• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
25.01.2018 | Асоба

Як зрабіць Беларусь прыгожай. Апошняе інтэрвію Міхала Анемпадыстава

Што стварае хараство ў прасторы вакол нас? Колеры, будынкі, прырода ці нейкія іншыя дэталі? Як зрабіць гэтую прастору прыгожай, утульнай і зручнай? Раіць мастак Міхал Анемпадыстаў.

Гэтае інтэрвію зь Міхалам Анемпадыставым было запісанае Радыё Свабода некалькі тыдняў таму. Мы дамовіліся апублікаваць яго напрыканцы студзеня — Міхал павінен быў выбраць некалькі сваіх ілюстрацый. Але сёньня яго ня стала. Беларускаму дызайнэру, графіку, фатографу, паэту і перакладчыку было 53 гады.

Міхал Анемпадыстаў. Здымак Арцёма Канцавога

Міхал Анемпадыстаў. Здымак Арцёма Канцавога

Традыцыя беларускага хараства

У беларусаў традыцыі дзьве: вясковая і шляхецкая. Народная культура была перадусім вельмі функцыянальная. Гэтым яна нагадвае прынцыпы, якія выкарыстоўваюцца ў сучасным дызайне. Бо дызайн мусіць быць найперш функцыянальны і зручны, недарагі, з даступных матэрыялаў. Народная культура вельмі дызайнэрская. У ёй выкарыстоўваюцца дрэва, камень, а пазьней цэгла.

У шляхецкай культуры ўсё залежала ад заможнасьці шляхты. У магнатэрыі было перайманьне цалкам эўрапейскай традыцыі. Калі прыходзіла барока, то пераймалася барока. Потым ракако і так далей. Цікава, што агульнаэўрапейскія трэнды адаптоўваліся на нашай глебе і набывалі пэўныя лякальныя адметнасьці. Лепш за ўсё гэта відаць на прыкладзе традыцыйнай шляхецкай сядзібы ХІХ ст. Гэта сьціплы дамок з ганкам, калёнамі, з трохкутным клясычным порцікам над уваходам. Гэта мясцовае пераасэнсаваньне архітэктуры клясыцызму. У нас ён перайшоў у дрэва і набыў дасяжныя для рэалізацыі формы. І стаў эталёнам шляхецкага раману.

Традыцыйная культура дашліфоўвалася стагодзьдзямі і таму вартая ўвагі. У ёй высокая эстэтычная каштоўнасьць.

Гісторыя беларускага кічу

Зьмены пачаліся тады, калі адбылося руйнаваньне традыцыйнага ладу жыцьця. Ён зьнік падчас Першай сусьветнай вайны. Гэта зьвязана з масавымі ўцёкамі, рэвалюцыяй і зьнішчэньнем патрыярхальнага ладу. Калі лад разбурыўся, то і гэтая культура зьнікла. Яна перастала сама сябе паўтараць.

У Эўропе традыцыйныя формы пераймалі эліты. Яны спрабавалі перанесьці іх на тагачасны сучасны лад жыцьця. Узьнікала пераасэнсаваньне. А ў СССР ніхто гэтым не займаўся. Традыцыйны лад павінен быў стаць гісторыяй. І сялянства ў выніку пачало экспэрымэнтаваць. Пачалі зьяўляцца формы, якія мы сёньня называем кічам. Яны станавіліся новым канонам народнага мастацтва.

У афіцыйным горадабудаўніцтве адбываліся іншыя працэсы, абсалютна не зьвязаныя. Пошукі савецкіх канструктывістаў у 1920-я гады, мінімалісцкі стыль. У той час былі шчыльныя кантакты з эўрапейскай архітэктурнай школай. Вядома, што людзі, якія працавалі ў Bauhaus, працавалі і ў СССР, і шмат што пабудавалі ў 1930-я. Шмат што, распрацаванае імі, рэалізоўвалася і пасьля вайны, напрыклад нашыя мікрараёны. І цяпер яны рэалізуюцца, але ўжо ў меншай ступені.

Колеры

​Калярыстыка — гэта адзін са складнікаў таго, што мы бачым. Яе няправільна вырываць з кантэксту архітэктуры і гарадзкога асяродзьдзя. Праблема не ў самой калярыстыцы. Кепска арганізаваную прастору, няўтульную, некамфортную, ня выратуе ніякі колер. Штучная прастора, у якой жыве чалавек, — гэта цэльны аб’ект. Там усё зьвязана, кожны элемэнт мае значэньне, у тым ліку і колеры. Некарэктна параўноўваць калярыстыку Менску і Вільні, маючы такую розную прастору і яе якасьць.

У нашай традыцыйнай культуры колеры будынкаў і матэрыялаў натуральныя, яны не фарбаваныя. Фарбы для дрэва зьявіліся толькі ў ХІХ стагодзьдзі, а даступнымі сталі ў ХХ. Традыцыйнае беларускае жытло не фарбавалася. Яно было колеру натуральнага дрэва, якое зь цягам часу цямнела, шарэла. Адпаведна беларускае традыцыйнае жытло — натуральных шэрых колераў.

Калі мы возьмем нашыя пяціпавярховыя хрушчоўкі і пафарбуем іх у самы ўдалы колер і пакінем па-за ўвагай тэрыторыю двароў, азеляненьне і іншыя дэталі, то наўрад ці нешта кардынальна зьменіцца. Гэта будуць проста ярка пафарбаваныя дамы, хай сабе і гарманічна, у непрыемнай прасторы. Колеры архітэктуры ня могуць быць самі па сабе прыгожыя — без уліку таго, што навокал.

Ёсьць напрацоўкі рэкамэндаваных фасадных колераў. Вельмі шмат гэта робіцца ў Швэцыі, Даніі і Нямеччыне, у краінах зь блізкім да нас кліматам. Ёсьць канкрэтныя колеры, правераныя зьменамі пораў году, як яны выглядаюць узімку, улетку, увесну і ўвосень. Трэба ўзяць і накласьці на нас. Гэта самы просты спосаб, калі казаць пра архітэктуру вялікіх памераў.

У выпадку мястэчак і вёсак самы архаічны колер — шэры. Ёсьць шмат сучасных матэрыялаў, які надаюць дрэву новы колер. Цёмна-брунатны, ажно да чорнага колеру. Драўляны дом, асабліва ўзімку, проста выдатна выглядае ў такой калярыстыцы. У Беларусі фарбавалі разьведзеным з вадою попелам — лугам. Гэта так і называлася — лугаваньне. Яно выбельвала. Фарбавалі вапнай таксама.

Любоў да пэўных колераў не закладзеная ў характар народу. Гэта ня нешта мэнтальнае. Гэта культурны набытак або традыцыя. У беларусаў гэта таксама культура.

Дрэвы

Для нашых шыротаў азеляненьне вельмі важнае. Бяз дрэваў нават самыя прыгожыя колеры будуць глядзецца абы-як у пустой прасторы. Азеляненьне і наяўнасьць дрэваў, кустоўя, гэта адзін зь неабходных элемэнтаў.

Дрэва, як вядома, вырастае ня хутка. Але ж дызайн — гэта працэс. Ён расьцягнуты на гады, і гэта трэба разумець. Любыя зьмены краявіду псуюць яго надоўга. Таму, калі мы сьпілоўваем дрэвы, то павінны разумець, што, пакуль ня вырастуць новыя, то нічога цікавага не адбудзецца. Калі будуецца брыдкі будынак, і ня там, дзе трэба, то ён таксама застаецца на гады ў гэтай прасторы. Яго нікуды асабліва не прыбярэш. Таму падыход да гораду, да месца, дзе мы жывём, павінен быць вельмі прадуманым. Усё павінна рабіцца з аглядкай на тое, як гэта будзе выглядаць: ці будзе гэта гарманічная прастора, ці проста месца для жытла.

Дах

Вялікае значэньне мае дах і ягоны колер. З усіх матэрыялаў, якія ў нас існавалі, даступнай была гонта. У Менску 80% будынкаў былі крытыя гонтай, якая мае шэры колер са срэбным адценьнем. Была цэмэнтная шэрая дахоўка і шыфэрная дахоўка. Апошняя была ня хвалістая, а па форме клясычнай дахоўкі. Клясыцызм у канцы ХVІІ ст. пачаў выкарыстоўваць бляху. Мэталічная бляха выкарыстоўвалася на афіцыйных будынках і сакральных.

У візуальным абліччы шыфэру я нічога ня бачу. Гэта нэўтральны шэры матэрыял. Ён не выбіваецца зь беларускай прыроды. Іншае пытаньне, што ён шкодны для здароўя. Я, напрыклад, стандартызаваў бы колеры, якімі фарбуюць мэталачарапіцу. Гэта вельмі важна. Будынкі могуць быць і ідэальная пафарбаваныя, а дахі жахлівыя. Напрыклад, вішнёвы. А чаму ён вішнёвы, абсалютна незразумела.

У нас кожная фірма, якая вырабляе мэталічную дахоўку, сама падбірае колер. Я ўпэўнены, што яны не правяраюць, як ён выглядае ў асяродзьдзі. Былі пігмэнты — замяшалі і прадаюць. А яно ж потым фармуе аблічча гораду. Таму павінна быць нармаваньне. А ў нас варта было б увесьці правіла, што колеры мэталачарапіцы павінны адпавядаць рэгіянальнай традыцыі.

Шкло

Шкло і шкло, падфарбаванае рознымі адценьнямі, — гэта адно з самых прыдатных рашэньняў для сучаснай архітэктуры. У гэтым шкле як мінімум адбіваюцца неба і асьвятленьне. Коштам гэтага яны спалучаюцца з навакольным асяродзьдзем і не вытыркаюцца зь яго.

Шкло — гэта ўдалы матэрыял для сучаснай архітэктуры. Ёсьць радыкальныя варыянты, як чорнае шкло. Гэта нетыпова для архітэктуры. Але мне гэта падабаецца. Яно надае пэўную скульптурнасьць архітэктуры. Сучасныя хмарачосы ўсё часьцей пачынаюць нагадваць не архітэктурныя аб’екты, а абстрактна-скульптурныя формы. Кампутары дазваляюць пабудаваць усё што заўгодна, любую форму. І чорны колер да гэтых формаў пасуе.

Дэталі, якія ствараюць прыгажосьць

Пасьляваеннае будаўніцтва ставіла за мэту даць людзям жыльлё, а эстэтычныя пытаньні адыходзілі на далёкі плян. А калі яны не былі сярод мэтаў, то ўзьнікла і адпаведная прастора.

Ня важна, як выглядаюць самі будынкі. Важна, як арганізаваны гэты працэс. Мае значэньне сама тэрыторыя. Як яна падзеленая будынкамі. Ці гэтыя будынкі занадта блізка, ці занадта далёка. Ці яны адбудоўваюць нейкую франтальную пазыцыю, ці яны ўтвараюць прыступку. Гэта складная архітэктурная задача. Далей важна, як пракладзеныя дарожкі. Важна, якія матэрыялы выкарыстоўваюцца на ходніках. Дзе стаяць трансфарматарныя будкі. Ці яны навідавоку, пасярод двара, ствараюць дамінанту. Дзе стаяць пляцоўкі дзіцячыя. Ці ёсьць лавы, якія гэта лавы, ці яны зьліваюцца з навакольным асяродзьдзем, ці ўтвараюць зь ім гарманічную прастору.

У нас найчасьцей сама прастора непрадуманая. Дарожкі пракладзеныя ня там, дзе зручна людзям. Будка стаіць ня там, дзе варта яе было б паставіць. Сьметніца стаіць пад вокнамі. Каб гэта нейкім чынам нэўтралізаваць, ставіцца лава, пафарбаваная ў фіялетавы колер. Тут акцэнт, там акцэнт. У выніку мноства гэтых плямаў, і глядзіш: нібыта ўсё і каляровае, але ў выніку здаецца шэрым.

Бурыць ці не бурыць?

Бурыць — гэта надта радыкальны мэтад горадабудаўніцтва. Архітэктура павінна ўмець упісацца ў тую прастору, якая ўжо ёсьць. Гэта акурат паказьнік добрай архітэктуры, калі яна ўлічвае ўжо тое, што існуе, і ўваходзіць у прастору новым аб’ектам, не разбураючы, а дапаўняючы яго.

Варта было б захаваць мікрараёны 60-х з хрушчоўкамі. Пытаньне толькі, наколькі тэхнічна яны здольныя эксплюатавацца. Заўсёды ў такіх пытаньнях павінен быць асаблівы падыход. Тут проста няма ўнівэрсальных рэцэптаў. Часта раёны добра збудаваныя, але іх псуе неарганізаваная чалавечая ініцыятыва ў выглядзе зашклёных бальконаў, якія хто як умее, так і робіць. А архітэктура — гэта супольная прастора.

У Эўропе на гэты конт вельмі жорсткія законы, і яны выконваюцца. Цывілізаваны падыход — гэта абмежаваньні. Калі нешта прадумваецца комплексна, то так і павінна быць.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Менская крама «Мой Модны Кут» пасьля затрыманьня заснавальнікаў абвясьціла пра закрыцьцё

«Нашая крама "Мой Модны Кут" будзе зачынена да лепшых часоў», паведамляе Свабода. 26 студзеня затрымалі...

valiancina_shauchenka
Замежжа Мастацтва

Лаўрэатамі конкурсу мастацтваў у Славеніі сталі дзеці з Лунінца

Вучні Лунінецкай дзіцячай школы мастацтваў на Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Музычныя зоркі Славеніі»...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Расія: імперыя як армія і армія як імперыя

Абмеркаванні Навальнага, «залатога ёршыка» і расійскіх пратэстаў носяць выразна эмацыйную афарбоўку. А ў дадатак наклаліся...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі адкрылася выстава вядомага фотамайстра Георгія Дондзіка

Канцэптуальным рашэннем для фотамастака было жаданне падзяліць экспазіцыю на тэматычныя блокі: «Горад 70–80», «Асобы»,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Менская крама «Мой Модны Кут» пасьля затрыманьня заснавальнікаў абвясьціла пра закрыцьцё
    Замежжа Мастацтва
    Лаўрэатамі конкурсу мастацтваў у Славеніі сталі дзеці з Лунінца
    Гісторыя
    Расія: імперыя як армія і армія як імперыя
    Мастацтва
    У Магілёўскім абласным мастацкім музеі адкрылася выстава вядомага фотамайстра Георгія Дондзіка
    Культура
    Сяргей Харэўскі ў «Кантэксце». Нечаканы Менск і беларуская Вільня
    Грамадства
    У Беларусі выраслі продажы алкаголю
    Маё права
    Беларускія праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ 31 чалавека
    Гісторыя
    Як ствараўся Інбелкульт
    Грамадства
    Барыс Хамайда: Я нарадзіўся, бо маю маці ўратаваў ад смерці беларускі настаўнік
    Маё права
    Праваабаронцы апублікавалі даклад аб катаваннях у Беларусі
    Грамадства
    Як падаць вестку палітвязню, што пра яго не забыліся?
    Гісторыя
    Турма ў традыцыйным светаўспрыманні беларусаў
    Мастацтва
    Раман Заслонаў: ад нас сышоў мастак сусьветнага ўзроўню
    Каранавірус
    Сляды пандэміі. Што рабіць з маскамі, каб не шкодзіць сабе і прыродзе
    Кіно
    Фільм па раману Віктара Марціновіча трапіў у лонг-ліст прэміі «Оскар»

Афіша

  • 29.01 20:00Dzieciuki - Вялікі анлайн-канцэрт
  • 30.01 20:00Гурт “Петля Пристрастия”
  • 06.02 12:00Анлайн-трэнiнг "Краіна без права: што трэба ведаць?"
  • 13.02 19:00Традыцыйны канцэрт да дня ўсіх закаханых ад Віктара Шалкевіча
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM