• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
21.02.2017 | Навіны "Будзьма!" У краіне Абмяркоўваем культуру Разам да справы!

Як стварыць медыя для крэатыўнага класа?

_158

Чарговы прэс-клуб пра супрацу актывістаў і журналістаў прайшоў у Магілёве.

Медыя для несавецкіх людзей

Галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by Сяргей Сахараў стаў добрым сябрам кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Ён удзельнічае ў кожным прэс-клубе, бо цікавіцца, як развіваецца супольнасць: грамадзянская і медыя.

Ён расказаў канцэпцыю часопіса пра мінскі лайфстайл, паказаў паспяховыя праекты “Адметныя”, “Grassroots”, прысвечаныя актыўным і адказным жыхарам Мінска.

“Такія гісторыі запатрабаваныя ў чытачоў. Яны маюць вольны час і хацелі б змяняць грамадства. Напрыклад, “Адметныя”: для бізнесу – рэклама, для нас – класныя гісторыі, для чытачоў – натхняльныя прыклады”, – патлумачыў Сяргей.

Рэдактар называе гэтую аўдыторыю крэатыўным класам. Паняцце паходзіць з эканомікі і азначае тых, хто працуе не ў наўпроставай вытворчасці прадукцыі, а ў постіндустрыяльным сектары (фатографы, дызайнеры, ІТшнікі). Хоць на пытанне з залы Сяргей Сахараў удакладніў, што CityDog лічыць сваёй публікай людзей, “якія не хочуць быць савецкімі ў самым кепскім сэнсе гэтага слова”.

_55

“Яны ездзяць у Вільню патусіць у клубе ці на шопінг, каб прасягнуцца тым духам. Яны яшчэ не еўрапейцы ў ідэальным сэнсе гэтага слова, але да гэтага імкнуцца. Цяпер у Мінску гэта ёсць, у Магілёве – таксама, хоць і не ў такім маштабе”, – кажа Сяргей.

Калі ў Мінску пачынаецца высечка паркаў праз будаўніцтва, частка жыхароў дамагаецца грамадскіх слуханняў і часам адмены праекта. Гэта наўрад ці стала б магчымым без удзелу актывістаў: эколагі прафесійна ведаюць, куды і як трэба звяртацца. У сваю чаргу, медыі, асвятляючы гэта, пашыраюць паспяховыя натхняльныя прыклады на вялікую колькасць чытачоў і тым самым выхоўваюць сваю аўдыторыю.

Сяргей кажа, што раней яму нават у галаву не прыйшла б сістэмная ўвага да НДА, актывістаў, а сёння гэта галоўныя героі CityDog.

Тым больш што ў час новых медыяў, калі прафесія журналіста перастала быць элітарнай, многія пытанні вырашаць прасцей і нават можна прыцягнуць бізнес, бо быць актыўным стала модна.

Самыя папулярныя навіны – графікі адключэння гарачай вады

З мясцовых у якасці спікера выступаў вядучы рэдактар інтэрнэт-рэсурсу ІА “Магілёўскія ведамасці” Дзмiтрый Ляпейка.

Інфармацыйнае агенцтва лічыцца №1 у рэгіёне. Яно з’явілася ў выніку рэарганізацыі газет “Магілёўская праўда” і “Магілёўскія ведамасці”. Заснавальнік абедзвюх – аблвыканкам.

З прамовы Дзмітрыя стала ясна, што СМІ пазіцыянуе сябе выключна як нейтральнага “пражэктара”:

“Мы займаемся здабычай сырой нафты. На большае нашых кадраў не хапае. Мы паведамляем пра тое, пра што нам нехта паведаміў. Самі мы не эксперты, каб ацэньваць тую ж экалогію горада”, – патлумачыў ён.

Інфармацыйныя нагоды “Магілёўскіх ведамасцей” – планёркі ў аблвыканкаме, прэс-рэлізы, што з’яўляюцца ў рэдакцыйнай скрыні. Дзмітрый абмовіўся, што яны і самі радыя пашыраць разнастайнасць герояў, але мясцовы крэатыўны клас аказаўся не гатовы паведамляць усім пра свае поспехі:

“Неяк у Магілёве план па экспарце дапамагла выканаць адна ІТ-кантора. Але вельмі папрасіла ў публікацыі не называць іх”, – расказаў выступоўца.

_8191

Актывістам, якія ўсё ж хацелі б з’явіцца ў стужцы агенцтва, Дзмітрый Ляпейка даў каштоўныя парады. Ён расказаў, што навіны – прадукт, які хутка псуецца, і, напрыклад, самыя папулярныя публікацыі – графікі адключэння гарачай вады.

Адпаведна, актывістам варта не рэкламаваць сябе, але пазнаёміцца з профільным журналістам ды прасоўваць саму тэму.

“Важна разумець, што ўяўляе сабой СМІ, куды вы звяртаецеся. Журналісты заўжды адкрытыя для зносінаў. Шмат рэчаў не адбываецца празнеразуменне асаблівасцяў працы: у кожнага сваё ўяўленне, як мае выглядаць матэрыял. Можна стэлефанавацца альбо падысці пагаварыць наўпрост на такіх мерапрыемствах, як гэтае”, – раіць ньюсмейкерам рэдактар “Магілёўскіх ведамасцей”.

Таксама ён дадаў, што часта аўтар не цікавіцца лёсам свайго прэс-рэліза: ці ён атрыманы, ці тэма цікавая, ці хапае інфармацыі.

Як і на мінулых прэс-клубах, да спікера паступілі гарачыя пытанні пра беларускую мову ў ягоным выданні. Ён доўга адбіваўся і ўрэшце падсумаваў:

“Мы – рускамоўны рэсурс. Калі вас цікавяць навіны, мы задаволім вашую зацікаўленасць у іх. Добрых журналістаў, якія могуць якасна пісаць па-беларуску, вельмі мала”, – лічыць Дзмітрый Ляпейка.

У каментарах пісалі, што перашкаджаюць інвестыцыям

Старшыню рэгіянальнага аддзялення Таварыства беларускай мовы, экскурсавода Алега Дзьячкова, не палохае непапулярнасць беларускай мовы ў СМІ. Ягонае грамадскае аб’яднанне мае ў сябрах некалькіх журналістаў. Анонсы і фота з мерапрыемстваў яны забяспечваюць сваімі сіламі.

_8291

“У мяне няма вялікага галаўнога болю наконт гэтага. Мэтанакіравана мы нікога не запрашаем. Пару разоў тэлебачанне прыязджала на нашыя падзеі”, – распавёў актывіст.

Звычайна магілёўскае ТБМ расказвае пра сябе з дапамогай сацыяльных сетак, сваёй рассылкі на электронныя адрасы, а сталым людзям тэлефануюць адрасна.

Такім самым чынам яны дзеляцца інфармацыяй пра перапіску і перамовы з чыноўнікамі, напрыклад, пра ўшанаванне памяці Міхася Зарэцкага ў Шклове.

Хоць ТБМ скрупулёзна з мясцовай прэсай не працуе, некалькі разоў героямі гарачых тэмаў яны станавіліся.

7-8 гадоў таму інвестар “Сервалюкс” хацеў пабудаваць офісны будынак насупраць драмтэатра. Гэта гістарычны цэнтр Магілёва. Алег выпадкова даведаўся ад чыноўнікаў, што ўжо ёсць праект і “што ўсё даўно вырашана”.

Актывіст з некалькімі сябрамі дамогся правядзення першага грамадскага абмеркавання. У выніку дамову на будаўніцтва скасавалі.

“У каментарах на MyCity.by чаго толькі не пісалі пра нас: мы замінаем развівацца, супраць інвестыцый, не даем працаваць”, – згадаў Алег Дзьячкоў.

Але наступнае грамадскае абмеркаванне ўжо не прынесла такіх вынікаў. Прадпрыемства “Магніт” лепей падрыхтавалася, і актывісты прайгралі.

“Ці можа ў Магілёве з’явіцца крэатыўны клас, які будзе гэту праблему вырашаць?” – задае пытанне ў залу мадэратар Наталля Халанская.

_48

Дырэктарка тайм-кавярні “13:87” у Бабруйску сама калісьці скончыла журфак. У сябе ў горадзе ёй удалося сабраць вакол сябе ды наладзіць узаемадзеянне паміж людзьмі творчых прафесій і актывістамі.

Дзмiтрый Ляпейка настроены скептычна, маўляў, тэхналогія “забаніць” на грамадскіх слуханнях вельмі простая. Менавіта яна мела станоўчы вынік адзін раз, але не спрацавала ў наступныя разы.

“Я спрабаваў дамовіцца з ІТшнікамі на ўзаемавыгадныя ўмовы, але пакуль без поспеху”, – падзяліўся ён.

Рэдактар інфармагенцтва таксама крытычна выказаўся наконт буйнога транснацыянальнага бізнесу ў якасці партнёраў.

“Мясцовым СМІ можна працаваць з сярэднім і дробным бізнесам”, – пракаментаваў ён прыклад праекта “Адметныя” часопіса CityDog і кампаніі Samsung.

Цэлая спрэчка разгарнулася пра выпадак, калі публікацыя ў інтэрнэце быццам бы перашкодзіла правядзенню мерапрыемства. Гарадскія актывісты аднойчы дамовіліся на тэрыторыі завода паказаць кіно пад адкрытым небам. На анонс чыноўнікі зрэагавалі рэпрэсіўна: як завод можа рабіць такое праз іх галаву. Артыкул быў зняты, а арганізатарам давялося прайсці доўгі шлях узгаднення падзеі.

Ці была тут адказнасць СМІ? У зале жартуюць, што крэатыўны клас у горадзе ёсць. Нумары ўсіх 250 чалавек ёсць у тэлефоне каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” у Магілёве Юрыя Стукалава. Навошта СМІ, калі можна патэлефанаваць наўпрост і не раздражняць улады?

Апошняя рэпліка Сяргей Сахарава, які ўважліва слухаў аргументы магілёўцаў, была трохі пафаснай і разам з тым вельмі матывавальнай:

“Прыклад Мінска кажа пра тое, што ўсё можа мяняцца. Тым больш у час, калі любы можа быць журналістам. Сайт ТБМ мае ўсе шанцы стаць СМІ. Варта зняць шоры і паверыць у ідэю”.

Хрысціна Марчук

Фота Зарыны Кадрацьевай

Глядзіце таксама:

“Журналіст vs актывіст: як выгадна суіснаваць разам”

“Нам не стае хіба толькі асабістага кантакту” — як камунікуюць журналісты і актывісты Віцебска


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў

У гэтым годзе 8 сакавіка свет у 110-ы раз адзначыць Міжнародны жаночы дзень. У нашай краіне гэта адно з самых любімых і масава...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы

Жонка сябры прэзідыума Каардынацыйнай Рады Максіма Знака, які амаль паўгода знаходзіцца пад вартай, распавяла «Белсату»...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц

Пасьля таго, як 5 сакавіка «Белсаюздрук» адмовіўся прадаваць папулярныя часопісы «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асьцярожна,...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў
    Каляндар
    Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура
    Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы
    Грамадства
    Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц
    Краіна
    Жанчыны эпохі БНР: выхад з гістарычнага ценю
    Літаратура
    «Закахацца можна ў мужчыну ў электрычцы. Народзіцца дзясятак вершаў, а ён не дазнаецца пра гэта». Гутарка з пісьменніцай Раісай Баравіковай
    Музыка
    «Трудна сначала, прыятна патом». Гурт «РСП» расказаў пра сваю адседку і турэмны альбом
    Культура
    Уладзімір Цэслер прысвяціў новы твор беларускім жанчынам
    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM