Якім можа быць нацыянальны строй для беларускіх школьнікаў паказалі ў Гродне мадэльеры Алёна Маркоўка і Наталля Кажушкова з мінскай майстэрні «Elen-Carotte».
Яны прэзентавалі паўсядзённую школьную форму ў гарадзенскай «Краме Ц». У планах майстэрні стварэнне святочнага строю, які могуць набыць для маленькіх беларусаў іх бацькі.
Пра саму ідэю майстэрні, распавядае Алена Маркоўка: «Увядзенне ў паўсядзённасць беларускага строю, яго развіццё, каб людзі маглі адчуваць сябе беларусамі ў кожным моманце свайго жыцця. Таму мы прапануем цэлую лінейку вопраткі ад немаўлят да самых старых. Адна з ідэй — гэта школьная форма, што ўжо цяпер вельмі актуальна».
“Пра густы не спрачаюцца, і вышыванку я люблю пяшчотна, і мода на яе мне даспадобы, – піша блогер Дар’я Каткоўская, – але гэтаму адзенню самае трапнае вызначэнне прыўкрасная фраза “смешные дети у крестьян“. Акрамя таго, я ўяўляю, як можна ўпрасавацца да смерці ільняной адзежай дзецям у школу.”