• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
23.02.2021 | Замежжа

Яўген Вапа: Заклікаем нашую супольнасць запісвацца беларусамі

1 красавіка ў Польшчы распачынецца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год, піша Радыё Рацыя. Грамадзяне Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы, таксама мусяць прыняць удзел у перапісе. Пры гэтым падчас перапісу рэспандэнты павінны адказаць на пытанні нацыянальнай прыналежнасці, мовы і веравызнання.


вапа.jpg

Пра асаблівасці перапісу беларусаў у Польшчы распавёў старшыня Беларускага Саюзу ў Рэчы Паспалітай, галоўны рэдактар «Беларускага Радыё Рацыя» Яўген Вапа:

— Перапіс насельніцтва, які адбывецца штодзесяць гадоў у Польшчы, павінен паказаць, якія змены адбыліся ў дэмаграфічна-сацыяльнай структуры польскага грамадства. У той жа структуры існуем мы, як беларуская нацыянальная меншасць. І мы заўсёды перад перапісамі заклікаем нашую супольнасць, каб мы запісваліся беларусамі. І гэта вельмі важна зараз, калі наступілі два выразныя працэсы ў жыцці беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы — гэта выміранне значнай часткі нашага арэалу цягам апошніх дзесяці гадоў і, па-другое, рассяленне сярэдняга і маладога пакалення па тэрыторыі ўсёй Польшчы і Еўропы. І таму вельмі важны перапіс насельніцтва праз інтэрнэт. І каб людзі, якія выехалі, запісалі сябе беларусамі. І таму сёння вельмі важныя формы заахвочвання — радыё, тэлебачанне, традыцыйныя лістоўкі. Таму я заахвочваю ўсіх запісацца беларусамі. Бо бачым працэсы моўнай асіміляцыі, якія наступаюць у нашым грамадстве. Гэта не азначае, што калі мы не размаўляем па-беларуску, мы не ёсць беларусамі. Таксама ў выніку змешаных сужонстваў маем розныя дачыненні да вызначэння нацыянальнасці ў дзяцей. Ці будзе магчымасць, як у мінулым перапісе, запісаць прыналежнасць да дзвюх нацыянальнасцяў з дамінуючай першай? Гэта вельмі істотная справа. За дзесяць гадоў паменшылася колькасць людзей, якія запісалі сябе беларусамі. І, на жаль, дэмаграфічныя працэсы паказваюць, што тэндэнцыя працягнецца.

РР: Пасля жнівеньскіх падзеяў адбываецца вялікі прыток беларускага насельніцтва на тэрыторыю Польшчы. На вашую думку, наколькі яны ўпішуцца ў гэтую мясцовасць і які будзе прырост беларускага насельніцтва?

Яўген Вапа: Гэта залежыць ад таго, кім людзі сябе назавуць. На жаль, часта маем справу з тым, што людзі ідэнтыфікуюць сябе з дзяржавай, у якой жывуць. Але жнівеньскія падзеі выразна ўзмацнілі адчуванне сябе беларусамі людзей, якія знаходзяцца на этапе атрымання польскага грамадзянства. Трэба памятаць, што нацыянальныя меншасці, паводле польскага заканадаўства, — гэта тыя, хто пастаянна жыве ў краіне цягам 100 гадоў. Таму мы ёсць беларусы — як нацыянальная этнічная меншасць, бо гэта вынікае з заканадаўства. Мы не былі ні эмігрантамі, ні перасяленцамі. Мы стагоддзямі пражывалі на гэтай зямлі як беларусы. І мы на «Радыё Рацыя» будзем інфармаваць нашых слухачоў пра ўсе пытанні і праблемы, звязаныя з перапісам.

Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла ў Польшчы будзе праводзіцца з 1 красавіка па 30 чэрвеня 2021 году. Такі перапіс праводзіцца кожныя 10 гадоў у краіне.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі

Гарадзенцу Аляксандру Рябкову — 68 гадоў. 26 з іх ён выкладае дзецям гісторыю ў сярэдняй школе № 28,...

valiancina_shauchenka
Культура

Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца

6 сакавіка мусіла адбыцца адкрыццё фестывалю сучаснага мастацтва Moving Art Festival на пляцоўцы MAF заводу «Гарызонт». Але...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет

Цяпер, калі за сцяг — содні, за мітынг — арышт, за журналісцкую працу — зона, цяпер мы ўзгадваем, што...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка

Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі

Трэк «Канкан» трапіў у няміласць расійскай Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    Гісторыя
    Як апраналіся беларускі 100 гадоў таму? З'явіўся каталог традыцыйнага адзення
    Літаратура
    125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Наша пакаленне і цяперашні рэжым не могуць існаваць разам, бо гэта як два розныя сусветы»
    Маё права
    Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна»
    Літаратура
    Рыхтуецца ўнікальнае выданне «Вандроўкі па Палессю»
    Грамадства
    Як мэдыя мяняюць Беларусь
    Грамадства
    Беларусь набрала 11 пунктаў з 100. Freedom House апублікавала справаздачу наконт свабоды ў краінах свету
    Літаратура
    У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга Максіма Танка

Афіша

  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM