліваюць заробак, ствараюць працоўныя месцы, развіваюць бізнес… Сацыяльныя прадпрымальнікі займаюцца ўсім гэтым таксама і ў той жа час вырашаюць нейкую праблему, якая іх кранае.

Тое, што прадпрымальнік «сацыяльны», не азначае, што ён жабрак. Проста ён вырашае сацыяльную праблему бізнес-метадамі. У Беларусі такія праекты — на самым пачатку свайго развіцця, і таму гэта збольшага малы і сярэдні бізнес. У свеце ёсць цэлыя карпарацыі, заснаваныя менавіта на сацыяльным прадпрымальніцтве. Там дзейнічаюць ужо крыху іншыя прынцыпы: напрыклад, дэмакратычнае кіраванне і роўныя ўмовы аплаты. Яно выяўляецца ў тым, што заробак дырэктара не павінен больш чым у тры разы перавышаць заробак яго падначаленых. Параўнайце гэта з іншымі карпарацыямі, дзе заробак топ-менеджараў перавышае заробкі шараговых працаўнікоў у сотні і тысячы разоў.

Сацыяльнае прадпрыемства — гэта звычайнае прадпрыемства, якое вырашае сацыяльную праблему. Гэта не значыць, што яно не прыносіць прыбытку, — яно проста не гоніцца за звышпрыбыткам. Але нельга сказаць, што тыя, хто гандлюе на звычайным кірмашы, маюць нейкі «звышпрыбытак».

 

4. Ці магчымае сацыяльнае прадпрымальніцтва ў Беларусі, дзе нават звычайныя прадпрымальнікі заціснутыя «па самае не магу»?

 

Такія прадпрыемствы ёсць, і нават паспяховыя. Напрыклад, «Сельская Століншчына». Яны выраслі з фундацыі «Фонд падтрымкі сельскіх тэрыторый», дзе сутыкнуліся з праблемай: у іх рэгіёне для парнікоў і цяпліцаў скарыстоўваецца вельмі шмат цэлафанавай плёнкі. Пасля скарыстання непрыдатная плёнка альбо спальваецца, альбо выкідаецца, і ні першае, ні другое не спрыяе навакольнаму асяроддзю. Да таго ж калі плёнку спальваеш, у паветра выкідаецца шмат небяспечных таксінаў. Толькі ў Столінскім раёне выкідаецца ці спальваецца 400 тон плёнкі штогод!

Яны стварылі прадпрыемства, якое збірае ў насельніцтва гэтую скарыстаную плёнку і адвозіць яе на перапрацоўку на завод «Палімір». З цягам часу і развіццём «Сельская Століншчына» ўжо не проста збірае, а набывае ў насельніцтва «адпрацаваную» плёнку (не за вялікія грошы, зразумела). Грошай, якія яны атрымліваюць за гэтую «другасную сыравіну», хапае на запраўку машыны, на якой яны збіраюць плёнку, на аплату кіроўцы, нядаўна набылі прэс — і цяпер гэтую плёнку прэсуюць перад адпраўкай на «Палімір». Каб заахвоціць людзей здаваць ім плёнку, яны набываюць насенне і разам са зборам плёнкі прапануюць людзям набываць неабходнае насенне. Тым, хто здае плёнку, на насенне зніжка.

«Сельская Століншчына» працуе практычна ў нуль, але пры гэтым яны фармуюць у людзей экалагічныя паводзіны і ўстойліва вырашаюць праблему забруджвання навакольнага асяроддзя. Нават невялікі прыбытак яны рэінвестуюць у сваё развіццё: набылі грузавік, прэс для плёнкі, плануюць не толькі здаваць плёнку на «Палімір», але і самі нешта хочуць з яе рабіць.

Пра поспех гэтага прадпрыемства кажа тое, што ў іх з’явіліся нармальныя, «камерцыйныя», канкурэнты. Што дзіўна, бо звычайна ў сферы працы «сацыяльных прадпрымальнікаў» канкурэнтаў няма. Яны працуюць не ў той сферы, дзе можна атрымаць вялікі прыбытак.

Яшчэ адно такое прадпрыемства — «Нашы майстры» ў Смалявічах. Яны дапамагаюць людзям, якія імкнуцца пазбавіцца ад алкагольнай залежнасці. Гэтых людзей уладкоўваюць на працу, у іх ёсць псіхалагічныя групы для дапамогі алказалежным. Яны вырабляюць сувеніры, абліцоўку, плітку… Звычайны чалавек, які мае праблемы з алкаголем і ўладкоўваецца на працу, там не затрымліваецца. Ён пачынае ізноў піць, яго звальняюць.

Гэтыя людзі, якія знаходзяцца побач і пакутуюць ад адной залежнасці, дапамагаюць адно аднаму трымацца. Частка сувеніраў, якія яны вырабляюць, прадаецца праз дабрачынную акцыю: людзі могуць набыць сувенір для хворага дзіцяці. Гэтыя цацкі выпраўляюцца, напрыклад, у шпіталь у Бараўляны. Ёсць такая акцыя — «Каробка смеласці». Дзіця, які ідзе на балючую працэдуру ці складаную аперацыю, можа выбраць сабе з каробкі цацку, якая «дапаможа» яму не баяцца, пратрымацца ў час аперацыі ці працэдуры. Фотаздымкі дзяцей з гэтымі цацкамі вісяць на прадпрыемстве.

То бок «Нашы майстры» не толькі вяртаюць павагу да сябе тым, хто пакутуе ад алкагольнай залежнасці, але і дапамагаюць дзецям.

Ёсць крама «Калі ласка», якая бярэ на рэалізацыю вопратку «сэканд-хэнд», потым гэтае адзенне пераразмяркоўваецца па людзях, якія маюць у гэтым патрэбу, а ўжо зусім непрыдатную аддаюць у прытулкі для жывёлаў — на подсцілкі. Іх прыбытку хапае толькі на тое, каб плаціць заробак супрацоўнікам і ўтрымліваць сябе, але іх мэта — забяспечваць вопраткай людзей, якія маюць у гэтым патрэбу, і дапамагаць прытулкам для жывёлаў. А іншыя людзі пазбаўляюцца непатрэбных ім рэчаў.

5. З чаго пачынаецца сацыяльнае прадпрымальніцтва?

 

Звычайна яно пачынаецца з праблемы, з ідэі. І зазвычай прадпрымальнік унутрана заангажаваны ў гэтую праблему і шукае, як вырашыць яе тымі сродкамі, у якіх ён кампетэнтны — то бок бізнес-сродкамі. Напрыклад, прыватныя дамы састарэлых ствараюць людзі, у якіх у саміх ёсць састарэлыя бацькі. Але яны імкнуцца дапамагчы не толькі сваім бацькам, але і іншым.

Канечне, сацыяльнае прадпрымальніцтва больш складанае, чым прадпрымальніцтва звычайнае. Трэба падыходзіць да яго больш крэатыўна, недзе пашукаць новыя шляхі, сабраць каманду аднадумцаў, трэба разбірацца ў праблеме, якую ты вырашаеш… Але гэта ідэя, гэта выклік. Гэта праблема, з якой вынікае магчымасць.

Галоўнае — гэта тое, як зрабіць вырашэнне праблемы ўстойлівым. То бок ператварыць вырашэнне праблемы ў бізнес. Калі гэта звычайная дабрачыннасць — адзін раз, два вы знойдзеце грошы на гэтую дабрачыннасць. У трэці і чацвёрты раз гэта зробіцца ўжо праблематычным. Мала арганізаваць сацыяльнае прадпрыемства — трэба ведаць, што яно будзе вырабляць, як і каму прадаць тыя тавары, якія створыць гэтае прадпрыемства… А гэта ўжо звычайныя законы рынку.

 

Сяргей Ваўкоў, budzma.by

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM