• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
11.06.2018 | Культура

Жыць у згодзе і творчасці: чацвёрты фестываль «Памежжа» пройдзе ў Мінску на выхадных

Фестываль «Памежжа» праводзіцца ў Менску ўжо чацверты раз запар, з 2015 году. «Памежжа» разважае пра сустрэчу і ўзаемадзеянне культур, канфесій, супольнасцяў, асоб, асэнсоўваючы мясцовы і сусветны вопыт хрысціян — і не толькі.

Памежжа — гэта не мяжа, што падзяляе розныя несумяшчальныя якасці, а прастора сустрэчы розных культурных, этнічных, прафесіянальных супольнасцяў для дыялога і ўзаемнага спазнання, каб дзейнічаць сумесна — у згодзе і творчасці.

Пятніца, 15 чэрвеня

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (Філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь) (Музычны завулак, 5)

16.00: Экскурсія для гасцей і ўдзельнікаў фестывалю.

16.40: «Слава і трагедыя народа Божага». Прэзентацыя выставы графічных працаў Ліліі Ратнер. Ірына Языкава, мастацтвазнаўца, кандыдат культуралогіі, сябра Садружнасці «Артас», ББІ (Масква).

Лілія Мікалаеўна (1929—2016) — маскоўскі мастак і мастацтвазнаўца, аўтар сотняў графічных аркушаў і дзясяткаў аналітычных артыкулаў, прысвечаных выяўленчаму мастацтву. На выставе прадстаўленыя два тэматычных цыклы — «Прарокі» і «Народ Бібліі ў Асвенцыме», над якімі мастачка працавала ў апошнія гады жыцця.

Субота 16 чэрвеня

«Белы кабінет» (вул. Бялінскага, д. 4, кв. 49)

11.00: «У вакно/ на вакне/ з вакна. Набіванка і вышыўка на палатне». Прэзентацыя працаў Марыны Бялькевіч (Масква).

Мастачка Марына Бялькевіч спалучае ў сваіх манументальных працах адразу некалькі, здавалася б, абсалютна традыцыйных тэхнік — шматслойную лінагравюру, ручную набіванку і вышыўку на тканіне, чым дабіваецца надзвычай свежага, «авангарднага» эфекту. Крылаты леў, евангеліст Марк, мінаючы вакно, абарочваецца і бачыць у вакне нас і бухматую капу кветак у шкляным слоіку на падваконні.

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (Музычны завулак, 5)

13.00: «Танцы нашага мястэчка». Капэла «Жыдовачка» (Барысаў). Тома Гаеўская, акардэон; Аня Сяменьнік, скрыпка; Ўлада Міхайлава, віяланчэль; Віка Лапанік і Ната Голава, бубен/барабан і танцавальны майстар-клас.

Капэла была створаная ў 2017 годзе барысаўскімі аматарамі традыцыйнай танцавальнай музыкі беларускага мястэчка. Склад ансамбля не «клезмерскі» — прынцыпова жаночы. У рэпертуары дзяўчат — папулярныя габрайскія, беларускія і польскія мелодыі першай паловы ХХ стагоддзя. Некаторыя танцы артысты прапаноўваюць развучыць разам з імі — пад скрыпку і акардэон.

14.00: Афіцыйнае адкрыццё фестывалю. Зьміцер Строцаў, «Новыя Мехі» (Менск), Аляксандр Філоненка, Нацыянальны Ўніверсітэт імя В. Н. Каразіна (Харкаў).

14.20: «Чэхі, немцы, габраі: шлях да замірэння. Вопыт «Meeting Brno»«. Давід Мацэк, віцэ-прэзідэнт фестываля «Meeting Brno» (Брно, Чэхія).

Арганізатары фестывалю ў Брно, этнічныя чэхі, прысвяцілі сваю мінулагоднюю сустрэчу габраям і немцам, якія на працягу стагоддзяў жылі ў горадзе, але былі знішчаныя або выгнаныя падчас або пасля Другой сусветнай вайны. Размова пра замірэнне і пакаянне, вылячэнне гістарычнай памяці.

Кава-паўза

16.20: «Быць перакладчыкам Новага Запавету». Валянціна Кузняцова, біблеіст, магістр тэалогіі, перакладніца і каментатарка Новага Запавету (Масква).

Валянціна Мікалаеўна Кузняцова яшчэ ў сярэдзіне 1980-х атрымала дабраславенне ад свайго духаўніка, айца Аляксандра Меня, перакладаць Радасную Вестку. З тых часоў яна пераклала на сучасную расейскую мову амаль усе кнігі Новага Запавету. Яе метад выклікае палкія спрэчкі, а пераклады набываюць усё большае прызнанне — як у спецыялістаў, так і ў шараговых чытачоў. У цэнтры ўвагі перакладніцы і даследніцы — сама жывая, размоўная, экспрэсіўная мова Збаўцы і яго бліжэйшых вучняў.

Нядзеля, 17 чэрвеня

Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (Музычны завулак, 5)

13.20: Перформанс «Ты ёсць». «Ціхі тэатр» (Менск). Мікіта Мукавозчык, Яўген Мукавозчык, Аляксей Курачоў, Надзея Кахновіч.

«Ціхі Тэатр» — інтэрактыўны, аматарскі, малады: малодшаму ўдзельніку 15 год, старэйшаму — 29. «Ты ёсць» — дэбютная праца, спроба ўпусціць ў «кухонную» размову тых, каго ў ёй яшчэ няма, не чакаючы падабенства і не патрабуе чаго-небудзь узамен.

14.00: «Бачыць сучаснае мастацтва. Спроба хрысціяніна». Лука Ф’ёрэ, журналіст, мастацтвазнаўца (Мілан, Італія).

Уважлівы хрысціянскі погляд на сучаснае заходняе мастацтва, якое нібы «не памятае» Хрыста і пазіцыянуе сябе яе «іншае» хрысціянству, але пры гэтым выяўляе Прысутнасць — можа быць, нават супроць свайго імкнення.

Кава-паўза

16.00: «Ільвы, тыгры і мядзведзі: рачныя, лугавыя, суматранскія, аляскінскія».Прэзентацыя выставы малюнкаў Вані Піндрыка.

Прадстаўленая экспазіцыя — гэта выстава прац незвычайнага хлопчыка, які вельмі любіць жывёл і таму малюе іх у вялікай колькасці, а потым дорыць малюнкі сябрам. Жывёлы таксама атрымліваюцца незвычайныя, і назвы Ваня дае ім сам. Кожны малюнак — сведчанне жывой любові, якая, як і ўсё на Зямлі, мае свой характар.

16.20: Дыскусія «Ты — дабро для мяне. Адукацыя як тэрапія». Алена Жданава, Алена Куц, Элена Мацола, »Лятучы дом» (Харкаў); Кацярына Грышанава, Летыцыя Феры, «Камета» (Кома, Італія). Мадэратар Аляксандр Філоненка.

Два вельмі розных светы: «Лятучы дом» для дзяўчат-інвалідаў у Харкаве і сямейны адукацыйны цэнтр «Камета» для малышоў і школьнікаў у італьянскім Кома. Але і там, і там адным з галоўных шляхоў сацыялізацыі выхаванцаў бачаць атрыманне імі годнай адукацыі — каб рабіць далей самастойныя крокі ў жыцці.

Фестываль «Памежжа» праводзіцца ў Менску ўжо чацверты раз запар, з 2015 году. «Памежжа» разважае пра сустрэчу і ўзаемадзеянне культур, канфесій, супольнасцяў, асоб, асэнсоўваючы мясцовы і сусветны вопыт хрысціян — і не толькі.

Сярод тэм мінулых фестываляў — рухі ў Царкве, навамучанікі Беларусі, вопыт хрысціянскіх фестываляў у Еўропе, сучаснае свецкае і хрысціянскае мастацтва.

Раней на «Памежжы» былі прадстаўленыя выставы, прысвечаныя мітрапаліту Антонію Суражскаму, айцу Луіджы Джусані, паэту Пегі, храму Саграда Фамілія архітэктара Гаудзі ў Барселоне; таксама прэзентаваліся кнігі педагога Франка Нембрыні, а. Сяргея Круглова, пераклады кніг мітр. Антонія Суражскага на беларускую мову і інш.

nn.by

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

valiancina_shauchenka
Кіно

Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?

Апошнія навіны

    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM