• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
04.01.2017 | Грамадства

Завод, хлеў, Расея: адзін дзень з жыцця 25-гадовых беларусаў, якія не мараць пра Еўропу

Яны не вучацца варыць каву паводле канонаў «трэцяй хвалі», ніколі не былі ў Берліне і не вучыліся ў ЕГУ. І такіх тут – большасць. Фільм Андрэя Куцілы «25» пра пакаленне, якое вырасла пры незалежнасці, цяпер можна глядзець на нашым сайце!

 

Яны нарадзіліся ўжо ў незалежнай Беларусі. Пра што яны мараць? Ці маюць амбіцыі? А можа ім хапае чаркі ды скваркі? Штодзённасць герояў фільму – гэта пульс жыцця маладой Беларусі. Ёй самой летась споўнілася 25: у жніўні 1991-га Вярхоўны Савет урэшце надаў прынятай годам раней Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР статус канстытуцыйнага закона.

З нагоды з’яўлення фільму ў адкрытым доступе ўзгадваем нашу гутарку з рэжысёрам Андрэем Куцілам.

kucila

– Як бы ты акрэсліў пакаленне 25-гадовых адным сказам або нават адным словам?

– Апалітычныя. Яны думаюць, у першую чаргу, пра сябе: або як сябе развіць або як зарабіць. І разлічваюць толькі на сябе, не на дзяржаву. Яны не спадзяюцца на на рэзкую перамену ў грамадстве. І думаюць або пра тое, як у гэтай краіне існаваць, або як яе пазбегчы. Я адмыслова пазбягаў герояў, заангажаваных у палітычную дзейнасць. Пра іх у нас з Вячаславам Ракіцкім ёсць цыкл «Пераемнікі».

– А шмат іх, палітычна заангажаваных?

– Адсоткаў пяць. Я хачу дадаць, што гэты фільм – не прысуд, не дыягназ і не прэтэнзія на аб’ектыўнасць, рэпрэзентатыўнасць. Гэта не даследаванне, а мазкі жыцця.

– Што падчас здымак цябе ўразіла?

– Мяне нічога не ўразіла, бо я дакладна ведаў, якіх абяру герояў. Адзінае, што напружвала – цяжка было дамовіцца. Бо ў нас людзі не ўмеюць казаць «не», і часта ўжо фактычна прыязджаеш на месца з камераю, а героі проста знікаюць і перастаюць адказваць на тэлефон.

– І якіх герояў ты выбраў?

– Інжынер з Баранавічаў, зарабляе някепска, але хоча ад жыцця чагосьці большага, чым проста грошы. Ягонае захапленне – музыка, і ён з’язджае ў ЗША, за сваёй марай. На Захад едуць за «паветрам». У Расею – толькі дзеля грошай.

– Але ў Расею едуць больш.

– Мой другі герой з Гомля, якога скарацілі на працы, а новай ён так і не знайшоў. У Маскве ён нават «даслужыўся» да пасады брыгадзіра. Але жыць усё адно хоча ў Беларусі.

– А пра што мараць у 25 беларускія жанчыны? Выйсці замуж?

– Мараць пра каханне. Наступная мая гераіня – сірата, у свае 25 мае двое дзяцей і перажыла развод. Што таксама, дарэчы, характэрна. У Беларусі ледзь не палова шлюбаў распадаецца. Яна працуе ўдома, займаецца нарошчваннем веек. Жыве ў дзяржаўнай кватэры. Тут матыў сацыяльных ільготаў таксама.

– Але наступная гераіня мужа мае.

– Я шукаў цяжарную, каб на момант здымак яна нарадзіла. Хацеў паглядзець, як гэта адбываецца ў маладых сем’ях: муж увесь час на працы, яна ўвесь час адна. Змаганне з абставінамі. На гэтым прыкладзе мы бачым, як у маладой сям’і з’яўляецца на свет новы чалавек.

– То бок, жанчына марыць пра каханне, а мужчына – пра тое, каб зарабіць.

– Так, мужчыны ставяць пытанне заробку. На іншае застаецца мала часу. Я шукаў таксама героя ў вёсцы, каб забяспечваў сябе з натуральнай гаспадаркі. Ён менш залежыць ад палітычных і эканамічных абставінаў. У любыя часы выжыве, на стале будуць чарка ды скварка. Сям’я здае малако дзяржаве, і з гэтага дае палову сямейнага бюджэту.

– Ідэя фільму ідэальна сфармуляваная ў назве. Што, апрача круглай даты, падштурхнула да яго стварэння?

– Андрэй Куціла: Героі фільма – амаль мае равеснікі, я за іх старэйшы на сем гадоў. І я зразумеў, што праз дзесяць гадоў ужо не зраблю такога фільму пра моладзь. Апрача таго, існуе так званы quarter-life crisis (ангел. «крызіс чвэрці жыцця»), калі ты ўжо не мусіш даводзіць сваю сталасць, прайшоў час бунту, ты мусіш вырашаць свой лёс.

Гутарыла Інга Астраўцова, Белсат

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

valiancina_shauchenka
"Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!

Віктар Марціновіч разважае на budzma.by пра стужку «Дарагіе таварышчы» Андрона Канчалоўскага Я стаўлюся да расійскага кінематографа гэтаксама, як і вы. Уласна, з 1986, калі Таркоўскі скончыў...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Беларусь у адным з вядомых рэйтынгаў Numbeo страціла адразу 98 месцаў па паказчыках бяспечнасці ў свеце. Што цікава, паводле дадзеных гэтага ж агенцтва, Мінск займае перадапошняе месца ў Еўропе ў той жа катэгорыі. Наша...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    • Як судзілі Святлану Алексіевіч

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM