• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
19.07.2017 | Беларуская мова

За феерычныя адказы Случаку на кіраўніцу футбольнага клуба склалі два пратаколы

Пару тыдняў таму інтэрнэт рассмакоўваў яркія цытаты старшыні рады «Граніта», колішняй прэс-сакратаркі футбольнага клуба Марыны Быстрай. У лісце Случаку спадарыня Быстрая вырашыла не стрымлівацца і выказаць Ігару ўсё, што пра яго думае.

Ігар Случак. Фота Сяргея Гудзіліна.

«Чарговы ваш ліст толькі пацвярджае маю рацыю ў дачыненні да таго факту, які вы дрэнны юрыст. Вы займаецеся нікому не патрэбнай справай, не трэба здавацца разумнейшым, чым вы ёсць на самай справе. Да разумнага чалавека вам яшчэ вельмі далёка. У сваіх лістах вы хоць бы пісьменна вызначылі тое права, якое вы хочаце рэалізаваць зыходзячы з нормаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пакуль жа ў вашых лістах адлюстраванне чалавека, які мае ўзровень развіцця — дзіцячы сад ясельная група», — напісала ў афіцыйным адказе Марына Быстрая.

Гэта не першы ліст Ігару ад старшыні рады «Граніта», перапіска цягнецца даўно. Спачатку спадарыня Быстрая адказвала прынцыпова па-руску. На беларускую мову яна перайшла пасля таго, як на яе склалі пратакол за адмову адказваць па-беларуску.

З ліста, атрыманага днямі з Лунінецкага райвыканкама, вынікае, што Марыну Быструю чакаюць яшчэ два адміністрацыйныя працэсы. На гэты раз — за адказ не па тэме звароту, бо Случак не прасіў вучыць яго жыццю.

«У дачыненні да старшыні Савета Лунінецкага раённага грамадскага аб’яднання «Футбольны клуб «Граніт-Мікашэвічы» Марыны Быстрай за парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян i юрыдычных асоб пачаты два адміністрацыйныя працэсы па арт. 9.13. КаАП Рэспублікі Беларусь.

Дадаткова паведамляем, што ў грамадскае аб’яднанне накіравана хадайніцтва аб прыцягненні старшыні Савета Лунінецкага раённага грамадскага аб’яднання «Футбольны клуб «Граніт-Мікашэвічы» Марыны Быстрай да дысцыплінарнай адказнасці за дапушчаныя парушэнні патрабаванняў актаў заканадаўства пры працы са зваротамі.

Разам з гэтым, адзначана неабходнасць прыняцця неадкладных мер па належнаму разгляду вашых зваротаў ад 7 чэрвеня 2017, 17 чэрвеня 2017, разгледзеўшы іх паўторна», — гаворыцца ў лісце за подпісам кіраўніка спраў Лунінецкага райвыканкама Аляксандра Грамыкі.

Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб зваротах — штраф ад 4 да 10 базавых велічыняў.

Атрымаўшы ад Марыны Быстрай некалькі зняважлівых лістоў, Случак таксама звярнуўся са скаргай у Брэсцкі аблвыканкам і пракуратуру. Адказы яшчэ не прыйшлі.

Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM