• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
16.10.2008 | Навіны "Будзьма!" Культура Грамадства Адукацыя

“ЗБС “Бацькаўшчына” ў межах кампаніі “Будзьма” падтрымала акцыю “Беларускую кнігу – дзецям!”

“Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў межах кампаніі “Будзьма” далучылася да агульнабеларускай грамадскай акцыі “Беларускую кнігу – дзецям!”, якая стартавала 1 верасня. Галоўная мэта акцыі – забяспечыць маладое пакаленне беларусаў друкаванымі выданнямі на беларускай мове, з дапамогай якіх яны могуць вывучаць гісторыю і культуру краіны, знаёміцца з творамі айчынных і замежных аўтараў сучаснай і класічнай літаратуры.

Па словах арганізатараў акцыі, менавіта творы, напісаныя на беларускай мове, могуць выхаваць сапраўдных патрыётаў краіны, бо “нацыянальныя каштоўнасці і традыцыі” ўспрымаюцца маладымі беларусамі толькі праз прызму нацыянальнага мастацтва і роднай мовы. На сённяшні дзень большасць адукацыйных установаў і бібліятэк не валодае ў дастатковай колькасці беларускамоўнымі творамі, што не спрыяе фармаванню незалежнага светапогляду маладых беларусаў.

Акцыя “Беларускую кнігу – дзецям!” стартавала ў Салігорску і праходзіць у 18 гарадах Беларусі. Атрыманыя кнігі арганізатары акцыі перадаюць у шматлікія дамы-інтэрнаты Беларусі.

“ЗБС “Бацькаўшчына” таксама выказала жаданне зрабіць свой унёсак у правядзенне акцыі: каля 60 кніжак гістарычнага і мастацкага характару сёння былі перададзены дзецям Салігорскага дома-інтэрната.

“Кажуць, што мова народа жыве толькі тады, калі на ёй размаўляюць дзеці. Праз распаўсюд беларускамоўных твораў мы імкнемся данесці да маладых беларусаў важнасць шанавання культурнай спадчыны сваёй радзімы, бо пачуццё ўласнай годнасці і адказнасці за лёс краіны з’яўляюцца неад’емнай часткай самарэалізацыі кожнага чалавека. Дзеці не павінны быць ахвярай той сітуацыі, што склалася сёння вакол беларускай мовы. І мы павінны зрабіць усё ад нас залежнае, каб яны не сталі манкуртамі на ўласнай зямлі”, – так пракаментавала акцыю намесніца старшыні грамадскага аб’яднання “ЗБС “Бацькаўшчына” Ніна Шыдлоўская.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM