• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
16.05.2018 | Тэатр

Згубіцца ў бацькоўскай любові. Найлепшы ўкраінскі спектакль па беларускай п’есе паказалі ў Мінску

Модны кіеўскі рэжысёр Стас Жыркоў прывёз у Мінск другі свой спектакль паводле п’есы беларускага драматурга Дзмітрыя Багаслаўскага. Раней у рамках фестывалю маладой рэжысуры краін СНД мінская публіка мела магчымасць паглядзець яго спектакль у Кіеўскім маладзёжным тэатры «Любоў людзей». А цяпер пры дапамозе ўкраінскай амбасады паказалі пастаноўку «Тата, ці ты мяне любіў?» паводле п’ес «Ціхі шорах сыходзячых крокаў» тэатра «Залаті ворота», які Стас Жыркоў узначальвае як мастацкі кіраўнік. Спектакль ужо паказвалі ў Беларусі на фестывалі «Март-кантакт» у Магілёве, дзе ён атрымаў станоўчыя водгукі, а кіеўскія крытыкі назвалі гэты спектакль сярод найлепшых трох прэм’ер мінулага года.

На сустрэчы пасля паказу рэжысёр сярод іншага распавёў, што ў сучаснай украінскай драматургіі вельмі распаўсюджаны архетып маці, і пасля прэм’еры спектакля паводле беларускай п’есы сталі казаць, што вось архетып бацькі таксама цяпер ёсць. Бацьку сыграў Аляксандр Ярэма, і гэткае простае, цёплае з хітрынкай выкананне ролі сапраўды робіць вобраз бацькі цэнтральным у спектаклі вельмі складаным і па змесце, і па гісторыі. Да канца незразумела ў спектаклі, хто ёсць хто, хто каму сніцца і хто жывы, а хто ўжо не. Але паміж героямі настолькі жывы эмацыйны кантакт, што гэта ледзь не пачынае шкодзіць логіцы дзеі. Ці любіць яго бацька? — вось галоўнае пытанне, якім задаецца Аляксандр (у выкананні Рамана Ясіноўскага). Увесь спектакль мы бачым, як ён сустракаецца з бацькам і паўтарае з ім адзін і той жа дыялог, дзе той заклікае яго дбаць пра хату, чысціць калодзеж, клапаціцца пра сясцёр. Мы наяўна бачым любоў у гэтых сцэнах. Але Аляксандр зацыклены на тым, каб любоў атрымаць у той форме, якую вызначае сам. Яго ўпартая зацыкленасць на самасцвярджэнні і прызнанні вызначае ўвесь ход спектакля. Ну вось просты прыклад, адзін з канфліктаў п’есы нібыта пра тое, як сёстры Аляксандра вырашылі прадаць бацькоўскую хату, і ён, які быў супраць, знайшоў грошы, каб тую хату выкупіць. То добра, але ўвесь час толькі і кажацца пра тое, каб «кінуць грошы сёстрам у твар!»

Нервовая імпульсіўнасць Аляксандра не супадае з памяркоўнасцю бацькі. У такой трактоўцы вобраза Раманам Ясіноўскім, такім чынам, у меншай ступені падкрэсліваецца пераемнасць, сямейнасць канфлікту п’есы, у большай ступені такі Аляксандр прадукт нервовага часу, у спектакль уведзены шматлікія моманты, якія робяць героя больш пазнавальным для ўкраінскай аўдыторыі. Напрыклад, герой згубіў працу ў новай паліцыі пасля рэформы (па п’есе ён служыў афіцэрам у войску), гэта ў нейкай ступені становіцца тэмай: бацька спачувальна заўважае, што вось нармальных людзей пазвальнялі, сястра крыўдліва называе Аляксандра «мянтом». Сам Аляксандр нічым не паказвае, што ён моцна пакрыўджаны на жыццё, але сам факт ягонай зацыкленасці на сям’і і бацькоўскай хаце ўскосна паказвае, што за плотам нармальнага жыцця няма.

Цікава, як праз гэта раскрываецца п’еса Багаслаўскага, у якой адмыслова размыты межы паміж рэальнасцю і мрояй. Ці не кожная падзея раптам аказваецца вынікам «спірытычнага» сеансу, які Аляксандр робіць разам з медыумам Альбертам. У п’есе рэальнасці нібыта няма ўвогуле. У гэтым цікавостка спектакля кіргізскага рэжысёра Шаміля Дыйканбаева на сцэне РТБД. Часу няма, прасторы няма, рэальнасці няма, толькі сям’я, толькі памяць пра дзяцінства ёсць нечым пэўным. Стас Жыркоў робіць спектакль пра тое, як рэчаіснасць лёгка прымае формы кашмару. Нават такі прыём, калі артысты праз мікрафон спяваюць пазнавальныя эстрадныя песні (а сёстры разам з песнямі спяваюць і малітвы), раптам робіць адчуванне фантасмагорыі і кепскага сну яшчэ больш моцным. А паўторы, якія заклаў драматург у аснове свайго спектакля, узмацняюць эфект яшчэ больш.

Адзін з самых важных выканаўцаў для спектакля — Антон Салавей, ён выконвае ролю Юрасіка і Альберта (і ўзнагароджаны за сваё выкананне «Кіеўскай пектараллю», вядомай украінскай тэатральнай узнагародай). І ён задае гэтую блазнаватую, юрлівую, няўрымслівую інтанацыю спектакля з самага пачатку. Быццам бы разбураецца сюррэалістычная атмасфера, аднак, з іншага боку, менавіта праз гэта стрыманая манера Аляксандра Ярэмы выглядае яшчэ больш пераканальнай. Менавіта яны удвох выводзяць спектакль на стрыманы, няхай і пафасны фінал, дзе гучаць страшныя словы: «Усе ёсць, цябе, сынку, няма…» І маецца на ўвазе, вядома, не толькі тое, што сын Аляксандр фізічна памёр, але значна важней, што, засяродзіўшыся на памяці, на гісторыі, на любові бацькі, ён нейкім чынам губляе самога сябе. Менавіта ў фінале па-асабліваму пачынаюць гучаць бацькоўскія словы, якія паўтараюцца ўвесь спектакль, ён увесь спектакль прыходзіць да сына ў снах, увесь час спрабуе залагодзіць гэты канфлікт дзяцей між сабой, калодзеж, які ён заклікае сына пачысціць («я ў калодзежы» — піша сын напрыканцы на сценцы), гэта быццам бы ён сам павінен пачысціць сваё ўспрыманне свету…

Цудоўна, што ў мінскай публікі была магчымасць пазнаёміцца з кіеўскім актуальным тэатрам, у якім апошнія гады адбываюцца вельмі цікавыя працэсы. І тое, што адзін з самых цікавых украінскіх рэжысёраў новай хвалі жывіцца беларускім драматычным матэрыялам, вельмі важна і прыемна. У ліпені украінская амбасада анансавала яшчэ шэраг падзей, якія складуць дні культуры Украіны ў Беларусі, а ўвосень анансавалі прэм’еру спектакля Жыркова ў РТБД.

Аляксей Стрэльнікаў, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

Апошнія навіны

    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM