Сёння суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прысуд журналісткам Белсата Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай. Ім прысудзілі па два гады пазбаўлення волі.
Фота: belsat.eu
Кацярына і Дар'я 15 лістапада 2020-га вялі стрым з «Плошчы пераменаў». Іх прызналі вінаватымі па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).