• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
22.02.2018 | У краіне Беларуская мова

Як у Магілёве мянялі цукеркі на беларускую мову

У Міжнародны дзень роднай мовы ў Магілёве прайшла ўжо традыцыйная акцыя “Люблю цукеркі і беларускую мову”. Чацвёрты год запар валанцёры ТБМ раздаюць магілёўцам цукеркі і просяць наўзамен напісаць слова на роднай мове ці ўспомніць якую-небудзь знакавую дату для беларускай гісторыі ці культуры.

— Людзі здзіўляюцца і перапытваюць: няўжо вы бясплатна цукеркі раздаяце? — распавядае кіраўнік магілёўскага аддзялення ТБМ Алег Дзьячкоў. — А мы адказваем: не, не бясплатна, а за адно беларускае слова.

Магілёўцам акцыя падабаецца: 9 з 10 чалавек усміхаюцца, з задавальненнем бяруць цукерку і ахвотна пішуць беларускае слова, часцей за ўсё гэта “дзякуй”. Есць і тыя, хто пахмура праходзіць міма, але такiх мала.

— Старэйшае пакаленне лепей мову ведае, — дзеляцца назіраннямі валанцёры. — Але і моладзь не адстае, гэта радуе.

Сярод слоў, запісаных на паперцы ў абмен на цукеркі, — “каханне”, “спатканне”, “шлюб”, “спадарожнiк”, “гонар”, “радзiма”, “мацi” — цэлае жыццё. Велізарны пяцікілаграмовы пакет цукерак усяго праз гадзіну падыходзіць да канца. Колькі дакладна прысмакаў раздалі валанцёры, ніхто не лічыў. Відаць, што гэтыя людзі шчыра натхнёныя ідэяй, ловяць сапраўдны кайф ад таго, што робяць, і магілёўцы гэта адчуваюць, заражаюцца натхненнем, настрой у людзей падымаецца, далей ужо ідуць з усмешкай на твары.

— Калі б мне так за кожнае беларускае слова па цукерачцы давалі, то я, магчыма, і размаўляла б па-беларуску заўсёды, — смяецца магіляўчанка Юля. — Я мову ведаю, але не размаўляю на ёй, таму што ніхто не размаўляе, не хачу быць белай варонай. Калі б усе гаварылі па-беларуску, то я б таксама, вядома. У школах вывучаць яе трэба абавязкова, мы ж беларусы, — упэўненая дзяўчына.

— Я сам не з Беларусі, але некалькі слоў ведаю, напрыклад, “дзякуй”, — прызнаецца Валерый, які ў Магілёў прыехаў з Украіны. — А наогул мова ў вас зразумелая, прыемная, яшчэ і цукеркі даюць — увогуле, адно задавальненне размаўляць па-беларуску!

 

Іра Тонева, Марыя Гілёва


Tweet
Тэгі: Магілёў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM