• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
08.02.2017 | Гісторыя

Яшчэ пра магілу Каліноўскага — кампетэнтна

На тым тыдні ў Вільні на гары Гедыміна археолагі адкрылі пахаванні — меркавана пакараных смерцю паўстанцаў 1864 года. Містычны момант: гэта адбылося 2 лютага, у дзень нараджэння Каліноўскага. Ці ёсць сярод знойдзеных костак парэшткі самога Каліноўскага? І дзе менавіта тая магіла? Пра гэта мы пагутарылі з мастацтвазнаўцам Сяргеем Харэўскім.

Ён у 2001-м апублікаваў у «Нашай Ніве» артыкул-версію пра месца пахавання начальніка паўстання, якая цяпер можа знайсці пацверджанне.

«Раскопкі на гары Гедыміна, — расказвае Харэўскі, — пачаліся, калі пасля навагодняй адлігі ссунуўся грунт і адкрыліся чалавечыя косткі.  Дзе менавіта гэтая магіла? Як падымаешся сцежкай на гару, абыходзячы яе па спіралі, пры самым уваходзе ў нізкія замкавыя сцены, з боку ракі, з правага боку ад сцежкі.

Мяркуючы па пад’ёмным матэрыяле — гузіках, цвічках і г.д., тыя людзі, што ляжаць у магіле, памерлі ў 1860—70-я.Яшчэ, паводле археолагаў, можна вызначыць, што яны былі расстраляныя. Таксама пры іх знайшліся каталіцкія крыжыкі і медальён. То бок гэта маглі быць афіцэры расійскага войска тутэйшага паходжання, якія прымкнулі да паўстання. Бо расстрэльвалі вайскоўцаў, а паўстанцаў-цывільных — вешалі, як Каліноўскага».

Значыць, цалкам магчыма, што навагодняя адліга адкрыла тую самую братнюю магілу 15 паўстанцаў, у раскопках якой у 1915-м удзельнічаў Іван Луцкевіч. І, цалкам магчыма, што, пры далейшых раскопках, будуць знойдзеныя і парэшткі самога Каліноўскага.

Тады, у пачатку ХХ стагоддзя, іх «пазналі» па скураным абутку — пасталах (польскія крыніцы напісалі «макасіны») — тады яшчэ жылі сведкі, якія памяталі, у чым быў Каліноўскі ў дзень страты.

Але ні тады, ні цяпер, кажа Харэўскі, даследчыкі не мелі пэўнасці, што менавіта ў гэтай магіле пахавалі Каліноўскага. А сведчанні праз 50 гадоў — досыць няпэўная крыніца.

«Паўстае і іншае пытанне: каму гэта трэба? — кажа Харэўскі. — Далейшыя раскопкі, магчымая генетычная экспертыза — усё гэта каштуе грошай. Ці мусіць за гэта плаціць літоўская дзяржава? Для літоўцаў Каліноўскі — шараговы гістарычны дзяяч. Гэта для беларусаў ён першы публіцыст, аўтар двух вершаў на мове, нацыянальны сімвал.

І нават калі ўдасца выявіць парэшткі Каліноўскага. Што з імі рабіць? Перазахоўваць у Беларусі?

«Гэта нейкая манія: усіх перазахаваць, — кажа Харэўскі. — Некалі хацелі Багдановіча, цяпер ідуць пагалоскі, што выправяцца ў Прагу шукаць Скарыну… Што зменіцца ад перазахавання?

Нам перш трэба дасягнуць грамадскага кансэнсусу па ўспрыманні гэтых асоб, дасягнуць сітуацыі, калі б усё грамадства прыняло беларусацэнтрычную версію гісторыі.

Таму для мяне гэтая знаходка на гары Гедыміна — нагода падумаць не пра косткі, а пра след чалавека на зямлі. А косткі чапаць — гэта нават неяк не па-хрысціянску».

Магіла Каліноўскага (Артыкул, апублікаваны ў НН у 2001-м)

Кастусь Каліноўскі — першае імя нашага гістарычнага пантэону, якое адгукаецца на словы «нацыянальны герой Беларусі». Вялізная колькасьць вершаў і цэлых раманаў, тэатральных спэктакляў і мастацкіх палотнаў прысьвечаная гэтаму чалавеку — герою, што заслужыў сабе імя Справядлівага.

Але нідзе я не знаходзіў зьвестак пра ягоны апошні спачын.

І вось на Дзяды, дзякуючы дапамозе найбольш аўтарытэтнага ў Літве дасьледчыка паўстаньня Каліноўскага, гісторыка й журналіста Ўладзіслава Бікуліча, журналісту НН удалося расшукаць ягоную магілу.

«Пасьля таго як кіраўнік антырасейскага паўстаньня 26-гадовы Кастусь Каліноўскі быў схоплены на кансьпіратыўнай кватэры ў Вільні, яго засадзілі ў Дамініканскі кляштар, дзе тады была зробленая турма. Адсюль 10 сакавіка яго прывялі на Лукішкі — знакаміты віленскі пляц. Тут Каліноўскага як «дзяржаўнага злачынца» павесілі. За часамі паўстаньня 1863 г. расейскія акупацыйныя ўлады на чале з графам Мураўёвым баяліся паўтарыць сваю памылку 1839 г., калі яны пасьля экзэкуцыі аддалі цела расстралянага імі паўстанца Сымона Канарскага віленчукам. Магіла Канарскага адразу стала месцам паломніцтва і ўся патанала ў жывых кветках і сьвечках. А зь ягоных кайданоў патрыёты парабілі сабе «чорную біжутэрыю» — пярсьцёнкі й бранзалеты.

Пакараных сьмерцю паўстанцаў 1863 г., у тым ліку Каліноўскага, Серакоўскага ды іншых, вырашана было хаваць патаемна. Пасьля страты на шыбеніцы іх целы звозілі на Замкавую гару, дзе тады стаяў расейскі гарнізон. Тут іх і закопвалі пад старадаўнімі мурамі, у братняй магіле. Увесь час магілу вартавалі маскалі, і ніводзін цывільны вілянчук цягам паўстагодзьдзя ня меў права туды зайсьці. Больш за тое, расейцы зрабілі на магіле паўстанцаў пляцоўку для гульні ў крыкет, пра што сьведчаць тагачасныя фатаздымкі.

Калі ж у 1915 г. расейцы пакінулі Вільню, тутэйшая грамадзкасьць адразу пачала пошук славутае магілы. І праўда, археолягам, сярод якіх быў і беларус Іван Луцкевіч, пашчасьціла знайсьці дакладнае месца пахаваньня. Балазе, жывы быў яшчэ дворнік, што працаваў колісь у расейскім форце на гары. Падчас раскопак былі зной-дзеныя людзкія парэшткі, фрагмэнты паўстанцкіх чамарак, спражкі, абутак. Самы выбітны тагачасны віленскі дойлід Антон Вівульскі вырабіў велізарны адмысловы крыж, у народным кшталце, зь вялікіх брусоў дрэва. Але неўзабаве расейскіх акупантаў зьмянілі нямецкія. На загад камэнданта Вільні графа Інстэнбурга фон Бэрнштэйна немцы зламілі крыж і закапалі яго тамсама.

Калі ж у 1921 г. Вільня адышла да Польшчы, мэмарыял быў адноўлены. Гэтым разам ён складаўся з крыжоў і прыгожай мармуровай шыльды, на якой былі высечаныя імёны паўстанцаў, якія знайшлі тут свой вечны спачын, —Каліноўскага, Серакоўскага, Браніслава Калышкі, ксяндза Станіслава Ішоры. Усяго каля пятнаццаці чалавек. Але пасьля таго, як Сталін перадаў Вільню Літве, у 1940 г. крыжы былі спаленыя, а шыльда зьнікла бязь сьледу.

Віленскі журналіст і літаратар Войцех Пятровіч распавядаў: «Драўляны крыж, разьбяны крыж, складзены зь некалькіх частак, быў трохі падобны на жмудзка-літоўскія крыжы (справа ў тым, што сям’я Вівульскіх паходзіць са Жмудзі, таму ён, пэўна, і меў сэнтымэнт да жмудзкіх крыжоў). Ён стаяў акурат там, дзе цяпер ляжыць камень, прысьвечаны Грунвальдзкай бітве, роўна пасярэдзіне, наверсе, на Замкавай гары». Генрык Сасноўскі, супрацоўнік тутэйшай Фундацыі польскай культуры імя Мантвіла, падае і іншыя падрабязнасьці: «Калі польскія археолягі вывучалі тыя магілы, дык знайшлі макасыны Каліноўскага й іншыя рэчы… І Каліноўскі, і Серакоўскі былі пахаваныя менавіта там. Іх пазналі па ботах, гузіках… Літоўцы ставяцца да гэтай гары як індусы да сьвятой каровы. Маўляў, гэта гара Гедыміна й нічога там не павінна болей быць… Перад вайною крыж звалілі, падпалілі… Там цяпер няма згадак пра паўстанцаў 1863 г. А некалі ж людзі зрабілі там пляцык, у 1923 г. нават узьнесьлі маленькі фантанчык, была прыгожая мармуровая табліца з імёнамі пахаваных там герояў».

Ідэя аднавіць мэмарыял над магілаю паўстанцаў раз-пораз узьнікала па вайне. Эскіз помніка стварыў будучы акадэмік Канстанцінас Богданас. Але ўлады гэтай справы не падтрымалі. Цяпер гэтая скульптурная кампазыцыя стаіць у Мастацкім музэі — зробленая вельмі традыцыйным, рамантычным кшталтам, у духу Антакольскага. Супраць мэмарыялу паўстанцам Каліноўскага на Замкавай гары рэзка запярэчыў Антанас Жугжда, намесьнік прэзыдэнта літоўскай Акадэміі навук, дырэктар Інстытуту гісторыі. Падставу прыдумалі простую: на тым месцы стаіць камень, прысьвечаны бітве пад Грунвальдам. Вежа стаіць, камень ляжыць. Яшчэ адзін помнік ня «ўпішацца» ў гару. Яшчэ адна вэртыкаль для гары будзе залішняю. Сышліся на тым, што Тры крыжы ёсьць агульным помнікам усім паўстанцам (бо хавалі паўстанцаў і на Трохкрыжовай гары, дзе стаяла іншая расейская фартэцыя)», — пісаў Сяргей Харэўскі.

Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM