• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
11.01.2017 | Музыка

Zanzibar: “Хочам прабіраць да дрыжыкаў”

Лідэр новага гурту Zanzibar даў інтэрвію Tuzin.fm і прэзэнтаваў самотнік «Сьнежная», запісаны з саксафаністам гурту «Адыс Абэба» Фёдарам Малікіным.

Гурт Zanzibar заявіў пра сябе пры канцы 2016-м, калі прэзэнтаваў відэапрадмову і дэбютны самотнік «Сьцены». Не мінула і месяца, і музыкі прэзэнтуюць да ўвагі наведнікаў Tuzin.fm свой другі рэліз, які таксама складаецца з кароткага відэа (прапануюцца яго лічыць не кліпам, а менавіта відэапрадмовай) і ўласна аўдыётрэка.

 

З нагоды прэм’еры лідэр гурту, які называе сябе Zanzibar Zanzibar, даў сваё першае інтэрвію нашаму парталу.

ТГ: Першае пытаньне – відавочнае. Чаму вы ў масках?

– Мяне заўжды цікавілі ў дзяцінстве ўсялякія героі, якія хавалі свае твары, Зорра там, напрыклад.Усе думалі, хто ж гэта такі таямнічы рыцар у масцы. Атрымлівалася  своеасаблівая гульня.

Для нас гэта мажлівасьць стварыць увасабленьне абсалютнага лірычнага героя на сцэне, які не суадносіцца з жывым чалавекам як асобай. Ніхто ня скажа, што на сцэне і ў песьнях ты адзін, а ў жыцьці іншы. Ці што ў цябе там пяць жонак было і таму мы не будзем слухаць твае песьні. Гэта такое «падваеньне асобы». І цяжка нават сказаць дзе ты больш сапраўдны. Можна рабіць нешта, ствараць ілюзію і потым назіраць збоку, што адбываецца. А можна адразу ў пяці гарадах канцэрты граць і ніхто не здагадаецца ні пра што (сьмяецца). А ўвогуле стварэньне ідалаў – гэта не надта крута. Лепей чытаць разумныя кніжкі, а ня слухаць, што кажа харызматычная асоба і сьлепа пераймаць яе думкі.

ТГ: У беларускай музыцы былі прыклады, калі выканаўцы выступалі ў масках. Самы яскравы – гурт Zet. Вас можна назваць іх пераемнікамі?

– У нечым можа быць, але агулам не. Мы абсалютна іншыя людзі, зараз іншы час, новыя выклікі гэтага часу адпаведна. Ды і людзі зьмяняюцца – прыйшло іншае пакаленьне зь іншымі цікавасьцямі і каштоўнасьцямі. Той жа Zet існаваў больш за 10 гадоў таму, калі не памыляюся, хаця застаецца актуальным і цяпер. Яны б канечне маглі граць нашыя песьні, я думаю (сьмяецца). А можа мы і ёсьць той жа Zet, хто яго ведае, хто тут сабраўся ўвогуле.

ТГ: У анатацыі да свайго дэбютнага трэку вы пішаце: «Падайце і ўздымайцеся, сьціскайце кулакі і руйнуйце свае сьцены, сябры! Мы верым у нашае безнадзейнае пакаленьне». Дык а што вы хочаце зьмяніць?

– Можна шмат казаць словаў пра тое, што мы гурт, які хоча там зьмяніць сьвет, зрабіць людзей шчасьлівымі і мы ўсе такія добрыя, некарысьлівыя і альтруістычныя. Але мне падаецца, што тут справа ў іншым. Мы робім нешта ў жыцьці, бо гэта нам цікава найперш, а ўсе астатнія прычыны сусьветнага характару гэта ўжо тое, што чалавек укладае ў сваю справу. Гэта тое самае, што спытацца ў праграміста, навошта ён займаецца праграмаваньнем.  Апынецца, што яму цікава, ну і ёсьці нешта трэба, асабліва ў нашай краіне гэта актуальна.

ТГ: Але ж вы ўкладаеце пэўны сэнс у свае песьні?

– Мы проста выказваемся на тыя тэмы, што нас турбуюць. У нас няма такога, што мы сядзім і думаем на якую тэму напісаць песьню, каб зачапіла людзей. Яно неяк само прыходзіць, занатоўваецца, потым ствараецца абгортка музычная. Можна і ў джазе сыграць, але нам прыйшоўся да спадобы іншы стыль.

ТГ: Дык вы ўсё ж ня ставіце мэты зьмяніць сьвет да лепшага? Да чаго ў прынцыпе вы імкняцеся ў творчасьці? 

– Вядома нам хочацца мець аддачу ад публікі, адчуваць, што тое, што мы робім падабаецца людзям. Я ўзгадваю сябе у студэнцкія часы, калі слухаў музыку і некаторыя творы мяне прабіралі да дрыжыкаў, што ажно цела пакрывалася пупырамі і валасы на руках паўставалі дыбарам. Вось мы марым, каб нашая творчасьць давала такі ж эфэкт. Ну і калі людзі трошачкі робяцца дабрэйшымі, гэта безумоўна будзе вельмі крута. Таму можна казаць, што так, мы хочам зьмяніць сьвет (сьмяецца). І для нас сапраўды ня мае значэньня хто будзе слухаць нашую музыку – студэнты, дарослыя, геі і натуралы, міліцыянты ці прафэсура, мы радыя ўсім. Нават злыя людзі маюць нешта добрае ў душы і нават часам патрабуюць больш увагі чым тыя, хто мае больш сьвятла.

ТГ: Ці ёсьць у гурту стратэгія разьвіцьця?

– Мы вырашылі ставіць сабе такія мэты пэўныя, як прыступкі, на якія мы ўзыходзім. Зараз мы неяк увайшлі ў такую добрую плыню, калі дастаткова шмат працуем. І хочацца зараз не збаўляць тэмпы. Мы назапасілі трошкі матэрыялу. У хуткім часе прэзэнтуем яшчэ адзін трэк. Пакуль наўмысна канцэртаў не плянавалі. Актыўна рэпэтуем, каб давесьці матэрыял да прэзэнтацыйнага выгляду, і будзем шчыльна займацца канцэртовай справай. Хочацца зрабіць добрую прэзэнтацыю ў Менску і пакатацца потым па Беларусі, акустычна, электрычна і дзе толькі будзе мажліва. Мы будзем радыя ўсім прапановам, але чакаць пакуль нас запросяць ня станем. Мы самі прыедзем да вас і навядзем шухеру!

 

ТГ: Прадстаўце свой новы трэк.

– У пэрыяд зімовых сьвятаў заўжды хочацца верыць у казку і цуды. Новы год прыйшоў, каляды таксама ў мінулым, а так хочацца яшчэ трошкі працягнуць гэтую казку– хаця б на пару дзянькоў адчуць сябе зноў нібыта ў маленстве і чакаць калі адбудзецца цуд. Мы спадзяемся, што наша новая «Сьнежная» песьня падорыць слухачам яшчэ часьцінку цеплыні ў гэтыя цудоўныя марозныя дзянькі.

Трэк быў запісаны ў супрацы з выдатным саксафаністам Фёдарам Малікіным з гурта «Адыс Абэба». Менавіта яго партыі дадалі трэку патрэбнае цеплыні і ўтульнасьці. Таму хочам падзякаваць яму за выдатную працу, спадзяемся не апошнюю з намі.

Cачыць за навінамі гурту можна праз афіцыйную суполку.

Tuzin.fm

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM