• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
02.03.2018 | Літаратура

«Яны — гэта мы»: пра дэбютную кнігу Сяргея Шаматульскага

Кніга Сяргея Шаматульскага «Яны», якая нядаўна выйшла ў серыі «Пункт адліку» Саюза беларускіх пісьменнікаў, выклікае жаданне зараз жа ўзяць мабільны і патэлефанаваць блізкім і далёкім сваякам, з якімі не меў зносінаў ужо некалькі гадоў. Хто «Яны» такія, і чаму іх кароткія гісторыі выклікаюць столькі эмоцый? Піша Алена Босава.

1170

Яны — гэта людзі, якіх мы бачым на старых фота або калі стаім у чарзе ў краме, пра якіх чуем у кароткіх застольных размовах. Гісторыі пра іх маленькія і мімалётныя, з-за чаго не атрымліваецца аналізаваць іх дзеянні, рэфлексаваць над правільнасцю-няправільнасцю ўчынкаў. Застаецца толькі спачуваць. Або праходзіць міма.

Сяргей Шаматульскі адразу развеяў надзеі на тое, што людзі з кнігі існуюць у рэчаіснасці — па словах аўтара, ён не ставіў мэты прысвяціць кнігу камусьці канкрэтнаму.

“За першы год навучання ў Школе маладога пісьменніка ў мяне з’явіўся нейкі корпус тэкстаў, які так ці інакш выбудоўваўся ў лагічны шэраг. І калі быў аб’яўлены конкурс на другі год, я вырашыў паспрабаваць стварыць зборнік, заснаваны на наяўных апавяданнях”.

Ад лёгкага суму першых апавяданняў кнігі, якія закранаюць тэму адзіноты сярод людзей, бліжэй да канца “Яны” даводзяць да ўздрыгу — з’едзеная сабака, пахаванне, нябачная прысутнасць Другой сусветнай вайны. Усё гэта яднае старое калектыўнае пастановачнае фота, узятае дызайнерам Юліяй Кандрацюк з архіву Лізы Неўмяржыцкай, якое стварыла, на думку аўтара, “наглядны сінапсіс усяго таго, што хацелася напісаць”. З фотаздымкаў на чытача глядзяць безыменныя людзі з стуленымі вуснамі — маўляў, мы сюды не паскардзіцца прыйшлі, а па справе.

“У мяне не было ідэі напісаць “сумна”, гэта хутчэй такая псіхатэрапеўтычная загадка — тады атрымлівалася так, у будучыні, магчыма, напішацца па-іншаму, а можа, і не напішацца наогул. Гэта непадуладна аднаму жаданню “зрабіць вось такое” — аўтар жа заўсёды назірае крыху збоку. Думаю, цыкл стаіць на нейкай іншай мяжы эмоцый — як пашкадаваць невядомага чалавека ў трамваі, а пасля выйсці на сваім прыпынку і забыцца. Ды і героі — гэта звычайныя людзі, чым іх аповеды маркотней за любыя іншыя? Гэта ўсяго толькі адна з гісторый жыцця “абывацеля “, пра якую мала хто кажа. Жыцця, пра якое не здымуць кіно — маўляў, каму гэта будзе цікава?”

Анатацыю рэдактара кнігі Наталлі Паваляевай Сяргея Шаматульскі лічыць самай дакладнай: “Яны — гэта мы”. Можа, кніга такая зразумелая чытачу менавіта таму, што ён бачыць у ёй сябе? Схаваўшы пад паліто і шапку свае гісторыі — маленькія, нязначныя — мы выходзім на вуліцу і робімся часткай натоўпу. А ў натоўпе побач з намі ідзе Вера з ялавіччыным сэрцам у пластыкавым пакеце, непадалёк Нікі запальвае чарговую танную цыгарэту, а праз дарогу стаіць Рымка ў старым капелюшы — ці то з норкі, ці то з фарбаванай вавёркі.

Тэкст: Алена Босава, на фота: Сяргей Шаматульскі, аўтар фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM