• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
19.01.2021 | Замежжа

​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве

Ігар Макар, былы намесьнік камандзіра баявой групы «Алмаз», а цяпер прадстаўнік грамадзянскай ініцыятывы «Беларускі народны трыбунал», расказаў Свабодзе, як даваў паказаньні ў Кіеве ў справе аб забойстве Паўла Шарамета ў сувязі з публікацыяй гуказапісу 2012 году, у якім фігуруюць беларускія спэцслужбы.


Глядзіце размову цалкам на відэа.

Тут фрагмэнты гутаркі.

Сьцісла

  • Калі я прыляцеў ва Ўкраіну, мяне сустрэлі спэцслужбы. Мне была забясьпечаная ахова 24 гадзіны на суткі.
  • На маю думку, я прадставіў дастаткова падставаў для таго, каб сьцьвярджаць, што да замовы забойства Паўла Шарамета маюць дачыненьне беларускія спэцслужбы.
  • На 60% гэта зьвязана са справамі зьніклых. Павал таксама шчыльна займаўся і расьсьледаваньнем справы выбуху ў менскім мэтро. Можна гаварыць і пра нянавісьць Аляксандра Лукашэнкі да Паўла Шарамета. Усё гэта разам і магло стаць прычынай яго ліквідацыі. 

— Ігар, вы перадалі брусэльскаму выданьню EUObserver для расьсьледаваньня запіс размовы 2012 году з удзелам кагосьці, чый голас нагадвае голас тагачаснага старшыні КДБ Беларусі Вадзіма Зайцава. У запісе вядзецца размова аб ліквідацыі за мяжой Алега Алкаева, Уладзімера Барадача, Вячаслава Дудкіна і Паўла Шарамета. І наша сёньняшняя размова будзе зьвязаная зь імем Паўла Шарамета, бо вы толькі што вярнуліся з Кіева, дзе давалі паказаньні па гэтай справе. Што адбылося?

— 16 студзеня я вярнуўся з Кіева ў Вільню. Пасьля публікацыі маёй інфармацыі пра тое, што адбывалася ў кабінэце старшыні КДБ Зайцава ў 2012 годзе, са мной зьвязаліся ўкраінскія дыпляматы і абмеркавалі супрацоўніцтва ў справе раскрыцьця забойства Паўла Шарамета. Па просьбе начальніка дэпартамэнту нацыянальнай паліцыі Ўкраіны мне адкрылі ўкраінскую візу і папрасілі прыляцець ва Ўкраіну і ўзяць удзел у сьледчых дзеяньнях. Можна было гэта зрабіць і ў Вільні, але лепей ва Ўкраіне. Я пракансультаваўся са сваёй камандай і потым заявіў пра згоду ляцець ва Ўкраіну. Мне прыходзіла шмат лістоў ад людзей, якія прасілі не ляцець, бо гэта можа быць небясьпечна, але я вырашыў усё ж ляцець.

Калі я прыляцеў ва Ўкраіну, мяне сустрэлі спэцслужбы. Мне была забясьпечаная ахова 24 гадзіны на суткі. Я пабачыў прафэсіяналізм у працы ўкраінскіх спэцслужбаў. Мы правялі ў нацыянальнай паліцыі сьледчыя дзеяньні і іншыя мерапрыемствы, пасьля якіх украінскі бок паведаміў мне, што ў іх няма падставаў мне не давяраць. На маю думку, я прадставіў дастаткова падставаў для таго, каб сьцьвярджаць, што да замовы забойства Паўла Шарамета маюць адносіны беларускія спэцслужбы.

Я даў украінскаму боку нашмат больш інфармацыі, чым абнародаваў у СМІ. Я не публікаваў яе, бо некаторым людзям пагражала б небясьпека. Пагаварыўшы з супрацоўнікамі галоўнага сьледчага ўпраўленьня нацыянальнай паліцыі Ўкраіны, я пераканаўся ў іх карэктнасьці і прафэсіяналізьме. Мы дамовіліся, і я паабяцаў, што не агалашу свае паказаньні, бо гэта можа паўплываць на сьледзтва. Ужо ідуць суды ў гэтай крымінальнай справе, і вельмі важна, каб гэтая інфармацыя нікуды ня трапіла.

— Вэрсія аб удзеле беларускіх спэцслужбаў была ад самага пачатку, але гэта не была асноўная вэрсія ў расьсьледаваньні ўкраінскіх спэцслужбаў. Ці думаеце вы, што цяпер расьсьледаваньне будзе ісьці па гэтым кірунку як па асноўным?

— Я думаю, што расьсьледаваньне справы карэнным чынам зьменіцца ў выніку ўсяго гэтага, і яно будзе даведзенае да канца ўжо Генэральнай пракуратурай Украіны. Я перакананы, што гэтае злачынства будзе раскрытае. Я перакананы, што незалежна ад таго, хто цяпер затрыманы і каго падазраюць, сьледзтва давядзе справу да канца і высьветліць, хто канкрэтна зьдзейсьніў забойства і хто непасрэдны замоўнік гэтага гучнага забойства.

Што да прычын забойства Паўла Шарамета, на маю думку, на 60% гэта зьвязана са справамі зьніклых. Павал таксама шчыльна займаўся і расьсьледаваньнем справы выбуху ў менскім мэтро ў 2011 годзе. На маю асабістую думку, пасьля супастаўленьня шэрагу фактаў і пасьля размовы з украінскімі сьледчымі, можна гаварыць і пра нянавісьць Аляксандра Лукашэнкі да Паўла Шарамета. Усё гэта разам і магло стаць прычынай яго ліквідацыі. І гэта было зроблена як дэманстратыўнае забойства.

Мае крыніцы ў Беларусі паведамілі мне, што публікацыя аўдыёзапісу выклікала вялізарны розгалас у КДБ. Усе на ўзводзе, чакаюць нейкіх камэнтароў, адзін за адным сочаць, усе чагосьці баяцца. Ці ў бясьпецы я? Я іду на сьвядомую рызыку, і я не адступлюся і буду ісьці наперад дзеля беларускага народу. І думаю, што даб’юся таго, да чаго імкнуся.

  • Журналіст выданьня «Українська правда» Павал Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 году ў выніку выбуху аўтамабіля ў цэнтры Кіева.
  • У сьнежні 2019 году паліцыя ўпершыню назвала імёны падазраваных у справе: сяржант Сілаў спэцыяльных апэрацый Андрэй Антоненка (Riffmaster), вайсковы мэдык Яна Дугар і валянтэрка Юлія Кузьменка. Яны заяўляюць, што ня маюць дачыненьня да забойства. 4 верасьня 2020 году суд пачаў разгляд справы.
  • 4 студзеня 2021 году брусэльскае выданьне EUObserver апублікавала запіс размовы 2012 году з удзелам асобы, чый голас нагадвае голас тагачаснага старшыні КДБ Беларусі Вадзіма Зайцава. У размове гаворка ішла аб падрыхтоўцы ліквідацыі апанэнтаў беларускай улады. 

Пра што гаворыцца ў расьсьледаваньні EUObserver 

  • Выданьне апублікавала гукавы запіс размовы 2012 году з удзелам кагосьці, чый голас нагадвае голас тагачаснага старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі Вадзіма Зайцава.
  • Падчас гутаркі з двума суразмоўцамі абмяркоўваецца апэрацыя па ліквідацыі Алега Алкаева (былога начальніка СІЗА № 1, «Валадаркі» ў Менску), Уладзімера Барадача (былога камандзіра брыгады спэцназу), Вячаслава Дудкіна (былога выканаўцы абавязкаў начальніка аддзелу барацьбы з карупцыяй) і Паўла Шарамета (расейскага журналіста беларускага паходжаньня, які ў той час жыў у Маскве).
  • Паводле запісу, Аляксандар Лукашэнка нібыта выдзеліў звыш 1,5 млн даляраў на апэрацыі такога кшталту.
  • Спэцыялісты NATO ў Беларусі, знаёмыя з Зайцавым, пацьвердзілі брусэльскаму выданьню падабенства голасу Зайцава на аўдыё.
  • З 2013 году былы галава КДБ Зайцаў узначальвае прыватную кампанію — правайдэра тэле- і інтэрнэт-паслуг «Космас ТВ».

Ганна Соўсь, Радыё Свабода

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі

Гарадзенцу Аляксандру Рябкову — 68 гадоў. 26 з іх ён выкладае дзецям гісторыю ў сярэдняй школе № 28,...

valiancina_shauchenka
Культура

Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца

6 сакавіка мусіла адбыцца адкрыццё фестывалю сучаснага мастацтва Moving Art Festival на пляцоўцы MAF заводу «Гарызонт». Але...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет

Цяпер, калі за сцяг — содні, за мітынг — арышт, за журналісцкую працу — зона, цяпер мы ўзгадваем, што...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка

Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі

Трэк «Канкан» трапіў у няміласць расійскай Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    Гісторыя
    Як апраналіся беларускі 100 гадоў таму? З'явіўся каталог традыцыйнага адзення
    Літаратура
    125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Наша пакаленне і цяперашні рэжым не могуць існаваць разам, бо гэта як два розныя сусветы»
    Маё права
    Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна»
    Літаратура
    Рыхтуецца ўнікальнае выданне «Вандроўкі па Палессю»
    Грамадства
    Як мэдыя мяняюць Беларусь
    Грамадства
    Беларусь набрала 11 пунктаў з 100. Freedom House апублікавала справаздачу наконт свабоды ў краінах свету
    Літаратура
    У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга Максіма Танка

Афіша

  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM