Артыст камернага хору Дзяніс Іваноў быў затрыманы ўчора, 25 студзеня ў Белдзяржфілармоніі, дзе ён працуе. Пра гэта Tut.by паведамілі яго калегі.
Як распавялі калегі Дзяніса, яго затрымалі на працы ў 14 гадзін і павезлі на допыт. Людзі, якія прыйшлі па Іванова, не прадставіліся. Пасля Дзяніс патэлефанаваў калегам і сказаў, што знаходзіцца на допыце. Яго паабяцалі адпусціць у 19 гадзін.
Калегі Іванова мяркуюць, што ён вечарам учорашняга дня ён знаходзіўся ў Першамайскім РУУС горада Мінска.
Па стане на раніцу сённяшняга дня, 26 студзеня, месца знаходжанне Іванова невядома. Калегі мяркуюць, што ён можа знаходзіцца на Акрэсціна. Але пацверджанне гэтай інфармацыі ў нас няма.
Гэта не першае затрыманне Іванова. У канцы кастрычніка-пачатку лістапада 2020 года затрымліваўся як ён, так і іншыя прадстаўнікі акадэмічнай музыкі (кіраўнік аматарскага хору Concordia Галіна Казіміраўская, харавы дырыжор Таццяна Галуза і іншыя). У лістападзе Іваноў атрымаў 15 сутак па артыкуле 17.1 «Дробнае хуліганства».