Кіраўніцтва Інстытута гісторыі НАН Беларусі не падоўжыла кантракт ужо семярым супрацоўнікам. Гэта кандыдаты гістарычных навук Мікалай Волкаў, Аляксей Шаланда і Кацярына Крывічаніна, кандыдат філалагічных навук, лацініст Алесь Жлутка, які адсдязеў 10 сутак за марш 8 лістапада, навуковыя супрацоўнікі Аляксей Радаман, Таццяна Папоўская і Уладзімір Шыпіла, піша Tut.by.
Акцыя салідарнасці з затрыманым Мікалаем Волкавым. З тых’, хто выйшаў,чацвёра звольненыя (Жлутка, Крывічаніна, Шаланда, Папоўская), двое звольніліся ў знак салідарнасці (Аніперкаў, Унучак). 14 верасня 2020 года. Фота прадастаўлена героямі публікацыі
Усе яны атрымалі адпаведнае апавяшчэнне за подпісам Вадзіма Лакізы, намесніка дырэктара Інстытута гісторыі па навуковай частцы.
У знак салідарнасці са сваімі калегамі з Інстытута гісторыі звольніліся яшчэ пяцёра гісторыкаў — доктар гістарычных навук Уладзімір Тугай і чацвёра кандыдатаў гістарычных навук, Андрэй Мацук, які адбыў арышт 13 сутак па артыкуле 23.34 КаАП, Вадзім Аніпяркоў, Андрэй Унучак і Васіль Варонін.
— Спачатку нам прапанавалі гадавыя кантракты. Пасля таго, як мы напісалі заяву аб сыходзе, то прапанавалі ажно на тры гады, — кажа Андрей Мацук. Па яго словах ліст адкрыты, да іх могуць далучыцца астатнія.