• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
03.10.2018 | Музыка

«Забойства немагчыма апраўдаць ніякімі высокімі мэтамі» — музыкі тлумачаць, чаму яны супраць смяротнага пакарання

Вядомыя музыкі распавядаюць, чаму выступаюць за ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі. Напярэдадні Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання беларускія музыкі распавялі, чаму выступаюць супраць такой меры ў нашай краіне. Беларусь, як вядома, дагэтуль застаецца апошняй еўрапейскай і адзінай постсавецкай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Але не толькі гэта ўплывае на пазіцыю творцаў.

«Хоць пакаранне і павінна быць незваротным, сувымерным здзейсненаму злачынству і справядлівым, смяротнае пакаранне не найлепшы спосаб, — мяркуе Зміцер Халяўкін з папулярнага гурта Nizkiz. — Заўсёды ёсць рызыка памылкі, існуе мноства прыкладаў. Таксама патрэбныя людзі, якія будуць прыводзіць прысуды да выканання, а значыць, яны таксама будуць забойцамі. Смяротнае пакаранне — гэта забойства, толькі ўзаконенае. А жорсткасць заўсёды будзе спараджаць жорсткасць».

Гурт Nizkiz паўдзельнічае сёлета ў фестывалі «Рок за жыццё», што пройдзе ў мінскім клубе Re:Public 7 кастрычніка ўжо трэці год запар і збярэ вядомых музыкаў, якія выступаюць за ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне. Сярод іх — і «Петля пристрастия».

«Я супраць смяротнага пакарання, таму што потым ужо нічога не выправіць», — лаканічна выказваецца фронтмен «Пятлі» Ілля Чарапко-Самахвалаў.

Падобную думку пра незваротнасць выказвае і Яўген Цярэнцьеў, вакаліст мінскага гурта Teleport, галоўных беларускіх дэбютантаў 2016 года і пераможцаў конкурсу фестывалю «Басовішча». «Караючы смерцю, ты сам нясеш смерць і становішся на адну прыступку з вінаватым. Гэта адыход ад узятых абавязкаў. Караючы смерцю, ты ніколі не можаш быць упэўнены, што не было памылкі, і што не ўсплывуць новыя факты».

Малады гурт SnopSnoŭ, які перамог у конкурснай частцы фестывалю «Басовішча-2018», прыцягнуўшы ўвагу публікі сваімі смелымі эксперыментамі і сучаснымі аранжыроўкамі, таксама вырашыў заявіць пра сваю пазіцыю: «Краіна, якая ў XXI стагоддзі хоча быць для сваіх жыхароў справядлівым арбітрам, не мае права апускацца да узроўню тых, хто, па яе меркаванні, заслугоўвае такога пакарання. Яна павінна быць вышэйшай за гэта, бо забойства — гэта забойства, і ніякімі вышэйшымі мэтамі яго немагчыма апраўдаць», — адзначае вакаліст SnopSnoŭ Сяргей Іваноў.

Яго думку развівае Яўген Змушка — лідар вядомага гурта «Мутнаевока», што браў удзел яшчэ ў першым фестывалі «Рок за жыццё». «Гэта няправільна — пазбаўляць чалавека жыцця, тым больш, што ў большасці краін свету такога няма. Смяротная кара — гэта злачынства супраць чалавека».

Нагадаем, штогадовы фестываль «Рок за жыццё», прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, адбудзецца сёлета ўжо ў трэці раз. У папярэднія гады ён таксама праходзіў ў клубе Re:Public, сваім удзелам ідэю адмены смяротнага пакарання падтрымалі «Дай Дарогу!», Akute, Re1ikt,:B:N: і іншыя гурты, а таксама тысячы іх прыхільнікаў. Сёлета ідэю ўвядзенне мараторыя на вышэйшую меру ў нашай краіне падтрымліваюць гурты Nizkiz, «Петля Пристрастия», «Мутнаевока», а таксама пераможцы конкурсу знакамітага фестывалю «Басовішча» двух апошніх гадоў, SnopSnou і Teleport. Яны сыграюць 7 кастрычніка у мінскім клубе Re:Public, пачатак у 17.30. Квіткі: 10-15 рублёў (набыць можна тут).

Даведка: Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Ён заснаваны Сусветнай кааліцыяй супраць смяротнага пакарання — аб’яднаннем прафсаюзаў, мясцовых і рэгіянальных органаў улады, юрыдычных асацыяцый, а таксама праваабарончых арганізацый з мэтай паўсюднай забароны на гэты від вышэйшай меры пакарання. Прыхільнікі руху выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, незалежна ад характару злачынства, характарыстык злачынцы і спосабу, якім дзяржава пазбаўляе жыцця асуджанага. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ў Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека.

Беларусь дагэтуль застаецца апошняй еўрапейскай і адзінай постсавецкай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Паводле звестак праваабаронцаў, за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана больш за 400 чалавек. Раней ідэю адмены смяротнага пакарання ў Беларусі ўжо падтрымлівалі вядомыя музыкі, сярод якіх Лявон Вольскі, Уладзімір Пугач, Юрый Стыльскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, адзін з лідараў гурта «Дзецюкі» Алесь Дзянісаў, Ганна Хітрык, Анастасія Шпакоўская і іншыя.

nn.by

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?

«Ці можна мне вясной насіць сваё чырвонае паўпаліто і белую шапку, а летам белыя штаны і чырвоную кашулю?», запыт з такім пытаннем карэспандэнт НЧ накіравала да начальніка Слуцкага РАУС...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ігар Лосік спыніў галадоўку пасля 42 дзён і звярнуўся да беларусаў. "Я решил прекратить голодовку. Почему я это сделал? Точно по собственному желанию. Я не принимал пищу...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM