Пытанне, як захаваць бяспеку ўласнай інфармацыі ў час, калі ваш смартфон можа апынуцца ў недабразычліцаў, робіцца ўсё больш і больш надзённым.
Спецыяльна для вас кампанія «Будзьма беларусамі!» падрыхтавала відэа-нататку, у якой эксперт у кібербяспецы Мікалай Кванталіані простымі словамі распавядзе і пакажа, як захаваць бяспеку ўласных дадзеных.
З відэа вы даведаецеся:
-Як стварыць сапраўды складаны пароль
-Якімі мэсэнджарамі лепей карыстацца
-Як падрыхтаваць тэлефон да магчымай канфіскацыі
-Як запароліць асобныя дадаткі
-Як выдаліць дадзеныя са смартфона на аддаленні