• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
26.07.2017 | Музыка

Ярмоленка: Хоча, то хай будзе суд ― я плаціць Ханку не збіраюся

Забараніўшы спяваць “Малінаўку” Ядвізе Паплаўскай і атрымаўшы 25 тысяч долараў за “Чужую мілую” ад Аляксандра Саладухі, кампазітар Эдуард Ханок пагражае судом Анатолю Ярмоленку. Лідара ансамбля “Сябры” Ханок вінаваціць у “прысваенні аўтарства”.

Ханок:“Калі чалавек цягам 15 гадоў увогуле не аб’яўляе вас, то гэта называецца прысваенне аўтарства. Бо артыст павінен штодня ва ўсіх канцэртах па законе аб’яўляць (аўтараў слоў і музыкі песні, ― Еўрарадыё). Бо песня без аўтара не існуе! Тым больш, што песня ― гэта прадукт публічны. І калі гэта публічны прадукт, то нельга, каб самі сябе любімых піярылі і зараблялі грошы, а пра аўтара зусім забылі. Гэта грубае парушэнне выключных правоў. Ярмоленка не мае са мной не толькі сумесных выключных правоў але і ўвогуле нічога. Я проста яму дазваляў спяваць, я не ўмешваўся”.

Судовы працэс мусіць адбыцца ў верасні. Але колькі грошай хоча ад спевака, кампазітар яшчэ не вырашыў.

“Я пакуль не ведаю, колькі буду выстаўляць ― трэба яшчэ даведацца, колькі прыблізна даюць. Бо кажуць, што даюць не шмат. У любым выпадку, я буду патрабаваць 2,5 тысячы долараў. Тым больш, што я ўжо прапаноўваў Ярмоленку, каб гэтыя 2,5 тысячы пайшлі на будаўніцтва помніка воінам-дэсантнікам у Калодзішчах. Вось, іх я і буду патрабаваць. Тут справа не ў грошах, а ў прынцыпе. Асноўная задача ― прымусіць людзей думаць, прымусіць чытаць законы”.

Эдуард Ханок

Размова найперш ідзе пра песню “Вы шуміце, бярозы” на верш Ніла Гілевіча. Яе ансамбль “Сябры” сапраўды выконваў, але адкупляцца ад аўтара музыкі па прыкладзе Саладухі Анатоль Ярмоленка не жадае.

Анатоль Ярмоленка: “Я яму адказу сказаў: калі хоча падаваць у суд ― хай падае. У мяне ёсць, чым апеляваць, у яго таксама, як мне падаецца. Калі будзе так ― няхай робіць так. Я яго песню не спяваю. Ішла гаворка пра “Шуміце, бярозы”, а пра іншыя песні гаворкі не было. Ды мы не выконваем амаль што ніводнай яго песні. Калі не казаць пра “Жар-птушку”, якую калісьці рабілі”.

Выконваць “Вы шуміце, бярозы” Анатолю Ярмоленку Эдуард Ханок забараніў у канцы красавіка. Але песня з рэпертуару ансамбля “Сябры” не знікла ― новую музыку на верш Гілевіча напісаў кампазітар Марк Тайтлер.

Што праўда, сатысфакцыю Ханок хоча за апошнія 15 гадоў яе выканання. Толькі ці мае ён на гэта права? Напісаную за савецкім часам песню “Вы шуміце, бярозы” ў сябра Саюза кампазітараў Беларусі набыў тагачасны Мінкульт і перадаў для выканання “Сябрам”. Атрымліваецца, што сваё кампазітар атрымаў, прадаўшы песню. Але ў Ханка свой погляд на тую здзелку.

Ханок:“У савецкі час нават калі міністэрства і набывала ў вас песню, то яно не магло купіць у вас выключныя правы. Выключныя правы на песню яшчэ 50 гадоў пасля маёй смерці будуць лічыцца за мной і маімі сваякамі. І таму, калі нават некалі міністэрства песню набывала, то гэта даўно ўжо не лічыцца! Ужо даўно ўсе законы змяніліся. А артысты накшталт Ярмоленкі і Ціхановіча з Паплаўскай, хочуць жыць па законах шоў-бізнесу, зарабляць грошы на карпаратывах і гэтак далей, а з намі спрабуюць размаўляць па савецкіх законах ― гэты нумар не пройдзе”.

А вось судзіцца з Ядзвігай Паплаўскай кампазітар не плануе. Кажа, забараніў ёй выконваць “Малінаўку” ды “Я у бабушки живу” і гэтага яму дастаткова

Зміцер Лукашук, Еўрарадыё

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM