• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
11.06.2010 | Adnak!

Як узяць удзел у Першым фестывалі беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak!

Узяць удзел у Першым фестывалі беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі лёгка. Ніякіх узроставых, прафесійных і тэрытарыяльных абмежаванняў няма.

Удзельнікамі фестывалю могуць быць як прафесійныя гульцы рэкламнага рынку (рэкламныя агенцыі, студыі, СМІ ды інш.), так і асобныя аўтары, фрылансеры і грамадскія аб’яднанні.

Да ўдзелу ў конкурсах прымаюцца таксама яшчэ не рэалізаваныя праекты, зацверджаныя замоўцам. Перадугледжаны спецыяльны конкурс для праектаў, якія не прайшлі ўзгадненне ў замоўцы.

Удзел БЯСПЛАТНЫ.

Трэба толькі рэкламны прадукт, выкананы на беларускай мове за апошнія гады і жаданне прадэманстраваць яго шырокай аўдыторыі гледачоў.

Падаць працу максімальна проста.

Што неабходна зрабіць? Толькі выканаць сем крокаў:
1. Абраць намінацыю, у якой будзе ўдзельнічаць твая праца.
2. Спампаваць і запоўніць анкету ўдзельніка.
3. Спампавацьz і запоўніць заяўку на ўдзел працы ў конкурсе (нагадваем, што заяўку неабходна запоўніць для кожнай працы, якая падаецца на фестываль).
4. Падрыхтаваць зыходныя файлы і звярнуць увагу на афармленне працы згодна з патрабаваннямі.
5. Даслаць анкету і заяўкі ў аргкамітэт на адрас info@adnak.by.
6. Пасля гэтага ты атрымаеш доступ на FTP-сервер, куды неабходна будзе выкласці загадзя падрыхтаваныя працы ў электронным варыянце.
7. Арыгіналы прац (паштоўкі, календары, постэры, буклеты і інш.) неабходна даслаць на адрас: 220019, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, з пазнакай «У аргкамітэт фестывалю Adnak!».

Нагадаем, што ў межах фестывалю беларускамоўнай рэкламы і прамоцыі Adnak! таксама пройдзе конкурс для маладых рэкламістаў, партнёрам якога выступіла кампанія Velcom – першы аператар мабільнай сувязі стандарту GSM у Беларусі. Падрабязная інфармацыя аб конкурсе тут.

Усю дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
+375 29 755-1434, 177-0121, +375 25 978-9787, альбо па адрасе info@adnak.by.

Працы прымаюцца да 23 чэрвеня!

Звяртаем вашу ўвагу, што галоўная мэта правядзення фестывалю Adnak! – вызначыць становішча беларускамоўнай рэкламы на сучасным этапе. Неабходна не толькі сабраць максімальную колькасць прац і ўдзельнікаў, але і зразумець, як далей будзе развівацца гэты кірунак рэкламы ў нашай краіне. Менавіта таму спаборніцкі акцэнт, які ўласцівы фестывалям рэкламы, пакуль што адсунуты на другі план.

Асноўная ідэя правядзення фестывалю – судзейнічаць выпрацоўцы нацыянальных прыярытэтаў у рэкламе; пошук новых формаў камунікацыі; выяўленне важных, цікавых і эфектыўных тэндэнцый у грамадскіх камунікацыях. Працэдура ўдзелу ў фестывалі максімальна спрошчаная.

Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў пачатку ліпеня (канкрэтнае месца і час будуць абвешчаныя пазней).

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Абвешчаны збор сродкаў на кнігу ўспамінаў Радзіма Гарэцкага. У томе 900 старонак

Журналіст Глеб Лабадзенка выступіў з ініцыятывай збору грошай на кнігу ўспамінаў вядомага навукоўца і грамадзкага дзеяча Радзіма Гарэцкага — паведамляе Свабода. Паводле Лабадзенкі, у «іншай сытуацыі такую...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

На конны помнік князю Міндоўгу ў Навагрудку патрэбна яшчэ 18 тысяч рублёў

Працягваецца збор грошай на помнік князю Міндоўгу ў Навагрудку.  Цяпер ідзе другі этап стварэння помніка, расказаў Еўрарадыё навагрудскага аддзялення ТБМ Дзмітрый Солтан. Папярэдні праект...

valiancina_shauchenka
Маё права

Як цела ператвараецца ў нож

Бацька адабраў у дзяўчынкі магчымасць хадзіць на фізкультуру, таму што гэта непрыстойна. Суд пры разводзе можа сур'ёзна разглядаць пытанне, прыстойна ці непрыстойна паводзіла сябе жанчына да шлюбу. Партнёр можа падняць руку...

valiancina_shauchenka
Афіша

«Ваўкалак». Новая пастаноўка па творы Яна Баршчэўскага

11 снежня на камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа адбудзецца прэм’ера спектакля «Ваўкалак» паводле аднайменнага апавядання з кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Абвешчаны збор сродкаў на кнігу ўспамінаў Радзіма Гарэцкага. У томе 900 старонак
    Гісторыя
    На конны помнік князю Міндоўгу ў Навагрудку патрэбна яшчэ 18 тысяч рублёў
    Маё права
    Як цела ператвараецца ў нож
    Афіша
    «Ваўкалак». Новая пастаноўка па творы Яна Баршчэўскага
    Замежжа
    Сёння ў Браціславе адкрыюць дошку ў гонар Янкі Купалы
    Літаратура
    "Грай, Дудар": Ганна Севярынец пра Алеся Дудара
    Грамадства
    Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра "Возера радасці" апускаюцца рукі
    Маё права
    Як Кастусь і Марыя правы баранілі
    Літаратура
    Алег Лойка пра Максіма Багдановіча і яго творчасць
    Грамадства
    У Ізраілі ў 57 гадоў памерла адзіная дачка Рыгора Барадуліна
    Музыка
    20 гадоў прыгодаў “Старога Ольсы”: падборка малавядомых фактаў да Каляднага Фэста
    Маё права
    Як не стаць ахвярай
    Грамадства
    Генерал па-за дабром і злом
    Беларусы свету
    Як беларусы свету пратэставалі супраць інтэграцыі
    Грамадства
    Габрэйскае надмагілле як элемент альпійскай горкі? Нечаканая знаходка ў Горадні

Афіша

  • 12.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 11.12 14:00Зімовы сон у Мастацкім музеі: Дзіўныя гісторыі пра “Рускі імпрэсіянізм”
  • 11.12 20:00Блюз от EIGHTANDOUT в TNT Rock Club!
  • 12.12 18:00Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў
  • 12.12 18:30Дикая лекция: Болотные истории
  • 12.12 19:00Крама. Канцэрт у падтрымку запісу новага альбому
  • 12.12 20:00Зимний вечер с Квартирником!
  • 12.12 20:00Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra прэзентуюць альбом "Стрэчанне"

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Падпісаць Нішто
    • Дзмітрый Шэпелеў: "Я грамадзянін Беларусі. Я не грамадзянін Расіі"
    • Да чаго рыхтуецца беларускае войска? Закон “пра адтэрміноўкі” – верх айсберга
    • Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра "Возера радасці" апускаюцца рукі
    • “Будзьма!” займела ўласную інтэрнэт-краму!

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM