• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
03.06.2015 | Культура

Юлія Чарняўская: Маё «нацыянальнае пачуццё» — пяшчота

Супольны культурніцкі праект “Цытуй сваё!” заклікае беларусаў згадаць найлепшае з беларускай думкі. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца ўсе ахвочыя. Штотыдзень мы будзем запрашаць выбітных беларусаў пракаментаваць ужо дасланыя цытаты. Сёння вашай увазе выбар культуролага, прафесаркі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Юліі Чарняўскай.

«Ёсць розныя спосабы адчуваць пачуцці — да чалавека, да слова, да зямлі. Ёсць людзі, для якіх «нацыянальнае пачуццё» — гэта гонар. Ім неабходна ведаць, што іх краіна вялікая — тэрытарыяльна або гістарычна, што на гэтай зямлі разгортваліся падзеі сусветнай важнасці, што менавіта тут нарадзіліся значныя палітычныя персоны і геніяльныя мастакі. Гэта цалкам зразумела.

Ёсць іншая форма «нацыянальнага пачуцця» — ламентацыя (стогны). Яна ўласцівая посткаланіяльным краінам, і гэта этап вызвалення — калі толькі не зацягваецца на гады і гады і тады ператвараецца ў апраўданне ўласнай ляноты.

Ёсць і іншыя формы «нацыянальнага пачуцця»: агрэсія, якую хтосьці прымае за актыўную жыццёвую пазіцыю; ксенафобія, якую любяць называць «патрыятызмам»; страх зменаў, які прынята лічыць «традыцыяй»…

Формаў любові да радзімы шмат: ёсць і карыкатурныя, і прыгожыя, ёсць сур’ёзныя, а ёсць гульнявыя. Маё «нацыянальнае пачуццё» — пяшчота. Мне важна хадзіць па маім горадзе і радавацца таму, што Цэнтральная кнігарня стаіць там, дзе і стаяла; што ў Свіслачы па-ранейшаму плаваюць качкі, якіх трэба карміць батонам; што каля майго дома квітнее яблыня, а каля ўніверсітэта — каштаны. Я люблю жаўцізну рапсавых палёў — і ружаватыя ствалы соснаў; ціхую празрыстасць Браслаўскіх азёр і адважных вавёрак у гомельскім парку; Фарны касцёл і полацкую Сафію. Я шкадую сінеязыкіх зуброў і гарадскіх катоў.

Я люблю дзеканне і цеканне. Трасянку. Мне падабаюцца вясёлыя веласіпедысты і сельскія бабулькі з вачыма такімі блакітнымі, якіх я не бачыла больш нідзе. Я люблю фестываль вулічных тэатраў і квашаную капусту з Камароўкі. Мне падабаецца, калі ў пераходах метро граюць Баха або Цоя. Васількі. Бэз. Ландышы. Буслоў у гнёздах з шын. Жалуды. Дранікі. Пафарбаваныя ў сіні шагалаўскі колер платы.Гэты свет — мая вялікая радня. І таму я галасую за цытату з Ігара Бабкова».

cytuj02+logo

Падрабязней пра праект ТУТ

Аргкамітэт:

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM