• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
05.07.2018 | Кіно

За ўсю гісторыю Беларусь падала на “Оскар” толькі два фільмы

1 ліпеня сайт Variety паведаміў, што беларускі фільм “Крышталёвы лебедзь”маладой рэжысёркі Дар’і Жук вылучаны на прэмію “Оскар” у намінацыі “Лепшы замежны фільм”. Чатыры дні ўся беларуская кінатусоўка спрабавала зразумець, хто і як адправіў стужку ў Амерыкаснкую кінаакадэмію. Бо, каб зрабіць гэта, у краіне мусіць працаваць “Оскараўскі камітэт”, пра які ў Беларусі ніколі ніхто не чуў – піша.

А ён ёсць.

Пра гэта Еўрарадыё распавёў мастацкі кіраўнік кінастудыі “Беларусьфільм”Ігар Поршнеў. “Оскараўскі камітэт” з’явіўся ў нашай краіне яшчэ ў 1990-я, але неўзабаве спыніў сваю дзейнасць на цэлых 15 гадоў. Такія правілы “Оскара”: нацыянальны камітэт перапыняе дзейнасць, калі краіна нічога не вылучае на прэмію цягам пяці гадоў.

 

“У Беларусі аднавіў існаванне “Оскараўскі камітэт”. Вось, у мяне ляжыць дакумент з Лос-Анжэлеса, у ім сказана, што наш камітэт ухвалены, — кажа Ігар Поршнеў. — “Оскараўскі камітэт” у Беларусі існаваў у 90-я гады, я дакладна ведаю, таму што я асабіста рыхтаваў дакументы па фільме “Я — Іван, ты — Абрам”, гэта беларуска-французскі фільм, ён нават прайшоў нейкія намінацыі. Другі раз падаваўся расійска-беларуска-нямецкі фільм “З пекла ў пекла””.

Цяпер да падачы на Оскар у намінацыі “Найлепшы замежны фільм” рыхтуюць карціну Дар’і Жук “Крышталёвы лебедзь”. Дакументы яшчэ не гатовыя, не адправілі. Па словах Поршнева, гэта доўгі працэс.

Афішы “Я — Іван, ты — Абрам” і “З пекла ў пекла” з Вікіпедыі. Калаж Еўрарадыё.

Сусветная прэм’ера “Крышталёвага лебедзя” адбылася 30 чэрвеня на кінафестывалі ў Карлавых Варах. Дзеянне фільма разгортваецца ў Беларусі 1990-х гадоў — галоўная гераіня падаецца на амерыканскую візу, але ўказвае ў анкеце недакладны нумар тэлефона. Каб адказаць на праверачнае тэлефанаванне, яна вымушаная на тыдзень з’ехаць у невялікі беларускі гарадок. Стужка паказвае жыццё людзей той эпохі са стыхійнымі рынкамі, падпольнымі моладзевымі рэйвамі і марамі пра эміграцыю.

 

Кадр з фільма “Крышталёвы лебедзь”. Фота kinopoisk.ru

“Крышталёвага лебедзя” амаль цалкам здымалі ў Беларусі. У вытворчасці бралі ўдзел беларускія, амерыканскія, нямецкія і расійскія кінакампаніі.

Дар’я Жук — ураджэнка Мінска, якая цяпер жыве ў ЗША. Яна скончыла Гарвардскі і Калумбійскі ўніверсітэты, працавала на канале HBO. Зняла некалькі кароткаметражных фільмаў, якія прынеслі ёй лаўрэацтва шэрагу кінафестываляў.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа

Financial Times: Рэха Беларусі ў расійскіх пратэстах у падтрымку Навальнага

«Выпадковаму назіральніку на Пушкінскай плошчы ў Маскве ў суботу можна было б дараваць, калі б ён пераблытаў гэтыя падзеі з тымі, што скалынаюць суседнюю Беларусь на працягу апошніх...

valiancina_shauchenka
Кіно

Фільм па раману Віктара Марціновіча трапіў у лонг-ліст прэміі «Оскар»

Рэжысёр Аляксей Палуян піша ў сябе ў фэйсбуку, што яго кароткаметражны фільм «Возера радасці» патрапіў у лонг-ліст кінапрэміі «Оскар» — паведамляе тэлеграм-канал «Священный Белавуд». Вынікі праходжання этапу адбору...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Сляды пандэміі. Што рабіць з маскамі, каб не шкодзіць сабе і прыродзе

У свеце рыхтуюцца да экалагічнага крызісу з-за пандэміі і выкарыстання аднаразовай абароны. Ці можна яго пазбегнуць, як маскі трапляюць у арганізм чалавека і што з імі робяць у Гродна,...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Раман Заслонаў: ад нас сышоў мастак сусьветнага ўзроўню

20 студзеня ў Парыжы памёр Барыс Забораў. Многія СМІ ў той дзень напісалі: «Памёр самы вядомы ў сьвеце беларускі мастак». Ці сапраўды ён такім быў? За што яго цанілі? Якую спадчыну Барыс...

Апошнія навіны

    Замежжа
    Financial Times: Рэха Беларусі ў расійскіх пратэстах у падтрымку Навальнага
    Кіно
    Фільм па раману Віктара Марціновіча трапіў у лонг-ліст прэміі «Оскар»
    Каранавірус
    Сляды пандэміі. Што рабіць з маскамі, каб не шкодзіць сабе і прыродзе
    Мастацтва
    Раман Заслонаў: ад нас сышоў мастак сусьветнага ўзроўню
    Грамадства
    Як падаць вестку палітвязню, што пра яго не забыліся?
    Грамадства
    Барыс Хамайда: Я нарадзіўся, бо маю маці ўратаваў ад смерці беларускі настаўнік
    Маё права
    Праваабаронцы апублікавалі даклад аб катаваннях у Беларусі
    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM