• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
18.05.2018 | Замежжа Літаратура

Юя Вісландэр: За “Маму Му” мне дзякавалі бацькі — ім весела чытаць мае кнігі разам з дзецьмі.

Аўтарка легендарнай Мамы Му наведала фестываль “Горад і кнігі”.

Сёлета на фестываль “Горад і кнігі”, што ладзіцца кожны год, завітала прадстаўніца Шведскай акадэміі дзіцячай кнігі, аўтарка знакамітага цыкла пра прыгоды Мамы Му, Юя Вісландэр.

Кнігі пра прыгоды Мамы Му ўжо даўно папулярныя па ўсёй Беларусі. Лямцавая батлейка, што распавядае пра прыгоды знакамітай кароўкі і яе сябра крумкача, пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!” аб’ехала ледзь не ўсю краіну.

“Юя пачала пісаць пра прыгоды Мамы Му ў 1985 годзе, то бок болей за трыццаць гадоў таму, — кажа перакладчыца Надзея Кандрусевіч, якую сёлета ўганаравалі прэміяй “Палымяная душа”, якую штогод выдае Шведская акадэмія дзіцячай кнігі. — Гэтыя кнігі перакладзеныя на 30 моваў свету і дагэтуль прадаюцца на ўра, у тым ліку ў Беларусі. На вялікі жаль, беларускамоўнай дзіцячай літаратуры ў нас меней, чым хацелася б, і развіваецца яна павольна. Таму кнігі Юі, апроч таго, што напісаныя па-майстэрску, яшчэ і папулярызуюць беларускую мову сярод дзяцей”.

Напярэдадні адкрыцця выставы “17 прычын чытаць дзіцячыя кнігі” Юя Вісландэр сустрэлася з беларускімі чытачамі.

“Учора мне дзякавалі за “Маму Му” бацькі, — кажа спадарыня Юя, — ім весела чытаць мае кнігі разам з дзецьмі, яны кажуць, што ў гэтых кнігах ёсць адчуванне свабоды, бо кніга не мае асноўнай мэтай вучыць ці навучыць чаму-небудзь. Таму я не здзіўляюся, што гэтыя кнігі ў Беларусі папулярныя не меней, чым у іншых краінах”.

Выстава “17 прычын чытаць дзіцячыя кнігі” ўпершыню трапіла за мяжу: створаная Акадэміяй дзіцячай кнігі, яна мае на мэце папулярызаваць не толькі чытанне, але і працу ілюстратараў дзіцячай літаратуры.

“Акадэмія, сябрам якой я з’яўляюся, адказвае за абарону правоў дзяцей на чытанне, мы імкнёмся ўсяляк уплываць на людзей, якія адказваюць за выдавецкую палітыку ў Швецыі, да нас часта звяртаюцца па парады”, — распавядае Юя Вісландэр. — Што да выставы, то мы ўпэўненыя, што ілюстрацыі ў дзіцячай літаратуры — гэта вельмі важны момант, таму мы завастрылі ўвагу на працы мастакоў”.

 

“У наш час прынята казаць, што дзеці меней цікавяцца кнігамі, чым раней, — кажа першы сакратар шведскай амбасады ў Беларусі Магнус Сэстэрберг, — але я ўпэўнены, і статыстыка гэта пацвердзіць, што кніга, у тым ліку папяровая, мае будучыню. Вельмі прыемна, што наша выстава ўпершыню паўнавартасна прэзентуецца па-за межамі Швецыі менавіта ў Мінску”.

Выставу “17 прычын…” можна знайсці на сайце Шведскай акадэміі дзіцячай кнігі, з подпісамі, перакладзенымі на розныя мовы свету.

Выставу можна ўбачыць 18 і 19 мая на фестывалі “Горад і кнігі” ва ўнутраным дворыку БНТУ па адрасе: праспект Незалежнасці, 65.

Мікалай Левертаў, фота Вікі Трэнас

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM