• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
03.10.2018 | Музыка

За беларускай музыкай: у Мінск прыедуць мэнэджэры з Нямеччыны і Францыі

Адкрыты прыём заявак ад беларускіх артыстаў на першы шоўкейс-фестываль Iskra Showcase Weekend, які адбудзецца 23-24 лістапада ў Мінску. Паглядзець на беларускіх музыкаў і распавесці пра шляхі поспеху ў Еўропе прыедуць прадстаўнікі буйных фестываляў і букінг-агенты з Нямеччыны і Францыі.

iskrashowcase-afisha-hor

Шоўкейс-фестывалі ў Еўропе даўно сталі папулярнай формай наладжвання сувязяў паміж артыстамі і музычнай бізнэс-супольнасцю. Праз іх прасцй патрапіць на фестываль у іншай краіне, прасцей знайсці агента і свой шлях да гледача, што пацвярджаюць прыклады беларускіх музыкаў, якія выступілі на шоўкейсах у краінах ЕС, Расіі, Украіне. У Беларусі такіх мерапрыемстваў па сутнасці не было.

У межах Iskra Showcase Weekend у Мінск прыедуць: Наталля Падабед – кіраўніца More Zvukov Agency (Нямеччына), еўрапейскі агент Onuka, «ДахаБраха», Oligarkh, Shortparis ды інш.; Франсуа Адзіж’е – прадстаўнік фестывалю Europavox (Францыя) і аднайменнай сеткі фестываляў-партнёраў у 6 іншых краінах; Крысціан Морын – куратар міжнароднага фестывалю Pop-Kultur (Нямеччына); Жан-Мішэль Дзюпа – букер фестываляў Stereolux і Le Printemps de Bourges (Францыя). На мерапрыемства таксама будуць запрошаныя беларускія арганізатары фестываляў і канцэртаў, прадстаўнікі клубаў.

Mustelide на Tallinn Music Week, аўтар: Mart Sepp

Mustelide на Tallinn Music Week, аўтар: Mart Sepp

Музыкі могуць падаць заяўку на ўдзел у канцэртнай праграме Iskra Showcase Weekend да поўдня 10 кастрычніка з дапамогай анлайн-формы. Абіраць удзельнікаў мерапрыемства будуць ты ж замежныя эксперты, якія прыедуць у Мінск. Акрамя канцэртаў яны выступяць з адукацыйнымі лекцыямі. Квіткі на канцэрты і лекцыі паступяць у продаж паздней.

Арганізатарамі Iskra Showcase Weekend з’яўлюцца: Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Амбасада Францыі ў Рэспубліцы Беларусь, культурны цэнтр «Корпус», праект Experty.by. Пры падтрымцы Фонду нямецка-французскага культурнага супрацоўніцтва.

Паводле прэс-рэлізу

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы”...

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

Апошнія навіны

    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM