• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
13.07.2017 | Культура Разам да справы! Беларусы свету

“З дапамогай культуры мы прыедзем зноў”. Нашчадкі “самаходаў” у Беларусі (Відэа)

Напэўна, цяжка патлумачыць рацыянальна, чаму беларусы замежжа наведваюць Беларусь: якая ў такіх візітаў мэта, эфект і хто больш зацікаўлены ў выніках: дыяспары ці метраполія? Аднак калі нашы суайчыннікі едуць праз 3500 кіламетраў, а мясцовыя вітаюць іх са слязьмі на вачах, значыць, гэта патрэбна ўсім.

Глядзіце таксама: Яны пабудавалі Беларусь за 3 тыс. км ад Менску: «Самаходы» (відэа)

 

У пачатку лета гістарычную радзіму наведала цэлая дэлегацыя з глыбінкі Расіі — з вёскі Ермакі Вікулаўскага раёна Цюменскай вобласці. Іх продкі паходзяць з сучасных Гомельскай і Магілёўскай абласцей.

У канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя беларусы эмігравалі ў Сібір у пошуках зямлі і ўласнай долі, а там заснавалі вёскі Ермакі, Асінаўка і Ялоўка. Перасяленцаў пачалі называць “самаходы”, што значыць “прыйшлі самахоць” (па ўласным хаценні). Гэтая мянушка захавалася да сёння, але больш уражвае тое, што нашчадкі тых пасіянарных беларусаў не забылі свае карані.

Для іх прыехаць у Беларусь усяго другі раз у жыцці — вялікая падзея.

Калі не лічыць экскурсійна-прэзентацыйных мерапрыемстваў у Мінску, цвіком праграмы была родная Рагінь.

Там госці жылі ў мясцовых, прычым арганізатары рассялілі ўсіх паводле прозвішчаў, напрыклад, да дырэктара школы Мікалая Чарнякова трапіла спадарыня Таццяна.

У Рагіні дэлегацыя наведала могілкі. Нашы суайчыннікі асабліва пільна ўчытваліся ў надмагіллі: гэта шчасце — знайсці ўласнае прозвішча. Яшчэ госці памаліліся ля будоўлі храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы, і з блаславення заклалі зямлю з Ермакоў за алтаром.

Паколькі беларусы Сібіры, як і іх продкі, пявучыя (дарэчы, цалкам яны называюцца ансамбль “Расіяначка” Ермакоўскага сельскага дома культуры), яны не маглі не даць канцэрт.

Вяскоўцы зладзілі свята для гасцей, а тыя былі не з пустымі рукамі. Таццяна Фёдараўна Басякова прывезла нарыхтоўкі для дамашняга піва: “саладушкі”, прарошчанае зерне жыта і хмель. Як варыць напой, яна ведае ад мамы, а тая — ад бабулі. Беларусы Сібіры захавалі ўнікальны рэцэпт піва, які калісьці “самаходы” ў першым пакаленні прынеслі з сабой.

Працэс гатавання даволі доўгі: прарасціць жыта, засушыць “саладушкі” (як бы дрожджы), пасля, залітыя вадой, яны адпраўляюцца ў рускую печ разам з хмелем. Канечне, піва мае настаяцца, але ў Рагіні яго пілі “скараспелым”.

У Ермакі паехалі саджанцы дубоў і каштанаў, якія падарылі рагінцы. Дзесьці ў 1928 годзе ў вёсцы здарыўся пажар. Тады “самаходы” вярнуліся дамоў, каб аднавіць знішчанае. У памяць пра сябе яны пасадзілі алею сібірскіх лістоўніц, праўда, сёння засталося толькі адно дрэва каля школы.

Нашчадкі “самаходаў” і рагінцы падарылі адно аднаму багата экспанатаў у мясцовыя музеі. Дзякуючы рэжысёру Ірыне Волах з’явілася два дакументальныя фільмы, каб цяпер рагінцы і ермакоўцы ніколі не забыліся пра сваю сустрэчу: “Вяртанне” і “Самаходы”. Апошні выйшаў на тэлеканале “Белсат”. Дарэчы, са здымак гэтай стужкі і пачаўся шчыльны кантакт сібіракоў з Беларуссю.

Ужо перад самым цягніком адна з удзельніц дэлегацыі сказала, што самі па сабе яны наўрад ці прыедуць сюды яшчэ: усё ж 3500 кіламетраў, але з дапамогай культуры гэта цалкам рэальна здзейсніць зноў.

Візіт беларусаў Сібіры на радзіму адбыўся дзякуючы Міжнароднаму грамадскаму аб’яднанню “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Буда-Кашалёўскаму райвыканкаму, Рагінскаму сельскаму савету, адміністрацыі Вікулаўскага муніцыпальнага раёна Цюменскай вобласці Расіі і муніцыпальнай аўтаномнай установе культуры “Цэнтр культуры і вольнага часу Вікулаўскага раёна”.

 

Хрысціна Марчук

Відэа – Ірына Волах

Публікацыя зроблена ў межах ініцыятывы “Грамадскі  ўдзел”, якая аб’ядноўвае розныя арганізацыі дзеля пашырэння грамадскай актыўнасці і развіцця грамадзянскай супольнасці.

ініцыятыва “Грамадскі ўдзел”

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр стваральнік фолк-фэста "Камяніца" Алег Пашак

Бізнэсмэн, стваральнік фолк-фэсту "Камяніца" Алег Пашак памёр сёння, 13 снежня, у Мінску. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў прадзюсар Дзмітрый Безкаравайны. Таксама Пашак з'яўляўся ўладальнікам кафэ...

valiancina_shauchenka
Маё права

Як захаваць псіхалагічнае здароўе? Распавядае псіхолаг

У сучасным свеце вельмі шмат стрэсаў і трывог, выкліканых рознымі прычынамі: працагалізмам, нерэалізаванасцю, праблемамі ў асабістым жыцці ды іншымі. Медыцынскі псіхолаг і арт-тэрапеўт Кася Кавалёнак-Глухоўская...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Каласы пад сярпом тваім» прызнаныя самай папулярнай у 2019 годзе кнігай

Кніга Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», перавыданная выдавецтвам «Папуры», прызнана самай папулярнай у 2019 годзе, перадае БЕЛТА. NN.by

valiancina_shauchenka
Літаратура

Шукаеце падарункі для замежных сяброў? “Кніганоша” прапануе

Не ведаеце, што падарыць сябрам з замежжа? Новая беларуская інтэрнэт-крама “Кніганоша” прапануе дзве цудоўныя кнігі на англійскай мове, прысвечаныя беларускай гісторыі. Гедымін Нарыс з серыі...

Апошнія навіны

    Асоба
    Памёр стваральнік фолк-фэста "Камяніца" Алег Пашак
    Маё права
    Як захаваць псіхалагічнае здароўе? Распавядае псіхолаг
    Літаратура
    «Каласы пад сярпом тваім» прызнаныя самай папулярнай у 2019 годзе кнігай
    Літаратура
    Шукаеце падарункі для замежных сяброў? “Кніганоша” прапануе
    Афіша Навіны "Будзьма!"
    “А што было б, калі…”: інтэрактыўны калядны фэст-мюзікл для дзетак ад “Будзьма!” – 22 снежня
    Літаратура
    "Кніга Здольных": неверагоднае фэнтэзі на беларускай мове!
    Беларусы свету
    Сурвіла заклікала дыяспару падтрымаць абаронцаў незалежнасьці
    Мастацтва
    Менскі мурал прызналі лепшым у свеце
    Спорт
    Фотафакт: Падчас матчу кіеўскага «Дынама» на стадыёне вывесілі банер «Жыве Беларусь!»
    Афіша
    Самая пачуццёвая калабарацыя снежня: саліст J:МОРС выступіць на адной сцэне з дзецьмі з інклюзіў-тэатра "і"
    Кіно
    «Купалу» недамалявалі: паказ фільма перанеслі, не гатова камп'ютарная графіка
    Культура
    Абрад «Юраўскі карагод» трапіў у Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА
    Музыка
    Абвешчаны лонг-ліст конкурсу "Заспявай-6"
    Маё права
    Бодзіпазітыў: як навучыцца прымаць сваё цела і целы іншых людзей такімі, якія яны ёсць.
    Байнэт
    Google склаў рэйтынг самых папулярных запытаў беларусаў

Афіша

  • 19.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 22.12

    Калядны фэст-мюзікл для дзетак ад “Будзьма!”. Рэгістрацыя тут!

  • 14.12 13:00"Воспитание без травм": открытая лекция в Витебске
  • 14.12 22:00NO SUGAR играют RATM&RHCP + Top Gun
  • 15.12 11:45Канферэнцыя “Reshape 2019 – Framing the Future of Belarus”
  • 15.12 19:00Сольны канцэрт Relikt у Гомелі
  • 15.12 19:00Сольный концерт PTFB
  • 15.12 20:00Classic Jam
  • 16.12 18:30Прэзентацыя зборніка “Калядны стол. Некулінарная кніга”

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Падпісаць Нішто
    • “Будзьма!” займела ўласную інтэрнэт-краму!
    • Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра "Возера радасці" апускаюцца рукі
    • Генерал па-за дабром і злом
    • КДБ Беларусі атрымаў назву на беларускай мове

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM